Фота

Легендарны ад’ютант: у якіх фільмах сыграў Юрый Саломін

Падпісацца
Артыст, які "можа сыграць усё": так пра Юрыя Саломіна гаварыў знакаміты японскі рэжысёр Акіра Курасава. Sputnik Беларусь узгадвае знакавыя ролі акцёра.
У кіно Юрый Саломін дэбютаваў адразу ў галоўнай ролі – Паўла Каурава ў фільме Ісідара Аненскага "Бессонная ночь". Рэжысёру Саломіна парэкамендавала народная артыстка СССР Вера Пашэнная – у яе класе ён вучыўся ў Вышэйшым тэатральным вучылішчы імя М. С. Шчэпкіна. Карціну жорстка раскрытыкавалі ў часопісе "Искусство кино", аднак дэбют не застаўся незаўважаным.
Юрый Саломін паспеў зняцца яшчэ ў сямі карцінах, перш чым у 1969 годзе да яго прыйшла ўсесаюзная слава – пасля выхаду на экраны фільма "Адъютант его превосходительства".
У 1971 годзе Акіры Курасаве прапанавалі зняць фільм у СССР. Ён выбраў для экранізацыі гісторыі падарожніка Уладзіміра Арсеньева.
На галоўную ролю Курасаве прапанавалі сем кандыдатур, дакладней сем фільмаў з іх удзелам. Саломін папрасіў паказаць японскаму рэжысёру яго працу ў "Адъютанте…". Курасава не змог адарвацца. Замест запланаваных двух, адгледзеў усе пяць серый і зацвердзіў Саломіна на ролю.
Праз год стужка "Дерсу Узала" Акіры Курасавы атрымала "Оскара" як лепшы замежны фільм. Саломін даведаўся аб гэтай узнагародзе з газеты. "Ні тое, што ў Галівуд, нават у камітэт па кінематаграфіі сказаць "дзякуй" не запрасілі", - са шкадаваннем успамінаў артыст.
А сам Курасава пра Юрыя Саломіна казаў – артыст, які "можа сыграць усё".
І яго можна зразумець: "Хождение по мукам", "Квартет Гварнери", "Школьный вальс", "Обыкновенное чудо", "Летучая мышь", "Скандальное происшествие в Брикмилле", "Тайна виллы Грета", "ТАСС уполномочен заявить" і яшчэ шмат вельмі розных роляў у вельмі розных фільмах.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Юрый Саломін у ролі Кальцова (злева) і маскоўскі школьнік Саша Мілакосны ў ролі Юры ў тэлевізійным мастацкім фільме Яўгена Ташкова "Адъютант его превосходительства".

Юрый Саломін у ролі Кальцова (злева) і маскоўскі школьнік Саша Мілакосны ў ролі Юры ў тэлевізійным мастацкім фільме Яўгена Ташкова "Адъютант его превосходительства". - Sputnik Беларусь
1/11

Юрый Саломін у ролі Кальцова (злева) і маскоўскі школьнік Саша Мілакосны ў ролі Юры ў тэлевізійным мастацкім фільме Яўгена Ташкова "Адъютант его превосходительства".

© Sputnik / РИА Новости

Юрый Саломін у ролі ад’ютанта Кальцова (справа), Уладзіслаў Стржэльчык у ролі генерал-лейтэнанта Кавалеўскага і маскоўскі школьнік Саша Мілакосны ў ролі Юры ў фільме "Адъютант его превосходительства".

Юрый Саломін у ролі ад’ютанта Кальцова (справа), Уладзіслаў Стржэльчык у ролі генерал-лейтэнанта Кавалеўскага і маскоўскі школьнік Саша Мілакосны ў ролі Юры ў фільме "Адъютант его превосходительства". - Sputnik Беларусь
2/11

Юрый Саломін у ролі ад’ютанта Кальцова (справа), Уладзіслаў Стржэльчык у ролі генерал-лейтэнанта Кавалеўскага і маскоўскі школьнік Саша Мілакосны ў ролі Юры ў фільме "Адъютант его превосходительства".

© Sputnik

Юрый Саломін у ролі ад’ютанта Кальцова і Таццяна Іваніцкая ў ролі Тані ў фільме "Адъютант его превосходительства", 1969 год. Рэжысёр Яўген Ташкоў. Студыя "Мосфильм".

Юрый Саломін у ролі ад’ютанта Кальцова і Таццяна Іваніцкая ў ролі Тані ў фільме "Адъютант его превосходительства", 1969 год. Рэжысёр Яўген Ташкоў. Студыя "Мосфильм". - Sputnik Беларусь
3/11

Юрый Саломін у ролі ад’ютанта Кальцова і Таццяна Іваніцкая ў ролі Тані ў фільме "Адъютант его превосходительства", 1969 год. Рэжысёр Яўген Ташкоў. Студыя "Мосфильм".

© Sputnik

Кадр з фільма "Дерсу Узала" ("Мосфильм", 1975 год). Рэжысёр-пастаноўшчык – Акіра Курасава. Арсеньеў – Юрый Саломін.

Кадр з фільма "Дерсу Узала" ("Мосфильм", 1975 год). Рэжысёр-пастаноўшчык – Акіра Курасава. Арсеньеў – Юрый Саломін. - Sputnik Беларусь
4/11

Кадр з фільма "Дерсу Узала" ("Мосфильм", 1975 год). Рэжысёр-пастаноўшчык – Акіра Курасава. Арсеньеў – Юрый Саломін.

© Sputnik / РИА Новости

Кадр з фільма "Дерсу Узала" ("Мосфильм", 1975 год). Рэжысёр-пастаноўшчык – Акіра Курасава. Дэрсу Узала – Максім Мунзук, Юрый Саломін у ролі Арсеньева.

Кадр з фільма "Дерсу Узала" ("Мосфильм", 1975 год). Рэжысёр-пастаноўшчык – Акіра Курасава. Дэрсу Узала – Максім Мунзук, Юрый Саломін у ролі Арсеньева. - Sputnik Беларусь
5/11

Кадр з фільма "Дерсу Узала" ("Мосфильм", 1975 год). Рэжысёр-пастаноўшчык – Акіра Курасава. Дэрсу Узала – Максім Мунзук, Юрый Саломін у ролі Арсеньева.

© Sputnik / В. Акимов / Перайсці ў медыябанк

Дзевяты Маскоўскі міжнародны кінафестываль. Злева направа: Юрый Саломін, Акіра Курасава, Максім Мунзук.

Дзевяты Маскоўскі міжнародны кінафестываль. Злева направа: Юрый Саломін, Акіра Курасава, Максім Мунзук. - Sputnik Беларусь
6/11

Дзевяты Маскоўскі міжнародны кінафестываль. Злева направа: Юрый Саломін, Акіра Курасава, Максім Мунзук.

© Sputnik / Мурашко / Перайсці ў медыябанк

Кадр са шматсерыйнага тэлевізійнага фільма па трылогіі Аляксея Талстога "Хождение по мукам". 1977 г. Студыя "Мосфильм". Рэжысёр-пастаноўшчык Васіль Ардынскі. У ролі Дашы – Ірына Алфёрава, у ролі Цялегіна – Юрый Саломін.

Кадр са шматсерыйнага тэлевізійнага фільма па трылогіі Аляксея Талстога "Хождение по мукам". 1977 г. Студыя "Мосфильм". Рэжысёр-пастаноўшчык Васіль Ардынскі. У ролі Дашы – Ірына Алфёрава, у ролі Цялегіна – Юрый Саломін. - Sputnik Беларусь
7/11

Кадр са шматсерыйнага тэлевізійнага фільма па трылогіі Аляксея Талстога "Хождение по мукам". 1977 г. Студыя "Мосфильм". Рэжысёр-пастаноўшчык Васіль Ардынскі. У ролі Дашы – Ірына Алфёрава, у ролі Цялегіна – Юрый Саломін.

© Sputnik / Евгений Комаров / Перайсці ў медыябанк

Вахтанг Кікабідзэ (злева) у ролі супрацоўніка ЦРУ Глэба і Юрый Саломін (справа) у ролі палкоўніка Славіна на здымках шматсерыйнага тэлевізійнага фільма "ТАСС уполномочен заявить".

Вахтанг Кікабідзэ (злева) у ролі супрацоўніка ЦРУ Глэба і Юрый Саломін (справа) у ролі палкоўніка Славіна на здымках шматсерыйнага тэлевізійнага фільма "ТАСС уполномочен заявить". - Sputnik Беларусь
8/11

Вахтанг Кікабідзэ (злева) у ролі супрацоўніка ЦРУ Глэба і Юрый Саломін (справа) у ролі палкоўніка Славіна на здымках шматсерыйнага тэлевізійнага фільма "ТАСС уполномочен заявить".

© Sputnik / Евгений Комаров

Народны артыст СССР Вячаслаў Ціханаў (справа) у ролі генерала Канстанцінава, народны артыст РСФСР Юрый Саломін (у цэнтры) у ролі палкоўніка Славіна, Мікалай Засухін у ролі Паўла Макарава ў фільме "ТАСС уполномочен заявить".

Народны артыст СССР Вячаслаў Ціханаў (справа) у ролі генерала Канстанцінава, народны артыст РСФСР Юрый Саломін (у цэнтры) у ролі палкоўніка Славіна, Мікалай Засухін у ролі Паўла Макарава ў фільме "ТАСС уполномочен заявить". - Sputnik Беларусь
9/11

Народны артыст СССР Вячаслаў Ціханаў (справа) у ролі генерала Канстанцінава, народны артыст РСФСР Юрый Саломін (у цэнтры) у ролі палкоўніка Славіна, Мікалай Засухін у ролі Паўла Макарава ў фільме "ТАСС уполномочен заявить".

© Sputnik

Кадр з мастацкага фільма "Тайны виллы Грета". Дэпутат Акорэс – Юрый Саломін, дачка Акорэса Караліна – Алена Фінагеева. Рэжысёр Тамара Лісіцыян. Кінастудыя "Мосфильм", 1984.

Кадр з мастацкага фільма "Тайны виллы Грета". Дэпутат Акорэс – Юрый Саломін, дачка Акорэса Караліна – Алена Фінагеева. Рэжысёр Тамара Лісіцыян. Кінастудыя "Мосфильм", 1984. - Sputnik Беларусь
10/11

Кадр з мастацкага фільма "Тайны виллы Грета". Дэпутат Акорэс – Юрый Саломін, дачка Акорэса Караліна – Алена Фінагеева. Рэжысёр Тамара Лісіцыян. Кінастудыя "Мосфильм", 1984.

© Sputnik

Народныя артысты РСФСР Людміла Максакава і Юрый Саломін у фільме "Летучая мышь".

Народныя артысты РСФСР Людміла Максакава і Юрый Саломін у фільме "Летучая мышь". - Sputnik Беларусь
11/11

Народныя артысты РСФСР Людміла Максакава і Юрый Саломін у фільме "Летучая мышь".

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0