https://bel.sputnik.by/20240104/belgdramet-marazy-zmotsnyatstsa--belarus-perad-kalyadam-1082563283.html
Белгідрамет: маразы ўзмоцняцца ў Беларусі перад Калядамі
Белгідрамет: маразы ўзмоцняцца ў Беларусі перад Калядамі
Sputnik Беларусь
Скандынаўскі антыцыклон прынясе ў краіну яшчэ большае пахаладанне, ноччу месцамі тэмпература апусціцца да –27°С. 04.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-04T12:14+0300
2024-01-04T12:14+0300
2024-01-04T12:14+0300
у беларусі
беларусь
надвор'е
прагноз надвор'я
прырода
мароз
снег
навіны
белгідрамет
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/05/1081736232_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_20458e77732edf5ccdf4cc709f005435.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Сіноптыкі прагназіруюць далейшае пахаладанне ў Беларусі, на бліжэйшых выхадных маразы ўзмоцняцца да –23... –27°С у начны час, паведамілі ў Белгідрамеце.Паводле яе слоў, у гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, на поўдні краіны магчымы снег з дажджом.Сіноптык папярэдзіла, што ў пятніцу ў асобных раёнах краіны, а таксама раніцай па поўдні на большай частцы тэрыторыі чакаецца галалёд.Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад –2°С па поўдні да –17°С па поўначы краіны, максімальная днём –6.. –12°С, па поўдні Беларусі яна складзе –5.. +1°С.Арктычны холадУ суботу, 6 студзеня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, які фарміруецца ў халоднай паветранай масе арктычнага паходжання. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег.Тэмпература паветра ноччу складзе ад –6°С па паўднёвым захадзе да –18°С па поўначы краіны, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да –19.. –23°С.Днём на поўначы краіны будзе –14.. –16°С, на поўдні значна цяплей: ад –3°С да –5°С.На Каляды – узмацненне маразоўУ нядзелю, 7 студзеня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў арктычнай паветранай масе.Максімальная тэмпература днём 7 студзеня будзе ад –9°С па паўднёвым захадзе да –18°С па паўночным усходзе краіны.Па словах Чатырка, у нядзелю будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог прагназіруецца галалёдзіца, чакаецца ўмераны паўночна-ўсходні вецер.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230625/aan-eropa-nagravaetstsa-znachna-khutchey-za-nshyya-kantynenty-1076871621.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/05/1081736232_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_26977f721dfd7913bc27d1021be5c2bf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, надвор'е, прагноз надвор'я, прырода, мароз, снег, навіны , белгідрамет
у беларусі, беларусь, надвор'е, прагноз надвор'я, прырода, мароз, снег, навіны , белгідрамет
Белгідрамет: маразы ўзмоцняцца ў Беларусі перад Калядамі
Скандынаўскі антыцыклон прынясе ў краіну яшчэ большае пахаладанне, ноччу месцамі тэмпература апусціцца да –27°С.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Сіноптыкі прагназіруюць далейшае пахаладанне ў Беларусі, на бліжэйшых выхадных маразы ўзмоцняцца да –23... –27°С у начны час, паведамілі ў Белгідрамеце.
"5 студзеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца з Польшчы на тэрыторыю краіны. У пятніцу будзе воблачна, з праясненнямі", - паведаміла Sputnik начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.
Паводле яе слоў, у гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, на поўдні краіны магчымы снег з дажджом.
Сіноптык папярэдзіла, што ў пятніцу ў асобных раёнах краіны, а таксама раніцай па поўдні на большай частцы тэрыторыі чакаецца галалёд.
"Акрамя гэтага, месцамі прагназіруецца наліпанне мокрага снегу. У начныя і ранішнія гадзіны па паўночным усходзе чакаецца слабая мяцеліца", - удакладніла Чатырка.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад –2°С па поўдні да –17°С па поўначы краіны, максімальная днём –6.. –12°С, па поўдні Беларусі яна складзе –5.. +1°С.
У суботу, 6 студзеня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, які фарміруецца ў халоднай паветранай масе арктычнага паходжання. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад –6°С па паўднёвым захадзе да –18°С па поўначы краіны, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да –19.. –23°С.
Днём на поўначы краіны будзе –14.. –16°С, на поўдні значна цяплей: ад –3°С да –5°С.
На Каляды – узмацненне маразоў
У нядзелю, 7 студзеня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў арктычнай паветранай масе.
"Тэмпература паветра мінімальная ноччу –16.. –23°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да –24.. –27°С. Па паўднёвым захадзе Беларусі тэмпература складзе –11.. –15°С", - расказала сіноптык.
Максімальная тэмпература днём 7 студзеня будзе ад –9°С па паўднёвым захадзе да –18°С па паўночным усходзе краіны.
Па словах Чатырка, у нядзелю будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог прагназіруецца галалёдзіца, чакаецца ўмераны паўночна-ўсходні вецер.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"