Мядзведзеў: размяшчэнне Лонданам войскаў на Украіне - гэта аб'ява вайны РФ

© Sputnik / Екатерина Штукина / Перайсці ў медыябанкЗаместитель председателя Совета безопасности РФ, председатель партии "Единая Россия" Дмитрий Медведев
Заместитель председателя Совета безопасности РФ, председатель партии Единая Россия Дмитрий Медведев - Sputnik Беларусь, 1920, 12.01.2024
Падпісацца
Расійскі палітык пракаментаваў візіт брытанскага прэм'ера Рышы Сунака ў Кіеў, дзе адбудзецца "гістарычная дамова ў сферы бяспекі".
МІНСК, 12 сту - Sputnik.Размяшчэнне афіцыйнага воінскага кантынгенту Вялікабрытаніі на Украіне будзе азначаць аб'яву вайны Расіі, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Раней паведамлялася, што брытанскі прэм'ер Рышы Сунак наведае ў пятніцу, 12 студзеня, Кіеў для аб'яўлення новага буйнога пакета дапамогі і падпісання пагаднення з Украінай аб гарантыях бяспекі.
"Спадзяюся, нашы адвечныя ворагі нахабныя брытанцы разумеюць, што размяшчэнне іх афіцыйнага воінскага кантынгенту ва Украіне будзе азначаць аб'яву вайны нашай краіне", – напісаў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале, каментуючы візіт Сунака ва Украіну.
Палітык сыранізаваў, што брытанскі прэм'ер прыбыў у Кіеў для падпісання "гістарычнага пагаднення ў сферы бяспекі".
"Як бы паставілася заходняя грамадскасць да таго, што брытанская дэлегацыя патрапіла ў цэнтры Кіева пад абстрэл касетнымі боепрыпасамі, як гэта здарылася з мірнымі жыхарамі нашага Белгарада?" - адзначыў намеснік старшыні расійскага Савета бяспекі.
Нагадаем, у канцы снежня 2023 года ўкраінскае войска нанесла масіраваны ўдар па цэнтры Белгарада. Паводле афіцыйнай інфармацыі ў выніку атакі на расійскі абласны цэнтр загінулі 25 чалавек, у тым ліку пецярых дзяцей. Усяго пацярпела больш за 100 жыхароў расійскага рэгіёна.
Украінская армія выкарыстоўвала ракеты "Альха" з забароненай касетнай часткай і снарады чэшскай рэактыўнай сістэмы залпавага агню Vampire.

Лондан дэ-факта ваюе супраць РФ

У маі мінулага года Мядзведзеў ужо адзначаў, што Брытанія выступае як блізкі саюзнік Кіева, падаючы Украіне ваенную дапамогу ў выглядзе абсталявання і спецыялістаў.
Паводле яго слоў, Лондан дэ-факта вядзе супраць Расіі неабвешчаную вайну. У такім выпадку любая яго службовая асоба (як ваенная, так і грамадзянская, якая садзейнічае вайне) можа разглядацца як законная ваенная мэта, заяўляў намесьніца кіраўніка Савета бяспекі РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0