Лаўроў: РФ выступае за комплекснае ўрэгуляванне на Карэйскім паўвостраве

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкГлава МИД России Сергей Лавров
Глава МИД России Сергей Лавров - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2024
Падпісацца
Расійскі міністр канстатаваў, што палітыка Вашынгтона па стварэнні пагроз бяспецы КНДР не садзейнічае вырашэнню праблем у рэгіёне.
МІНСК, 16 сту - Sputnik. Расія выступае за комплекснае ўрэгуляванне праблем на Карэйскім паўвостраве, аб гэтым заявіў у аўторак міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў на сустрэчы са сваёй паўночнакарэйскай калегай Цой Сон Хі.
Кіраўнік МЗС КНДР Цой Сон Хі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Расіі. Сёння ў Маскве прайшла сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Размова ў тым ліку ішла і аб адносінах КНДР і Паўднёвай Карэі.
"Мы пацвярджаем нашу прынцыповую пазіцыю на карысць комплекснага справядлівага ўрэгулявання існуючых праблем. Мы заўсёды выступалі за наладжванне перагаворнага працэсу без якіх-небудзь папярэдніх умоў з тым, каб дабівацца трывалага міру і стабільнасці ва ўсёй Паўночна-Усходняй Азіі", - сказаў Лаўроў.
Ён зазначыў, што адпаведныя прапановы Расія ўносіла ў Савет бяспекі ААН як самастойна, так і разам з Кітаем.
"Яны (прапановы - Sputnik) знаходзяцца на стале перамоваў", - удакладніў Лаўроў.

Вашынгтон і яго сатэліты

Кіраўнік МЗС РФ адзначыў, што палітыка ЗША і іх сатэлітаў па стварэнні пагроз бяспецы КНДР не садзейнічае вырашэнню праблем на паўвостраве. У сваю чаргу Масква заклікае да адмовы ад крокаў, якія вядуць да эскалацыі напружанасці.
"Даводзіцца канстатаваць, што палітыка ЗША і іх рэгіянальных сатэлітаў па стварэнню пагроз бяспецы КНДР зусім не садзейнічае прасоўванню ў пазітыўным напрамку", - падкрэсліў Лаўроў.

На мяжы вайны

Раней паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын заяўляў, што неабходна нарасціць ядзерны арсенал КНДР Вярхоўны народны сход краіны прыняў закон аб папраўках у канстытуцыю, якія замацоўваюць статус ядзерных сіл і палітыку іх паскоранага развіцця.
У чэрвені МЗС КНДР паведамляў, што Вашынгтон і Сеул даводзяць напружанасць на Карэйскім паўвостраве "да мяжы ядзернай вайны". У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што Паўночная Карэя мае намер павялічваць абаронныя магчымасці.
У мінулым годзе кіраўнік Паўночнай Карэі таксама казаў, што мэта КНДР - пабудова самых магутных у свеце стратэгічных ядзерных сіл і валоданне "нябачанай абсалютнай" моцай.
Пхеньян таксама рэгулярна праводзіць выпрабаванні розных тыпаў ракет, як правіла, у напрамку Японскага мора, што выклікае заклапочанасць Токіо і Сеул.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0