https://bel.sputnik.by/20240111/zamest-zyalnykh-vadztsel-z-1-sakavka-atrymayuts-snya-strakhok-dlya-paezdak-u-rf-1082724973.html
Замест зялёных: вадзіцелі з 1 сакавіка атрымаюць "сінія" страхоўкі для паездак у РФ
Замест зялёных: вадзіцелі з 1 сакавіка атрымаюць "сінія" страхоўкі для паездак у РФ
Sputnik Беларусь
Новая сістэма аўтаграмадзянскай адказнасці "Сіняя карта" пачала дзейнічаць паміж Беларуссю і Расіяй у пачатку верасня 2023 года, яна прыйшла на змену "Зялёнай... 11.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-11T13:41+0300
2024-01-11T13:41+0300
2024-01-11T13:41+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
грамадства
меркаванне
аўто
асага
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0e/1082029114_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_3c74c1f886dd86dee321751d15cc44c5.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Беларускія аўтамабілісты з 1 сакавіка 2024 года будуць атрымліваць полісы страхавання на сініх бланках, паведаміў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік генеральнага дырэктара Беларускага бюро па транспартным страхаванні Віктар Лукашэвіч.Новая сістэма абавязковага страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці "Сіняя карта" пачала дзейнічаць паміж Беларуссю і Расіяй у пачатку верасня мінулага года.Яна з’явілася ў якасці альтэрнатывы "Зялёнай карце". Нагадаем, РФ і Беларусь выключылі з міжнароднай сістэмы Green Card летам 2023 года па санкцыйных матывах.Паводле слоў Лукашэвіча, цяпер беларускія страхавыя арганізацыі пры афармленні дагавора "Сіняя карта" выкарыстоўваюць астатнія бланкі "Зялёнай карты" (зялёнага колеру), якія не паспелі рэалізаваць да выключэння з міжнароднай сістэмы.Прадстаўнік Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкаў, выканаўчы дырэктар бюро "Зялёная карта" Сяргей Разуван адзначыў, што ў Расіі сертыфікаты на сініх бланках пачнуць выдавацца з 1 красавіка.Ён праінфармаваў, што з 2 верасня 2023 года, калі пачала дзейнічаць новая сістэма міжнароднага аўтастрахавання "Сіняя карта", па сапраўдны момант расійскім аўтамабілістам было выдадзена каля 150 тысяч такіх полісаў для паездак у Беларусь. Беларускім вадзіцелям у сваю чаргу было выдадзена больш за 140 тысяч "сініх карт" для паездак у Расію.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240110/raskhody-na-trymanne--ramont-darog-u-belarus-pavyalchats-u-dva-razy-1082700297.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0e/1082029114_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_562af07405506ffc0a86971451282774.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, грамадства, меркаванне, аўто, асага
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, грамадства, меркаванне, аўто, асага
Замест зялёных: вадзіцелі з 1 сакавіка атрымаюць "сінія" страхоўкі для паездак у РФ
Новая сістэма аўтаграмадзянскай адказнасці "Сіняя карта" пачала дзейнічаць паміж Беларуссю і Расіяй у пачатку верасня 2023 года, яна прыйшла на змену "Зялёнай карце".
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Беларускія аўтамабілісты з 1 сакавіка 2024 года будуць атрымліваць полісы страхавання на сініх бланках, паведаміў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік генеральнага дырэктара Беларускага бюро па транспартным страхаванні Віктар Лукашэвіч.
Новая сістэма абавязковага страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці "Сіняя карта" пачала дзейнічаць паміж Беларуссю і Расіяй у пачатку верасня мінулага года.
Яна з’явілася ў якасці альтэрнатывы "Зялёнай карце". Нагадаем, РФ і Беларусь выключылі з міжнароднай сістэмы Green Card летам 2023 года па санкцыйных матывах.
Паводле слоў Лукашэвіча, цяпер беларускія страхавыя арганізацыі пры афармленні дагавора "Сіняя карта" выкарыстоўваюць астатнія бланкі "Зялёнай карты" (зялёнага колеру), якія не паспелі рэалізаваць да выключэння з міжнароднай сістэмы.
"Бланк самога сертыфіката з намі ўжо ўзгоднены. Ён будзе светла-сіняга колеру. Увогуле, бланкі "Зялёнай карты" ужо ў некаторых страхавых арганізацый заканчваюцца. І мы плануем, што ў студзені ўзгоднім ужо выгляд гэтага сертыфіката ("Сіняй карты" - Sputnik), паставім у вядомасць нашых расійскіх калег і, як відаць, з 1 сакавіка ўжо можна будзе выкарыстоўваць іх у поўнай меры", - сказаў намеснік гендырэктара.
Прадстаўнік Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкаў, выканаўчы дырэктар бюро "Зялёная карта" Сяргей Разуван адзначыў, што ў Расіі сертыфікаты на сініх бланках пачнуць выдавацца з 1 красавіка.
Ён праінфармаваў, што з 2 верасня 2023 года, калі пачала дзейнічаць новая сістэма міжнароднага аўтастрахавання "Сіняя карта", па сапраўдны момант расійскім аўтамабілістам было выдадзена каля 150 тысяч такіх полісаў для паездак у Беларусь. Беларускім вадзіцелям у сваю чаргу было выдадзена больш за 140 тысяч "сініх карт" для паездак у Расію.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"