https://bel.sputnik.by/20240104/bch-adnalyae-abmy-kanteynernykh-peravozak-da-zronyu-2021-goda-1082564769.html
БЧ аднаўляе аб’ёмы кантэйнерных перавозак да ўзроўню 2021 года
БЧ аднаўляе аб’ёмы кантэйнерных перавозак да ўзроўню 2021 года
Sputnik Беларусь
Папярэднія даныя за мінулы год паказваюць, што кантэйнерныя перавозкі Беларускай чыгункі зноў растуць пасля невялікіх аб’ёмаў 2022-га. 04.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-04T14:08+0300
2024-01-04T14:08+0300
2024-01-04T14:08+0300
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
бч
чыгуначныя перавозкі
перавозка грузаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103985/06/1039850653_121:0:3762:2048_1920x0_80_0_0_c9961e429c52057c03827460ce55482b.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Агульны аб’ём экспартных грузаперавозак у кантэйнерах ў мінулым годзе вырас больш як на 60% да 2022 года, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі."Па папярэдніх выніках працы за 2023 год БЧ перавезла больш за 1 млн кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце) ва ўсіх відах шляхоў зносін", - гаворыцца ў паведамленні.Раней паведамлялася, што ў 2021 годзе было перавезена 1,245 млн кантэйнераў. Фактычна зараз БЧ вяртаецца да аб’ёмаў таго года, гэта значыць маштабы перавозак аднаўляюцца.У БЧ падкрэсліваюць, што ў стратэгіі не толькі развіццё экспартных перавозак, але і папулярызацыя беларускай прадукцыі.Адным з прыярытэтаў у кантэйнерных перавозках айчыннай прадукцыі застаецца кітайскі напрамак. Для гэтага зараз актыўна выкарыстоўваюцца расійскія парты і сухапутныя маршруты. Паводле аператыўных даных, беларускія кампаніі адправілі ў мінулым годзе ў КНР больш як 1,5 тыс кантэйнерных цягнікоў. Гэта на 50% больш, чым у папярэднім годзе.Па выніках 2022 года БЧ паведамляла аб росце перавозак у Кітай у 6,5 раза. Тады ў КНР накіраваліся 988 кантэйнерных цягнікоў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240101/eabr-pragnazrue-rost-belaruskay-ekanomk--2024-godze-1082492525.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103985/06/1039850653_576:0:3307:2048_1920x0_80_0_0_2dee38814366d6d031d6ac0fdb40b18c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , бч, чыгуначныя перавозкі, перавозка грузаў
эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , бч, чыгуначныя перавозкі, перавозка грузаў
БЧ аднаўляе аб’ёмы кантэйнерных перавозак да ўзроўню 2021 года
Папярэднія даныя за мінулы год паказваюць, што кантэйнерныя перавозкі Беларускай чыгункі зноў растуць пасля невялікіх аб’ёмаў 2022-га.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Агульны аб’ём экспартных грузаперавозак у кантэйнерах ў мінулым годзе вырас больш як на 60% да 2022 года, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.
"Па папярэдніх выніках працы за 2023 год БЧ перавезла больш за 1 млн кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце) ва ўсіх відах шляхоў зносін", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней паведамлялася, што ў 2021 годзе было перавезена 1,245 млн кантэйнераў. Фактычна зараз БЧ вяртаецца да аб’ёмаў таго года, гэта значыць маштабы перавозак аднаўляюцца.
У БЧ падкрэсліваюць, што ў стратэгіі не толькі развіццё экспартных перавозак, але і папулярызацыя беларускай прадукцыі.
"Асаблівая ўвага была ўдзелена стварэнню неабходных умоў для нарошчвання аб’ёмаў экспартных паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах", - удакладніў перавозчык.
Адным з прыярытэтаў у кантэйнерных перавозках айчыннай прадукцыі застаецца кітайскі напрамак. Для гэтага зараз актыўна выкарыстоўваюцца расійскія парты і сухапутныя маршруты. Паводле аператыўных даных, беларускія кампаніі адправілі ў мінулым годзе ў КНР больш як 1,5 тыс кантэйнерных цягнікоў. Гэта на 50% больш, чым у папярэднім годзе.
Па выніках 2022 года БЧ паведамляла аб росце перавозак у Кітай у 6,5 раза. Тады ў КНР накіраваліся 988 кантэйнерных цягнікоў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"