https://bel.sputnik.by/20240105/prezdent-belarus-ab-godze-yakasts-kal-spynmsya-pachnetstsa-zagnvanne-1082589609.html
Прэзідэнт Беларусі аб Годзе якасці: калі спынімся, пачнецца загніванне
Прэзідэнт Беларусі аб Годзе якасці: калі спынімся, пачнецца загніванне
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады задумаліся над стварэннем спецыяльнага знака якасці, які будзе прысвойвацца за адпаведнасць высокім стандартам, зацверджаным на ўзроўні... 05.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-05T12:34+0300
2024-01-05T12:34+0300
2024-01-05T12:34+0300
аляксандр лукашэнка
год якасці
навіны
у беларусі
беларусь
эканоміка
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/17/1047198975_0:0:2562:1441_1920x0_80_0_0_1f1edc55cd078ec28c77cf0ddd173af4.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Прахадных, для галачкі мерапрыемстваў сёлета не будзе, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на першай працоўнай нарадзе ў гэтым годзе, прысвечанай Году якасці.Паводле яго слоў, сітуацыя складваецца такім чынам, што трэба "падымацца на прыступку вышэй, а можа быць, і на дзве".Па-першае, на краіну ідзе націск і лягчэй не стане.Па гэтай прычыне не трэба праводзіць мерапрыемствы для паказухі. Усе планавыя мерапрыемствы павінны даваць канчатковы вынік. А само планаванне павінна адпавядаць галоўнай ідэі бягучага года."Яна змяшчае цэлы спектр напрамкаў – ад беражлівых адносін да рэсурсаў да асабістай адказнасці за вынікі сваёй працы", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.Пасля чаго прапанаваў абмеркаваць варыянты таго, як будзе выглядаць знак якасці, які будзе парадак яго прысваення і патрабаванні да адпаведнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240104/belarus-daluchylasya-da-11-pagadnennya-u-ramkakh-shas-1082558641.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/17/1047198975_110:0:2329:1664_1920x0_80_0_0_ed9a2290440be10ea7160a85f427000f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, год якасці, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, грамадства
аляксандр лукашэнка, год якасці, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, грамадства
Прэзідэнт Беларусі аб Годзе якасці: калі спынімся, пачнецца загніванне
Беларускія ўлады задумаліся над стварэннем спецыяльнага знака якасці, які будзе прысвойвацца за адпаведнасць высокім стандартам, зацверджаным на ўзроўні дзяржавы.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Прахадных, для галачкі мерапрыемстваў сёлета не будзе, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на першай працоўнай нарадзе ў гэтым годзе, прысвечанай Году якасці.
Паводле яго слоў, сітуацыя складваецца такім чынам, што трэба "падымацца на прыступку вышэй, а можа быць, і на дзве".
Па-першае, на краіну ідзе націск і лягчэй не стане.
"А па-другое, нельга спыніцца. Калі спынімся, пачнецца загніванне, як у гісторыі нашай дзяржавы часта бывала (і не толькі нашай)", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Па гэтай прычыне не трэба праводзіць мерапрыемствы для паказухі. Усе планавыя мерапрыемствы павінны даваць канчатковы вынік. А само планаванне павінна адпавядаць галоўнай ідэі бягучага года.
"Яна змяшчае цэлы спектр напрамкаў – ад беражлівых адносін да рэсурсаў да асабістай адказнасці за вынікі сваёй працы", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго прапанаваў абмеркаваць варыянты таго, як будзе выглядаць знак якасці, які будзе парадак яго прысваення і патрабаванні да адпаведнасці.
"Людзі павінны бачыць, што гэта Год якасці. І наша самае жорсткае патрабаванне да якасці жыцця людзей, да саміх сябе, комплекс мерапрыемстваў – павінна быць бачна, што ў краіне ідзе Год якасці і калі ён скончыцца, вось яго вынік", - падсумаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"