https://bel.sputnik.by/20240123/lebedze-samo-zhytsts-patrabue-aktyvzavats-uzaemadzeyanne-kran-u-ramkakh-snd-1082995640.html
Лебедзеў: само жыццё патрабуе актывізаваць узаемадзеянне краін у рамках СНД
Лебедзеў: само жыццё патрабуе актывізаваць узаемадзеянне краін у рамках СНД
Sputnik Беларусь
Дзяржавы Садружнасці супрацоўнічаюць па шэрагу напрамкаў, у тым ліку, у сферы бяспекі, эканомікі і гуманітарнай сферы. 23.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-23T11:15+0300
2024-01-23T11:15+0300
2024-01-23T11:16+0300
снд
сяргей лебедзеў
палітыка
эканоміка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1c/1047742908_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_b7d6825229995696e3235b96adae80d1.jpg
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Ва ўмовах санкцыйнага націску Захаду, агрэсіўнага стаўлення да Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, трэба больш цесна ўзаемадзейнічаць, заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў журналістам перад пасяджэннем пастаянных прадстаўнікоў пры СНД у Мінску, перадае Sputnik.Лебедзеў адзначыў, што пачатак года настройваў на спакойны рытм працы, але гэтыя чаканні не апраўдаліся.Ён нагадаў, што ў аўторак Расія прэзентуе канцэпцыю старшынства ў Садружнасці. Яе зацвердзіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін 13 кастрычніка мінулага года ў Бішкеку на Савеце кіраўнікоў дзяржаваў.Генеральны сакратар падкрэсліў, што Расія задала баявы тэмп – у рамках канцэпцыі прапанавана мноства мерапрыемстваў па ўсіх трох асноўных напрамках супрацоўніцтва: у эканамічнай сферы, гуманітарнай і сферы гарантавання бяспекі.Генеральны сакратар удакладніў, што дзякуючы такой рабоце паспяхова ўдаецца пераадольваць цяжкасці, якія ўзніклі ў дзяржавах Садружнасці з-за санкцый Захаду.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231226/putsn-u-snd-treba-bolsh-aktyna-perakhodzts-na-razlk--natsyyanalnykh-valyutakh-1082387511.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1c/1047742908_65:0:1202:853_1920x0_80_0_0_0ec4451abf23f77a09923a420ceabad6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, сяргей лебедзеў, палітыка, эканоміка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
снд, сяргей лебедзеў, палітыка, эканоміка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Лебедзеў: само жыццё патрабуе актывізаваць узаемадзеянне краін у рамках СНД
11:15 23.01.2024 (абноўлена: 11:16 23.01.2024) Дзяржавы Садружнасці супрацоўнічаюць па шэрагу напрамкаў, у тым ліку, у сферы бяспекі, эканомікі і гуманітарнай сферы.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Ва ўмовах санкцыйнага націску Захаду, агрэсіўнага стаўлення да Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, трэба больш цесна ўзаемадзейнічаць, заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў журналістам перад пасяджэннем пастаянных прадстаўнікоў пры СНД у Мінску, перадае Sputnik.
Лебедзеў адзначыў, што пачатак года настройваў на спакойны рытм працы, але гэтыя чаканні не апраўдаліся.
"Краіны Садружнасці са студзеня ў сферы інтэграцыйных працэсаў задалі актыўны, бадзёры тон. Адбыліся ўжо некалькі сустрэч паміж лідарамі краін Садружнасці, многія мерапрыемствы ў рамках СНД праходзяць пад знакам старшынства Расіі", - сказаў Лебедзеў.
Ён нагадаў, што ў аўторак Расія прэзентуе канцэпцыю старшынства ў Садружнасці. Яе зацвердзіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін 13 кастрычніка мінулага года ў Бішкеку на Савеце кіраўнікоў дзяржаваў.
Генеральны сакратар падкрэсліў, што Расія задала баявы тэмп – у рамках канцэпцыі прапанавана мноства мерапрыемстваў па ўсіх трох асноўных напрамках супрацоўніцтва: у эканамічнай сферы, гуманітарнай і сферы гарантавання бяспекі.
"Жыццё само дыктуе нам актывізаваць наша ўзаемадзеянне ў рамках СНД па ўсіх трох напрамках. Ва ўмовах санкцыйнага націску – жорсткага, неабгрунтаванага, агрэсіўнага ў адносінах да Беларусі, Расіі і іншых краін СНД – сам Бог загадаў нам больш цесна ўзаемадзейнічаць, актывізаваць наша супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. І дзяржавы СНД гэта робяць", - звярнуў увагу Лебедзеў.
Генеральны сакратар удакладніў, што дзякуючы такой рабоце паспяхова ўдаецца пераадольваць цяжкасці, якія ўзніклі ў дзяржавах Садружнасці з-за санкцый Захаду.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"