https://bel.sputnik.by/20240110/belarus-vykhodzts-z-sheraga-mzhnarodnykh-dagavora-ab-baratsbe-z-karuptsyyay-1082691743.html
Беларусь выходзіць з шэрага міжнародных дагавораў аб барацьбе з карупцыяй
Беларусь выходзіць з шэрага міжнародных дагавораў аб барацьбе з карупцыяй
Sputnik Беларусь
Шэраг канвенцый дэнансуюць з-за таго, што Мінск прыняў рашэнне пакінуць групу дзяржаў па барацьбе з карупцыяй. 10.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-10T10:15+0300
2024-01-10T10:15+0300
2024-01-10T10:15+0300
карупцыя
навіны
беларусь
у свеце
генеральная пракуратура беларусі
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102607/32/1026073249_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_ed4a0adeec73320cfb4de9ff9607116c.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Беларусь выходзіць з шэрага міжнародных дагавораў, якія датычацца сферы барацьбы з карупцыяй, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.Адпаведны закон ад 5 студзеня №348-3 падпісаў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Раней гэты закон прыняў беларускі парламент.Ён дэнансуе Канвенцыю аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю ад 4 лістапада 1999 года (падпісана Беларуссю ў Страсбургу 25 сакавіка 2004-га), Канвенцыю аб крымінальнай адказнасці за карупцыю ад 27 студзеня 1999 года (падпісана 23 студзеня 2001 года) і дадатковы пратакол крымінальнай адказнасці за карупцыю (прыняты 15 мая 2003-га).Акрамя таго, спыняецца дзеянне пагаднення паміж рэспублікай і Саветам Еўропы адносна прывілей і імунітэтаў прадстаўнікоў членаў Групы дзяржаў супраць карупцыі (ГРЭКА) і членаў інспекцыйных груп ад 22 студзеня 2010 года.Выхад з міжнародных канвенцый звязаны з тым, што Мінск пакідае ГРЭКА.Чаму Беларусь выходзіць з ГРЭКАРаней Генпракурор Андрэй Швед растлумачыў прычыны такога рашэння. Паводле яго слоў, асноўная мэта ГРЭКА – павысіць эфектыўнасць яе членаў з дапамогай узаемнай ацэнкі праяў карупцыі. У прыватнасці, у арганізацыі ўстанаўліваюць антыкарупцыйныя стандарты, а адпаведнасць ім кантралююць з дапамогай маніторынгу.Швед звярнуў увагу, што ў Беларусі прыклалі максімум намаганняў па выкананні рэкамендацый ГРЭКА. Мінск накіроўваў адпаведную інфармацыю ў выканаўчы камітэт арганізацыі.Аднак многія рэкамендацыі арганізацыі мелі палітычны характар. Генпракурор падкрэсліваў, што эксперты ГРЭКА патрабавалі змяніць Канстытуцыю рэспублікі і абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта, а гэта непрымальна.ГРЭКА прыпыніла дзейнасць Мінска ў арганізацыі 17 сакавіка 2022-га, пазбавіўшы голасу. У той жа час выплату ўзносаў з Беларусі ў бюджэт ГРЭКА ніхто не адмяняў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20221223/u-belarus-pershynyu-prynyata-strategya-pa-baratsbe-z-karuptsyyay--shved-1070434140.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102607/32/1026073249_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_ac2f1bb9033d0ba3f0c959846b120072.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
карупцыя, навіны , беларусь, у свеце, генеральная пракуратура беларусі, бяспека, палітыка
карупцыя, навіны , беларусь, у свеце, генеральная пракуратура беларусі, бяспека, палітыка
Беларусь выходзіць з шэрага міжнародных дагавораў аб барацьбе з карупцыяй
Шэраг канвенцый дэнансуюць з-за таго, што Мінск прыняў рашэнне пакінуць групу дзяржаў па барацьбе з карупцыяй.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Беларусь выходзіць з шэрага міжнародных дагавораў, якія датычацца сферы барацьбы з карупцыяй, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.
Адпаведны закон ад 5 студзеня №348-3 падпісаў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Раней гэты закон прыняў беларускі парламент.
Ён дэнансуе Канвенцыю аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю ад 4 лістапада 1999 года (падпісана Беларуссю ў Страсбургу 25 сакавіка 2004-га), Канвенцыю аб крымінальнай адказнасці за карупцыю ад 27 студзеня 1999 года (падпісана 23 студзеня 2001 года) і дадатковы пратакол крымінальнай адказнасці за карупцыю (прыняты 15 мая 2003-га).
Акрамя таго, спыняецца дзеянне пагаднення паміж рэспублікай і Саветам Еўропы адносна прывілей і імунітэтаў прадстаўнікоў членаў Групы дзяржаў супраць карупцыі (ГРЭКА) і членаў інспекцыйных груп ад 22 студзеня 2010 года.
Выхад з міжнародных канвенцый звязаны з тым, што Мінск пакідае ГРЭКА.
Чаму Беларусь выходзіць з ГРЭКА
Раней Генпракурор Андрэй Швед растлумачыў прычыны такога рашэння. Паводле яго слоў, асноўная мэта ГРЭКА – павысіць эфектыўнасць яе членаў з дапамогай узаемнай ацэнкі праяў карупцыі. У прыватнасці, у арганізацыі ўстанаўліваюць антыкарупцыйныя стандарты, а адпаведнасць ім кантралююць з дапамогай маніторынгу.
Швед звярнуў увагу, што ў Беларусі прыклалі максімум намаганняў па выкананні рэкамендацый ГРЭКА. Мінск накіроўваў адпаведную інфармацыю ў выканаўчы камітэт арганізацыі.
Аднак многія рэкамендацыі арганізацыі мелі палітычны характар. Генпракурор падкрэсліваў, што эксперты ГРЭКА патрабавалі змяніць Канстытуцыю рэспублікі і абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта, а гэта непрымальна.
ГРЭКА прыпыніла дзейнасць Мінска ў арганізацыі 17 сакавіка 2022-га, пазбавіўшы голасу. У той жа час выплату ўзносаў з Беларусі ў бюджэт ГРЭКА ніхто не адмяняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"