https://bel.sputnik.by/20240110/dzyarzhmanapolyu-na-kramy-duty-free-admenyats-u-belarus-1082697696.html
Дзяржманаполію на крамы Duty Free адменяць у Беларусі
Дзяржманаполію на крамы Duty Free адменяць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт падпісаў папраўкі ў закон па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, якія мяняюць правілы на рынку спіртнога. 10.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-10T12:23+0300
2024-01-10T12:23+0300
2024-01-10T12:26+0300
крамы duty free
у беларусі
беларусь
гандаль
алкаголь
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг)
навіны
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101837/82/1018378217_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_1e86b095d47eedd73989365f57058be6.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Папраўкі аб лібералізацыі рынку алкагольных напояў набудуць моц у ліпені 2024 года, вынікае з закона №345-3, афіцыйна апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.Папраўкі прынялі абедзве палаты парламента 22 снежня 2023 года, а прэзідэнт Беларусі падпісаў закон 5 студзеня 2024 года.Адно з галоўных новаўвядзенняў – у адмене дзяржманаполіі і на продаж алкаголю ў бяспошлінных крамах (Duty Free).Па дзеючых нормах, дзяржава дэлегуе права прадаваць спіртное праз Duty Free. Цяпер гэтым займаюцца дзяржкампанія "Дыпмаркет" з сістэмы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, а таксама тры прыватныя арганізацыі: "БЕЛАМАРКЕТ д’юці фры", "Беламаркет ХЕЛЕНА ВАЛЕРЫ" і "МаркетЛіга".Новыя правілы дазволяць працаваць у гэтай сферы ўсім кампаніям, у якіх статутны фонд не менш за 24 тыс базавых велічынь (на дадзены момант – 960 тыс рублёў).Іншая змена – паслабленні па імпарце алкагольных напояў. Напрыклад, выключнае права дзяржавы не будзе распаўсюджвацца на ўвоз алкаголю для перапрацоўкі, але імпартаваць для гэтых мэт можна ў пасудзінах ёмістасцю больш за 2 літры.Ёсць і іншыя выключэнні, у тым ліку ўвоз узораў спіртнога для адзнакі адпаведнасці стандартам.Акрамя таго, калі раней МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) зацвярджала спісак кампаній, якім дазволены імпарт спіртнога, то з ліпеня гэта будзе пералік алкагольных напояў. Напрыклад, гэта могуць быць пэўныя віды шампанскага, каньякоў, віскі, рому, джыну, вермутаў і іншых напояў.Пры гэтым МАРГ нядаўна паведамляў, што доля айчыннага алкаголю на беларускім рынку роўная 87,3%, а ў сегменце гарэлкі – 99,1%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231001/kvoty-na-vytvorchasts-pladovykh-vn-zmenshyl--belarus-1079830211.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101837/82/1018378217_328:0:2707:1784_1920x0_80_0_0_898b0a8a2020a13c4fc78bae5726ba76.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крамы duty free, у беларусі, беларусь, гандаль, алкаголь, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), навіны , эканоміка
крамы duty free, у беларусі, беларусь, гандаль, алкаголь, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), навіны , эканоміка
Дзяржманаполію на крамы Duty Free адменяць у Беларусі
12:23 10.01.2024 (абноўлена: 12:26 10.01.2024) Беларускі прэзідэнт падпісаў папраўкі ў закон па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, якія мяняюць правілы на рынку спіртнога.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Папраўкі аб лібералізацыі рынку алкагольных напояў набудуць моц у ліпені 2024 года, вынікае з закона №345-3, афіцыйна апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.
Папраўкі прынялі абедзве палаты парламента 22 снежня 2023 года, а прэзідэнт Беларусі падпісаў закон 5 студзеня 2024 года.
Адно з галоўных новаўвядзенняў – у адмене дзяржманаполіі і на продаж алкаголю ў бяспошлінных крамах (Duty Free).
Па дзеючых нормах, дзяржава дэлегуе права прадаваць спіртное праз Duty Free. Цяпер гэтым займаюцца дзяржкампанія "Дыпмаркет" з сістэмы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, а таксама тры прыватныя арганізацыі: "БЕЛАМАРКЕТ д’юці фры", "Беламаркет ХЕЛЕНА ВАЛЕРЫ" і "МаркетЛіга".
Новыя правілы дазволяць працаваць у гэтай сферы ўсім кампаніям, у якіх статутны фонд не менш за 24 тыс базавых велічынь (на дадзены момант – 960 тыс рублёў).
Іншая змена – паслабленні па імпарце алкагольных напояў. Напрыклад, выключнае права дзяржавы не будзе распаўсюджвацца на ўвоз алкаголю для перапрацоўкі, але імпартаваць для гэтых мэт можна ў пасудзінах ёмістасцю больш за 2 літры.
Ёсць і іншыя выключэнні, у тым ліку ўвоз узораў спіртнога для адзнакі адпаведнасці стандартам.
Акрамя таго, калі раней МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) зацвярджала спісак кампаній, якім дазволены імпарт спіртнога, то з ліпеня гэта будзе пералік алкагольных напояў. Напрыклад, гэта могуць быць пэўныя віды шампанскага, каньякоў, віскі, рому, джыну, вермутаў і іншых напояў.
Пры гэтым МАРГ нядаўна паведамляў, што доля айчыннага алкаголю на беларускім рынку роўная 87,3%, а ў сегменце гарэлкі – 99,1%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 1 кастрычніка 2023, 12:48