https://bel.sputnik.by/20240123/axios-zral-prapanava-khamas-pazu--bayakh-da-dvukh-mesyatsa-1082988661.html
Axios: Ізраіль прапанаваў ХАМАС паўзу ў баях да двух месяцаў
Axios: Ізраіль прапанаваў ХАМАС паўзу ў баях да двух месяцаў
Sputnik Беларусь
Першая маштабная дамоўленасць адносна спынення агню была заключана канфліктуючымі бакамі ў лістападзе, перамір’е працягнулася тыдзень. 23.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-23T10:16+0300
2024-01-23T10:16+0300
2024-01-23T10:17+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
блізкі усход
бяспека
палітыка
грамадства
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1082984918_0:32:3072:1760_1920x0_80_0_0_dd2e6c7194de5a74a31b947bf1ce6053.jpg
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Ізраіль праз пасрэднікаў прапанаваў ХАМАС зрабіць паўзу ў баях у сектары Газа да двух месяцаў для вызвалення ўсіх заложнікаў у анклаве, паведамляе партал Axios.Са спасылкай на двух ізраільскіх чыноўнікаў партал сцвярджае, што паўза з’яўляецца часткай шматэтапнай дамовы, якая ўключала б вызваленне ўсіх пакінутых заложнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе.Умовы новай прапановы здзелкі па заложніках адобрыў 10 дзён таму ваенны кабінет Ізраіля. Згодна з прапановай, здзелка можа ўключаць вызваленне ўсіх заложнікаў, якія яшчэ жывыя, а таксама выдачу цел загінулых.На першым этапе могуць быць вызвалены жанчыны і мужчыны старэйшыя за 60 гадоў, а таксама людзі, якія знаходзяцца ў крытычным стане.У наступныя этапы могуць увайсці вызваленне жанчын-ваенных, мужчын маладзейшых за 60 гадоў, якія не з’яўляюцца ваеннымі, а таксама выдачу цел заложнікаў.Таксама ў прапанову ўключана перадыслакацыя сіл арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) і, па меры рэалізацыі пагаднення, паступовае вяртанне палесцінскага грамадзянскага насельніцтва ў горад Газа і паўночную частку сектара.Адзначаецца, што Ізраіль дае зразумець, што не мае намеру спыняць вайну і вызваляць усе шэсць тысяч палесцінскіх зняволеных з ізраільскіх турмаў,Цяпер ізраільскі бок чакае адказу ад ХАМАС.Нагадаем, першая маштабная дамоўленасць наконт спынення агню была заключана паміж бакамі канфлікту ў лістападзе. Яны дамовіліся аб перамір’і, якое павінна было дзейнічаць чатыры дні. Потым дамоўленасць працягвалася, у выніку перамір’е дзейнічала тыдзень.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231229/zral-nans-udary-na-podn-sry-1082468228.html
палесціна
ізраіль
блізкі усход
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1082984918_283:0:3014:2048_1920x0_80_0_0_64631bd9847a66272969a63505eb2bb2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, блізкі усход, бяспека, палітыка, грамадства, у свеце, навіны
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, блізкі усход, бяспека, палітыка, грамадства, у свеце, навіны
Axios: Ізраіль прапанаваў ХАМАС паўзу ў баях да двух месяцаў
10:16 23.01.2024 (абноўлена: 10:17 23.01.2024) Першая маштабная дамоўленасць адносна спынення агню была заключана канфліктуючымі бакамі ў лістападзе, перамір’е працягнулася тыдзень.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Ізраіль праз пасрэднікаў прапанаваў ХАМАС зрабіць паўзу ў баях у сектары Газа да двух месяцаў для вызвалення ўсіх заложнікаў у анклаве, паведамляе партал Axios.
Са спасылкай на двух ізраільскіх чыноўнікаў партал сцвярджае, што паўза з’яўляецца часткай шматэтапнай дамовы, якая ўключала б вызваленне ўсіх пакінутых заложнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе.
Умовы новай прапановы здзелкі па заложніках адобрыў 10 дзён таму ваенны кабінет Ізраіля. Згодна з прапановай, здзелка можа ўключаць вызваленне ўсіх заложнікаў, якія яшчэ жывыя, а таксама выдачу цел загінулых.
На першым этапе могуць быць вызвалены жанчыны і мужчыны старэйшыя за 60 гадоў, а таксама людзі, якія знаходзяцца ў крытычным стане.
У наступныя этапы могуць увайсці вызваленне жанчын-ваенных, мужчын маладзейшых за 60 гадоў, якія не з’яўляюцца ваеннымі, а таксама выдачу цел заложнікаў.
Таксама ў прапанову ўключана перадыслакацыя сіл арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) і, па меры рэалізацыі пагаднення, паступовае вяртанне палесцінскага грамадзянскага насельніцтва ў горад Газа і паўночную частку сектара.
Адзначаецца, што Ізраіль дае зразумець, што не мае намеру спыняць вайну і вызваляць усе шэсць тысяч палесцінскіх зняволеных з ізраільскіх турмаў,
Цяпер ізраільскі бок чакае адказу ад ХАМАС.
Нагадаем, першая маштабная дамоўленасць наконт спынення агню была заключана паміж бакамі канфлікту ў лістападзе. Яны дамовіліся аб перамір’і, якое павінна было дзейнічаць чатыры дні. Потым дамоўленасць працягвалася, у выніку перамір’е дзейнічала тыдзень.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"