https://bel.sputnik.by/20240105/belarusy-pavnny-zaplatsts-adzny-mamasny-padatak-u-2025-godze-1082594953.html
Беларусы павінны заплаціць адзіны маёмасны падатак у 2025 годзе
Беларусы павінны заплаціць адзіны маёмасны падатак у 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Калі чалавек валодае адразу машынай, нерухомасцю і зямельным участкам, то па выніках гэтага года ён фактычна заплаціць не тры розныя падаткі, а адзін. 05.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-05T16:51+0300
2024-01-05T16:51+0300
2024-01-05T16:51+0300
падаткі
падатковы кодэкс
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1f/1080777506_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_ec6fb0045364ed76a083c83ee452c68c.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Адзіны падатак на транспарт, зямлю і нерухомасць жыхары Беларусі пачнуць плаціць з 2025 года, вынікае з новай рэдакцыі Падатковага кодэкса.Пакуль што невядома, колькіх жыхароў краіны гэта датычыцца. Міністэрства па падатках і зборах раней паведамляла, што ў цэлым маёмасныя падаткі ў Беларусі павінны плаціць каля 3,5 млн чалавек. Не абавязкова ў кожнага ёсць усе тры згаданыя віды маёмасці.Таксама растуць стаўкі падаткаў. Напрыклад, павялічаны разліковыя сумы на адзін квадратны метр жылля. У Мінску, напрыклад, у 2023 годзе гэтая велічыня была 900 рублёў, а зараз – 968. Менавіта гэтую суму выкарыстоўваюць для разліку падатку на нерухомасць.Формула выглядае так. Кошт "квадрата" памнажаецца на плошчу кватэры. Вынік трэба памножыць на каэфіцыент 0,001.Пры гэтым ёсць ільготы па падатку на нерухомасць. За адну кватэру падатак не павінны, напрыклад, плаціць інваліды 1-й і 2-й груп, пенсіянеры па ўзросце і непаўналетнія. Таксама ад падатку на нерухомасць вызвалены шматдзетныя сем’і. Нават тыя, у якіх некалькі кватэр. Аднак трэба памятаць, што льгота перастае дзейнічаць, калі ў сям’і застаецца менш за трох дзяцей да 18 гадоў.Пенсіянеры па ўзросце – таксама льготнікі. Ім не трэба плаціць падатак за адзін жылы дом, нават калі ва ўласнасці ёсць яшчэ і кватэра. Існуюць і іншыя льготы, але трэба памятаць, што камерцыйныя аб’екты не вызваляюцца ад падатку для ўсіх катэгорый фізічных асоб.Што датычыцца транспартнага падатку, то і тут стаўкі павышаны. Плаціць трэба за ўсё, што стаіць на ўліку ў ДАІ. Выключэнні: транспартны сродак, выраблены раней за 1992 год, электрамабіль. Трэба памятаць, што ў 2025 годзе льготы на "электрыку" ўжо не будзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231101/ulady-belarus-nalchyl--krane-kalya-dzvyukh-tysyach-bagacho-1080796973.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1f/1080777506_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_68425ac828995db78712a5a3c34ea361.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падаткі, падатковы кодэкс, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
падаткі, падатковы кодэкс, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Беларусы павінны заплаціць адзіны маёмасны падатак у 2025 годзе
Калі чалавек валодае адразу машынай, нерухомасцю і зямельным участкам, то па выніках гэтага года ён фактычна заплаціць не тры розныя падаткі, а адзін.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Адзіны падатак на транспарт, зямлю і нерухомасць жыхары Беларусі пачнуць плаціць з 2025 года, вынікае з новай рэдакцыі Падатковага кодэкса.
"Адзіны маёмасны плацеж – агульная сума падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і транспартнага падатку, якая падлягае выплаце фізічнай асобай", - гаворыцца ў дакуменце.
Пакуль што невядома, колькіх жыхароў краіны гэта датычыцца. Міністэрства па падатках і зборах раней паведамляла, што ў цэлым маёмасныя падаткі ў Беларусі павінны плаціць каля 3,5 млн чалавек. Не абавязкова ў кожнага ёсць усе тры згаданыя віды маёмасці.
Таксама растуць стаўкі падаткаў. Напрыклад, павялічаны разліковыя сумы на адзін квадратны метр жылля. У Мінску, напрыклад, у 2023 годзе гэтая велічыня была 900 рублёў, а зараз – 968. Менавіта гэтую суму выкарыстоўваюць для разліку падатку на нерухомасць.
Формула выглядае так. Кошт "квадрата" памнажаецца на плошчу кватэры. Вынік трэба памножыць на каэфіцыент 0,001.
Пры гэтым ёсць ільготы па падатку на нерухомасць. За адну кватэру падатак не павінны, напрыклад, плаціць інваліды 1-й і 2-й груп, пенсіянеры па ўзросце і непаўналетнія. Таксама ад падатку на нерухомасць вызвалены шматдзетныя сем’і. Нават тыя, у якіх некалькі кватэр. Аднак трэба памятаць, што льгота перастае дзейнічаць, калі ў сям’і застаецца менш за трох дзяцей да 18 гадоў.
Пенсіянеры па ўзросце – таксама льготнікі. Ім не трэба плаціць падатак за адзін жылы дом, нават калі ва ўласнасці ёсць яшчэ і кватэра. Існуюць і іншыя льготы, але трэба памятаць, што камерцыйныя аб’екты не вызваляюцца ад падатку для ўсіх катэгорый фізічных асоб.
Што датычыцца транспартнага падатку, то і тут стаўкі павышаны. Плаціць трэба за ўсё, што стаіць на ўліку ў ДАІ. Выключэнні: транспартны сродак, выраблены раней за 1992 год, электрамабіль. Трэба памятаць, што ў 2025 годзе льготы на "электрыку" ўжо не будзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"