https://bel.sputnik.by/20240109/lukashenka-nazva-galonuyu-kashtonasts-belaruskaga-naroda-1082677462.html
Лукашэнка назваў галоўную каштоўнасць беларускага народа
Лукашэнка назваў галоўную каштоўнасць беларускага народа
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады ў апошнія гады асаблівую ўвагу надаюць захаванню памяці аб падзеях, якія здарыліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэспублікі. 09.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-09T17:53+0300
2024-01-09T17:53+0300
2024-01-09T18:20+0300
аляксандр лукашэнка
грамадства
палітыка
бяспека
культура
прэмія
у беларусі
беларусь
навіны
палац рэспублікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/09/1082677311_0:0:1094:615_1920x0_80_0_0_b2d3774610944a9e8854d4e9b48fabcc.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Памяць беларускага народа – гарантыя міру ў будучым, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўручэнні дзяржаўных прэмій у Палацы рэспублікі.Пасля чаго падзякаваў дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву, Генеральнай пракуратуры і БТ за іх праекты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне."Наша памяць – гарантыя міру ў будучыні. Забудзем дарогу да храмаў і помнікаў той вайны – чакайце вайны", - лічыць беларускі лідар.Пры гэтым ён падкрэсліў, што з гонарам і ўпэўненасцю глядзіць у будучыню на пераемнікаў пакалення пераможцаў, у прыватнасці, на патрыётаў у пагонах.Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ў Беларусі памятаюць і шануюць сваіх герояў. Патрыятызм і духоўнасць з’яўляюцца непадзельнымі паняццямі, таму што ўсё лепшае ў жыцці пачынаецца з любві да блізкіх і сваёй Айчыны.Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сёння ва ўсіх на вуснах: "Абы не было вайны".На яго думку, ніякай вайны не будзе, калі ўсе на сваіх месцах будуць рабіць тое, што абавязаны, калі будзе працаваць беларуская эканоміка."Нашы злоснікі і ворагі, скажам шчыра, выбіраюць зручны момант, каб паставіць нас на калені. Мы не павінны даць ім такога шансу. І для гэтага ў нас ёсць усё. Усё залежыць ад нас. І больш за ўсё ад тых, хто знаходзіцца ў гэтай зале, як прынята казаць – эліты нашай краіны", - падсумаваў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240105/ulady-belarus-khochuts-pavyalchyts-dolyu-aychynnykh-flma-u-knaprakatse-1082585080.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/09/1082677311_64:0:884:615_1920x0_80_0_0_d158286a95df99bd174923b82ab32450.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, грамадства, палітыка, бяспека, культура, прэмія, у беларусі, беларусь, навіны , палац рэспублікі
аляксандр лукашэнка, грамадства, палітыка, бяспека, культура, прэмія, у беларусі, беларусь, навіны , палац рэспублікі
Лукашэнка назваў галоўную каштоўнасць беларускага народа
17:53 09.01.2024 (абноўлена: 18:20 09.01.2024) Беларускія ўлады ў апошнія гады асаблівую ўвагу надаюць захаванню памяці аб падзеях, якія здарыліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэспублікі.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Памяць беларускага народа – гарантыя міру ў будучым, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўручэнні дзяржаўных прэмій у Палацы рэспублікі.
"Для нас відавочна: мір – гэта найважнейшая каштоўнасць. Для любога народа, асабліва беларускага. Таму што мы ведаем яго цану", - цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.
Пасля чаго падзякаваў дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву, Генеральнай пракуратуры і БТ за іх праекты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.
"Наша памяць – гарантыя міру ў будучыні. Забудзем дарогу да храмаў і помнікаў той вайны – чакайце вайны", - лічыць беларускі лідар.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што з гонарам і ўпэўненасцю глядзіць у будучыню на пераемнікаў пакалення пераможцаў, у прыватнасці, на патрыётаў у пагонах.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ў Беларусі памятаюць і шануюць сваіх герояў. Патрыятызм і духоўнасць з’яўляюцца непадзельнымі паняццямі, таму што ўсё лепшае ў жыцці пачынаецца з любві да блізкіх і сваёй Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сёння ва ўсіх на вуснах: "Абы не было вайны".
"Нехта калісьці пасмейваўся з гэтага: "Вось, зноў гэтыя беларусы: абы не было вайны…" Сёння ўжо не смяюцца. Таму што калі вайна – усё. Ні пра якую культуру, ні пра якую вытворчасць, пра якасць гаворкі быць не можа", - заявіў прэзідэнт.
На яго думку, ніякай вайны не будзе, калі ўсе на сваіх месцах будуць рабіць тое, што абавязаны, калі будзе працаваць беларуская эканоміка.
"Нашы злоснікі і ворагі, скажам шчыра, выбіраюць зручны момант, каб паставіць нас на калені. Мы не павінны даць ім такога шансу. І для гэтага ў нас ёсць усё. Усё залежыць ад нас. І больш за ўсё ад тых, хто знаходзіцца ў гэтай зале, як прынята казаць – эліты нашай краіны", - падсумаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"