Штаб Пуціна здаў у ЦВК подпісы ў яго падтрымку для рэгістрацыі на выбарах

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкПадача подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты РФ Уладзіміра Пуціна ў ЦВК
Падача подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты РФ Уладзіміра Пуціна ў ЦВК - Sputnik Беларусь, 1920, 22.01.2024
Падпісацца
Цэнтрвыбаркам Расіі павінен прыняць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду не пазней за 10 лютага.
МІНСК, 22 сту – Sputnik. Штаб кандыдата ў прэзідэнты Расіі Уладзіміра Пуціна здаў у ЦВК подпісы ў яго падтрымку для рэгістрацыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Савет Федэрацыі РФ назначыў выбары кіраўніка дзяржавы на 17 сакавіка бягучага года. Галасаванне будзе праходзіць тры дні – з 15 па 17 сакавіка.
Па словах сустаршыні выбарчага штаба Пуціна Мар’яны Лысенка, за яго ў ЦВК прадстаўлена 315 тысяч подпісаў.

"Сёння ў нас вельмі важны дзень, мы перадаём подпісы ў Цэнтральную выбарчую камісію. Гэта подпісы з усіх рэгіёнаў нашай краіны, 315 тысяч подпісаў мы прывезлі сёння", - сказала яна журналістам.

На дадзены момант на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў Расіі прэтэндуюць 11 чалавек. ЦВК зарэгістравала траіх кандыдатаў – Леаніда Слуцкага, Уладзіслава Даванкова і Мікалая Харытонава. Паколькі ўсе яны з’яўляюцца прадстаўнікамі парламенцкіх партый, для рэгістрацыі ім не трэба было збіраць подпісы.
Вылучэнцы ад непарламенцкіх партый – Барыс Надзеждзін, Сяргей Малінковіч, Сяргей Бабурын, Андрэй Багданаў і Ірына Свірыдава – павінны да 31 студзеня прадставіць у ЦВК не менш за 100 тысяч подпісаў.
Самавылучэнцам – Уладзіміру Пуціну, Анатолю Баташаву і Радзе Рускіх – трэба сабраць не менш за 300 тысяч подпісаў.
ЦВК прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў не пазней за 10 лютага.
Выбарчы штаб Пуціна пачаў сваю працу 21 снежня, ён размяшчаецца ў Гасціным двары ў Маскве. Сустаршынямі штаба з’яўляюцца акцёр Уладзімір Машкоў, спікер парламента ДНР Арцём Жога і галоўны ўрач Маскоўскай гарбальніцы №52 Мар’яна Лысенка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2023
Пяскоў: узровень падтрымкі Пуціна ў Расіі заўсёды быў высокі
Стужка навiн
0