https://bel.sputnik.by/20240105/zvr-belarus-za-snezhan-skaratslsya-1082588077.html
ЗВР Беларусі за снежань скараціліся
ЗВР Беларусі за снежань скараціліся
Sputnik Беларусь
Міжнародныя рэзервовыя актывы рэспублікі засталіся на высокім узроўні і перавышаюць парогавае значэнне на два мільярды долараў. 05.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-05T11:25+0300
2024-01-05T11:25+0300
2024-01-05T11:25+0300
звр
золата
золатавалютныя рэзервы
валюта
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_0:0:3536:1989_1920x0_80_0_0_0dce7e34a9b5460e28c0ae1210e8585c.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2024 года склалі 8 127,4 млн долараў, вынікае са звестак Нацбанка.Такім чынам усяго за месяц золатавалютныя рэзервы рэспублікі скараціліся на 128,2 млн долараў. Рэгулятар не паведамляе, з чым звязана памяншэнне ЗВР.Месяцам раней рэзервы рэспублікі складалі 8 255,6 млн долараў.Асноўную долю ў ЗВР займае манетарнае золата і крыху менш прыпадае на валюту. Рост актываў рэспублікі ў мінулым годзе аналітыкі звязвалі якраз з ростам кошту манетарнага золата на міжнародных пляцоўках.Улады Беларусі ставілі перад сабой задачу ўтрымаць узровень рэзервовых актываў не менш за 6 млрд долараў на 1 студзеня 2024 года. Урад краіны і рэгулятар паспяхова справіліся з гэтай мэтай. На бягучы год арыенцір для ЗВР устаноўлены ў тых жа межах.Тым не менш, за 2023 год беларускі рубель патаннеў у адносінах да долара на 16,12%, а ў адносінах да еўра і зусім на 21,29%. Праўда, нацыянальная валюта здолела ўмацавацца ў параўнанні з расійскім рублём на 7,52%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240101/eabr-pragnazrue-rost-belaruskay-ekanomk--2024-godze-1082492525.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_805:0:3536:2048_1920x0_80_0_0_15897ec930c6f6ba448fbd58e4d5a753.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
звр, золата, золатавалютныя рэзервы, валюта, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
звр, золата, золатавалютныя рэзервы, валюта, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
ЗВР Беларусі за снежань скараціліся
Міжнародныя рэзервовыя актывы рэспублікі засталіся на высокім узроўні і перавышаюць парогавае значэнне на два мільярды долараў.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2024 года склалі 8 127,4 млн долараў, вынікае са звестак Нацбанка.
Такім чынам усяго за месяц золатавалютныя рэзервы рэспублікі скараціліся на 128,2 млн долараў. Рэгулятар не паведамляе, з чым звязана памяншэнне ЗВР.
Месяцам раней рэзервы рэспублікі складалі 8 255,6 млн долараў.
Асноўную долю ў ЗВР займае манетарнае золата і крыху менш прыпадае на валюту. Рост актываў рэспублікі ў мінулым годзе аналітыкі звязвалі якраз з ростам кошту манетарнага золата на міжнародных пляцоўках.
Улады Беларусі ставілі перад сабой задачу ўтрымаць узровень рэзервовых актываў не менш за 6 млрд долараў на 1 студзеня 2024 года. Урад краіны і рэгулятар паспяхова справіліся з гэтай мэтай. На бягучы год арыенцір для ЗВР устаноўлены ў тых жа межах.
Тым не менш, за 2023 год беларускі рубель патаннеў у адносінах да долара на 16,12%, а ў адносінах да еўра і зусім на 21,29%. Праўда, нацыянальная валюта здолела ўмацавацца ў параўнанні з расійскім рублём на 7,52%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"