https://bel.sputnik.by/20240109/belgdramet-stuatsyya-z-yakastsyu-pavetra--belarus--tselym-dobraya-1082667353.html
Белгідрамет: сітуацыя з якасцю паветра ў Беларусі ў цэлым добрая
Белгідрамет: сітуацыя з якасцю паветра ў Беларусі ў цэлым добрая
Sputnik Беларусь
Маніторынг атмасфернага паветра праводзіўся ў 19 прамысловых гарадах рэспублікі, у тым ліку ў абласных цэнтрах. 09.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-09T13:04+0300
2024-01-09T13:04+0300
2024-01-09T13:04+0300
жкг
белгідрамет
маніторынг
паветра
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0b/1061950014_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_63762d78a18b6eae4853750b1887f062.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Вынікі назіранняў на сетцы маніторынгу атмасфернага паветра ў 2023 годзе сведчаць аб добрай карціне атмасфернага паветра ў Беларусі, заявіла начальнік службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Алена Мельнік падчас прэс-канферэнцыі ў сераду, перадае Sputnik.Яна ўдакладніла, што ў 2023 годзе маніторынг атмасфернага паветра праводзіўся ў 19 прамысловых гарадах рэспублікі, уключаючы абласныя цэнтры, а таксама ў гарадах Полацк, Наваполацк, Орша, Бабруйск, Мазыр, Рэчыца, Светлагорск, Пінск, Жлобін, Ліда, Салігорск, Баранавічы і Барысаў.Паводле яе слоў, вынікі маніторынгу якасці атмасфернага паветра ацэньваюцца ў асноўным, як вельмі добрыя і ўмераныя. Доля перыядаў са здавальняючым, дрэнным і небяспечным узроўнямі забруджвання атмасфернага паветра была нязначная. У асноўным яны звязаны з неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, якія садзейнічаюць назапашванню забруджвальных рэчываў у прыземным слоі паветра.Да праблем якасці паветра Мельнік аднесла павелічэнне ўзроўню забруджвання цвёрдымі часцінкамі, звязанае з працяглай адсутнасцю ападкаў, пераважна гэта назіралася ў маі і ў летні час.Начальнік службы экалагічнай інфармацыі звярнула ўвагу, што ў Віцебску, Мінску, Наваполацку і Полацку таксама адзначаліся перавышэнні сярэднясутачнай канцэнтрацыі па цвёрдых часцінках, але іх значэнне было нязначнае.Каб знізіць у паветры ўтрыманне дробнадысперснага пылу, у перыяды дэфіцытаў ападкаў для ўвільгатнення дарог праводзіцца работа з прыцягненнем супрацоўнікаў ЖКГ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240102/satsyyalny-aptymzm-u-belarus-2024-god-abyaleny-godam-yakasts-1082494647.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0b/1061950014_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_e75809e68f8dcb83ac073d8597b7aea3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жкг, белгідрамет, маніторынг, паветра, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
жкг, белгідрамет, маніторынг, паветра, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
Белгідрамет: сітуацыя з якасцю паветра ў Беларусі ў цэлым добрая
Маніторынг атмасфернага паветра праводзіўся ў 19 прамысловых гарадах рэспублікі, у тым ліку ў абласных цэнтрах.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Вынікі назіранняў на сетцы маніторынгу атмасфернага паветра ў 2023 годзе сведчаць аб добрай карціне атмасфернага паветра ў Беларусі, заявіла начальнік службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Алена Мельнік падчас прэс-канферэнцыі ў сераду, перадае Sputnik.
Яна ўдакладніла, што ў 2023 годзе маніторынг атмасфернага паветра праводзіўся ў 19 прамысловых гарадах рэспублікі, уключаючы абласныя цэнтры, а таксама ў гарадах Полацк, Наваполацк, Орша, Бабруйск, Мазыр, Рэчыца, Светлагорск, Пінск, Жлобін, Ліда, Салігорск, Баранавічы і Барысаў.
"Вынікі назіранняў на сетцы маніторынгу атмасфернага паветра ў 2023 годзе сведчаць аб дастаткова паспяховай карціне атмасфернага паветра большасці прамысловых гарадоў рэспублікі", - сказала Мельнік.
Паводле яе слоў, вынікі маніторынгу якасці атмасфернага паветра ацэньваюцца ў асноўным, як вельмі добрыя і ўмераныя. Доля перыядаў са здавальняючым, дрэнным і небяспечным узроўнямі забруджвання атмасфернага паветра была нязначная. У асноўным яны звязаны з неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, якія садзейнічаюць назапашванню забруджвальных рэчываў у прыземным слоі паветра.
Да праблем якасці паветра Мельнік аднесла павелічэнне ўзроўню забруджвання цвёрдымі часцінкамі, звязанае з працяглай адсутнасцю ападкаў, пераважна гэта назіралася ў маі і ў летні час.
"Найбольшае перавышэнне дапушчальнай канцэнтрацыі па цвёрдых часцінках – фракцыі памерам да 10 мікрон (дробнадысперсны пыл) назіралася ў такіх гарадах, як Гомель, Магілёў, Брэст і Жлобін", - удакладніла яна.
Начальнік службы экалагічнай інфармацыі звярнула ўвагу, што ў Віцебску, Мінску, Наваполацку і Полацку таксама адзначаліся перавышэнні сярэднясутачнай канцэнтрацыі па цвёрдых часцінках, але іх значэнне было нязначнае.
Каб знізіць у паветры ўтрыманне дробнадысперснага пылу, у перыяды дэфіцытаў ападкаў для ўвільгатнення дарог праводзіцца работа з прыцягненнем супрацоўнікаў ЖКГ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"