Беларусь не плануе запрашаць назіральнікаў АБСЕ на парламенцкія выбары

© Sputnik / Виктор ТолочкоСкрыня для галасавання
Скрыня для галасавання - Sputnik Беларусь, 1920, 08.01.2024
Падпісацца
Беларускі бок паведаміў прадстаўнікам АБСЕ аб сваім рашэнні і прывёў свае аргументы наконт гэтага.
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Беларусь не плануе запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, аб гэтым заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас.
Ён адзначыў, што беларускі бок ужо паведаміў БДІПЧ АБСЕ аб сваім рашэнні не запрашаць назіральнікаў ад гэтай арганізацыі і растлумачыў сваю пазіцыю.

"Сёння ў мяне была размова з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ… Па даручэнні МЗС я паведаміў, што Беларусь устрымаецца ад (запрашэння – Sputnik) місіі АБСЕ на парламенцкія выбары 25 лютага. Я давёў аргументы і матывацыю беларускага боку", – заявіў дыпламат.

Адзіны дзень галасавання

Адзіны дзень галасавання ў Беларусі назначаны на 25 лютага. Плануецца, што будзе выбрана 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 дэпутатаў ніжняй палаты парламента.
На выбарах, як і раней, у краіне прадугледжана правядзенне датэрміновага галасавання. Першы яго дзень прыпадае на аўторак, завяршаецца датэрміновае галасаванне ў суботу.
Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі пачнецца 31 студзеня і завершыцца 24 лютага 2024 года (уключна).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Агітацыйны перадвыбарчы білборд у Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.01.2024
У 2024 годзе больш як у 50 краінах будуць выбіраць прэзідэнтаў і парламенты
Стужка навiн
0