https://bel.sputnik.by/20240118/belarus-uvodzts-zbor-pry-ezdze--mestsy-perachepk-fur-z-es-1082889204.html
Беларусь уводзіць збор пры ўездзе ў месцы перачэпкі фур з ЕС
Беларусь уводзіць збор пры ўездзе ў месцы перачэпкі фур з ЕС
Sputnik Беларусь
За ўезд і размяшчэнне ў месцах перачэпкі фур з Еўрасаюза заплаціць давядзецца тры базавыя велічыні, што складае прыкладна 38 долараў. 18.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-18T10:01+0300
2024-01-18T10:01+0300
2024-01-18T11:41+0300
беларусь
эканоміка
фуры
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077079635_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_afc1708e9b4beef8969b42b6744ba954.jpg
МІНСК, 18 сту - Sputnik.Улады Беларусі прынялі рашэнне ўвесці з 22 студзеня збор за ўезд і размяшчэнне на працягу першых сутак у месцы перагрузкі і перачэпкі грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у краінах ЕС, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №37 ад 16 студзеня, якая ў чацвер афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым. інтэрнэт-партале.Нагадаем, цяпер памер базавай велічыні ў Беларусі складае 40 беларускіх рублёў, гэта значыць за гэтую паслугу давядзецца заплаціць 120 беларускіх рублёў, што складае каля 38 долараў (па курсе на дадзены момант).Гэта пастанова беларускага ўрада ўступае ў сілу з 22 студзеня 2024 года.Акрамя таго, на прававым партале апублікавана пастанова Дзяржаўнага мытнага камітэта, якая вызначае форму разліку збору.Таксама ведамаснай пастановай зацверджана інструкцыя аб парадку запаўнення разліку збору. Брэсцкая, Віцебская і Гродзенская рэгіянальныя мытні ўпаўнаважаны ДМК ажыццяўляць рэгістрацыю разліку збору.Гэтая пастанова таксама набывае моц 22 студзеня.Перагрузка і мера ў адказЗ красавіка 2022 года ўезд у краіны ЕС цягачоў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі, быў забаронены на фоне расійскай СВА ва Украіне.Улады Беларусі ў адказ на гэта ўвялі забарону на ўезд на тэрыторыю краіны цягачоў, зарэгістраваных у Еўразвязе.Разам з тым захавалася магчымасць перачэпкі і перагрузкі. Для гэтага быў вызначаны пералік месцаў, у якія могуць рухацца зарэгістраваныя ў ЕС транспартныя сродкі для правядзення грузавых аперацый і перачэпкі з бліжэйшых пагранічных пунктаў пропуску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1d/1077079635_172:0:2901:2047_1920x0_80_0_0_80bb88d33e26fa3a6be245b58402086c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, эканоміка, фуры
беларусь, эканоміка, фуры
Беларусь уводзіць збор пры ўездзе ў месцы перачэпкі фур з ЕС
10:01 18.01.2024 (абноўлена: 11:41 18.01.2024) За ўезд і размяшчэнне ў месцах перачэпкі фур з Еўрасаюза заплаціць давядзецца тры базавыя велічыні, што складае прыкладна 38 долараў.
МІНСК, 18 сту - Sputnik.Улады Беларусі прынялі рашэнне ўвесці з 22 студзеня збор за ўезд і размяшчэнне на працягу першых сутак у месцы перагрузкі і перачэпкі грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у краінах ЕС, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №37 ад 16 студзеня, якая ў чацвер афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым. інтэрнэт-партале.
"Усталяваць тарыф на паслугу па ўездзе і размяшчэнні на працягу першых сутак у спецыяльна ўстаноўленым месцы для ажыццяўлення грузавых аперацый або перачэпкі аднаго транспартнага сродку ў памеры 3 базавых велічынь за адну паслугу, уключаючы падатак на дабаўленую вартасць", - гаворыцца ў дакуменце.
Нагадаем, цяпер памер базавай велічыні ў Беларусі складае 40 беларускіх рублёў, гэта значыць за гэтую паслугу давядзецца заплаціць 120 беларускіх рублёў, што складае каля 38 долараў (па курсе на дадзены момант).
Гэта пастанова беларускага ўрада ўступае ў сілу з 22 студзеня 2024 года.
Акрамя таго, на прававым партале апублікавана пастанова Дзяржаўнага мытнага камітэта, якая вызначае форму разліку збору.
Таксама ведамаснай пастановай зацверджана інструкцыя аб парадку запаўнення разліку збору. Брэсцкая, Віцебская і Гродзенская рэгіянальныя мытні ўпаўнаважаны ДМК ажыццяўляць рэгістрацыю разліку збору.
Гэтая пастанова таксама набывае моц 22 студзеня.
Перагрузка і мера ў адказ
З красавіка 2022 года ўезд у краіны ЕС цягачоў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі, быў забаронены на фоне расійскай СВА ва Украіне.
Улады Беларусі ў адказ на гэта ўвялі забарону на ўезд на тэрыторыю краіны цягачоў, зарэгістраваных у Еўразвязе.
Разам з тым захавалася магчымасць перачэпкі і перагрузкі. Для гэтага быў вызначаны пералік месцаў, у якія могуць рухацца зарэгістраваныя ў ЕС транспартныя сродкі для правядзення грузавых аперацый і перачэпкі з бліжэйшых пагранічных пунктаў пропуску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"