https://bel.sputnik.by/20240113/drug-etap-repetytsyynaga-testsravannya-startue--belarus-1082671112.html
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Кошт удзелу ў пробным экзамене павялічыўся ў мінулым годзе і зараз складае 9 рублёў 90 капеек за адзін навучальны прадмет. 13.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-13T10:48+0300
2024-01-13T10:48+0300
2024-03-27T15:43+0300
цт
рэпетыцыйнае тэсціраванне
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
вну
абітурыенты
адукацыя
абітурыент – 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625468_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_72371cdd28e76d5a99e4f7b2f1786fc3.jpg
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання для вучняў старэйшых класаў стартуе ў студзені 2024 года, сведчаць звесткі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).Школьнікі змогуць здаць пробны экзамен да канца лютага. У спіску – 15 навучальных прадметаў: руская і беларуская мовы, фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, англійская, нямецкая, іспанская, французская і кітайская мовы, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).Пункты здачы РТ можна паглядзець у асабістым кабінеце на сайце РІКВ. Дарэчы, у мінулым годзе змяніўся кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні – ён складае 9 рублёў 90 капеек за адзін навучальны прадмет.іНа сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў апублікавана інструкцыя, як аплаціць РТ. Для пачатку ў асабістым кабінеце неабходна аформіць заяўку на праходжанне, запоўніўшы пашпартныя даныя. Далей – здзейсніць плацеж праз мабільны ці інтэрнэт-банкінг, або ў аддзяленні банка.Для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання трэба раздрукаваць пропуск. Зрабіць гэта можна праз асабісты кабінет, у якім пасля статусу "Аплачана" з’явіцца кнопка "Раздрукаваць пропуск".Падрыхтоўка да ЦТЗдача пробнага тэсціравання – своеасаблівая падрыхтоўка да ЦТ. Першы этап праводзіцца ў кастрычніку-снежні, другі – у студзені-лютым, трэці – у сакавіку-красавіку.Як расказалі ў Мінадукацыі, у першым этапе ўдзел прынялі каля 50 тысяч чалавек. Самымі папулярнымі прадметамі традыцыйна сталі руская мова, матэматыка і замежная мова.Акрамя РТ, беларускіх школьнікаў чакае рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену, якая прызначана на 27 студзеня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231226/dlya-abturyenta-metavko-na-ekzamene-vyaduts-mnmalny-bal-1082356593.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625468_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_02443c34756e373ee5c210b89920365f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цт, рэпетыцыйнае тэсціраванне, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, вну, абітурыенты, адукацыя
цт, рэпетыцыйнае тэсціраванне, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, вну, абітурыенты, адукацыя
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі
10:48 13.01.2024 (абноўлена: 15:43 27.03.2024) Кошт удзелу ў пробным экзамене павялічыўся ў мінулым годзе і зараз складае 9 рублёў 90 капеек за адзін навучальны прадмет.
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання для вучняў старэйшых класаў стартуе ў студзені 2024 года, сведчаць звесткі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).
Школьнікі змогуць здаць пробны экзамен да канца лютага. У спіску – 15 навучальных прадметаў: руская і беларуская мовы, фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, англійская, нямецкая, іспанская, французская і кітайская мовы, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).
Пункты здачы РТ можна паглядзець у асабістым кабінеце на сайце РІКВ. Дарэчы, у мінулым годзе змяніўся кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні – ён складае 9 рублёў 90 капеек за адзін навучальны прадмет.
іНа сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў апублікавана інструкцыя, як аплаціць РТ. Для пачатку ў асабістым кабінеце неабходна аформіць заяўку на праходжанне, запоўніўшы пашпартныя даныя. Далей – здзейсніць плацеж праз мабільны ці інтэрнэт-банкінг, або ў аддзяленні банка.
Для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання трэба раздрукаваць пропуск. Зрабіць гэта можна праз асабісты кабінет, у якім пасля статусу "Аплачана" з’явіцца кнопка "Раздрукаваць пропуск".
Здача пробнага тэсціравання – своеасаблівая падрыхтоўка да ЦТ. Першы этап праводзіцца ў кастрычніку-снежні, другі – у студзені-лютым, трэці – у сакавіку-красавіку.
Як расказалі ў Мінадукацыі, у першым этапе ўдзел прынялі каля 50 тысяч чалавек. Самымі папулярнымі прадметамі традыцыйна сталі руская мова, матэматыка і замежная мова.
Акрамя РТ, беларускіх школьнікаў чакае рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену, якая прызначана на 27 студзеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"