Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Армія Расіі нанесла ўдар ракетамі "Кинжал" па аб’ектах ВПК Украіны

© Sputnik / Grigoriy Sisoev / Перайсці ў медыябанкШматмэтавы знішчальнік МіГ-31, архіўнае фота
Шматмэтавы знішчальнік МіГ-31, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 08.01.2024
Падпісацца
Расійскія войскі перыядычна наносяць масіраваныя ўдары па месцах захоўвання боепрыпасаў, таксама ў спісак цэлей часта пападаюць заводы па вытворчасці ўзбраення і тэхнікі.
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі нанеслі групавы ракетны ўдар па аб’ектах ваенна-прамысловага комплексу Украіны, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Удар быў нанесены раніцай у панядзелак, 8 студзеня. Для гэтых цэлей расійскія ваенныя задзейнічалі высокадакладную зброю вялікай далёкасці марскога і паветранага базіравання, у тым ліку гіпергукавы ракетны комплекс "Кінжал".
Нагадаем, што папярэдні буйны ўдар па прадпрыемствах украінскага ваенпрама УС Расіі нанеслі 2 студзеня.
У міністэрстве абароны Расіі таксама расказалі аб ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі.
На купянскім напрамку войскі РФ за мінулыя суткі адбілі дзевяць атак ўкраінскіх штурмавых груп. У выніку УСУ страцілі больш за 110 чалавек, два танкі і іншую тэхніку.
На чырвоналіманскім кірунку расійскія падраздзяленні пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі нанеслі паражэнне баевікам у шэрагу населеных пунктаў ДНР і ЛНР. Узброеныя сілы Украіны страцілі да 230 вайскоўцаў забітымі і параненымі.
На данецкім напрамку людскія страты УСУ склалі больш за 250 чалавек (забітымі і параненымі), таксама ўкраінская армія страціла ў гэтым баявым сектары два танкі, тры бронемашыны, два аўтамабілі, дзве гаўбіцы Д-30.
На паўднёва-данецкім напрамку ўкраінскія вайскоўцы за апошнія суткі страцілі да 130 чалавек, на запарожскім – да 40, на Херсонскім – больш за 60.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Манітор ноўтбука - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
МЗС РФ: Украіна стала палігонам НАТА для лічбавай барацьбы з Расіяй
Стужка навiн
0