Вылучэнне кандыдатаў у беларускі парламент – інфаграфіка

Падпісацца
Упершыню ў Беларусі пройдзе адзіны дзень галасавання на выбарах: 25 лютага будуць выбіраць дэпутатаў у парламент і ў мясцовыя саветы. Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik, хто вылучаны кандыдатам у дэпутаты ніжняй палаты.
На 110 дэпутацкіх месцаў у Авальнай зале парламента прэтэндуюць 298 чалавек. Усяго ад іх у выбарчыя камісіі паступіла 462 камплекты дакументаў, бо ў Беларусі дазволена аднаму прэтэндэнту на дэпутацкі мандат вылучацца адразу трыма спосабамі – шляхам збору подпісаў грамадзян, ад палітычнай партыі і ад працоўнага калектыву.
З 16 да 30 студзеня ўключна выбарчыя камісіі будуць правяраць і рэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты, а потым з 31 студзеня пачнецца перыяд агітацыі.
Пасля абнаўлення заканадаўства аб палітычных партыях у краіне засталося толькі чатыры партыі. Усе яны актыўна ўдзельнічаюць у выбарах як дэпутатаў парламента, так і дэпутатаў мясцовага ўзроўню.
Лідзіруе па колькасці прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла ў парламенце партыя "Белая Русь" (71), далей ідзе ЛДПБ (54), камуністы (КПБ) прэтэндуюць на 37 месцаў у ніжняй палаце, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці разлічвае на 21.
Больш за ўсё ў парламент вылучана людзей, якія працуюць у сферы культуры, адукацыі, аховы здароўя і спорту (86), на другім месцы вылучэнцы, якія працуюць у сферах прамысловасці, транспарту, будаўніцтва (54), на трэцім – вылучэнцы з дзяржорганаў (52). Таксама на выбары ідуць прадстаўнікі праваахоўных органаў, ёсць пенсіянеры і беспрацоўныя.
Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага. 20 лютага пачнецца датэрміновае галасаванне, якое працягнецца да 24 лютага ўключна. За дзень да асноўнага дня галасавання скончыцца агітацыя за кандыдатаў. У Беларусі няма "дня цішыні", і ў асноўны дзень галасавання агітацыя забаронена.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пярцоў аб выбарах: СМІ павінны быць абаронай ад фэйкаў, укідаў і маніпуляцый
ЦВК: больш за 5,5 тыс ўчасткаў для галасавання створана ў Беларусі
Лукашэнка: да выбараў прэзідэнта Беларусі рыхтуюцца і на Усходзе, і на Захадзе
Стужка навiн
0