https://bel.sputnik.by/20240123/zsha--vyalkabrytanya-nanesl-dary-pa-abektakh-khusta-u-yemene-1082987749.html
ЗША і Вялікабрытанія нанеслі ўдары па аб’ектах хусітаў у Йемене
ЗША і Вялікабрытанія нанеслі ўдары па аб’ектах хусітаў у Йемене
Sputnik Беларусь
Амерыканскія і брытанскія вайскоўцы наносяць удары па йеменскай тэрыторыі з сярэдзіны студзеня, тлумачачы свае дзеянні пагрозамі міжнароднаму суднаходству з... 23.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-23T09:56+0300
2024-01-23T09:56+0300
2024-01-23T09:56+0300
йемен
хусіты
зша
вялікабрытанія
у свеце
палітыка
бяспека
навіны
здарэнні
тэрарызм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/0c/1082756372_0:94:3000:1782_1920x0_80_0_0_5fd7d69cc86c6513f30273a38f82f800.jpg
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Сілы ЗША і Вялікабрытаніі нанеслі ўдары па васьмі аб’ектах йеменскіх хусітаў, пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве краін.Мэта ўдараў – зніжэнне магчымасцей хусітаў атакаваць судны, якія ідуць міжнароднымі гандлёвымі маршрутамі. У прыватнасці, сённяшні ўдар быў накіраваны на падземнае сховішча хусітаў і месцы, звязаныя з магчымасцямі ракетнага і паветранага назірання.На сайце брытанскага ўрада адзначаецца, што самалёты выкарыстоўвалі высокадакладныя кіраваныя бомбы Paveway IV.Удары па хусітахНагадаем, што ЗША і Вялікабрытанія з сярэдзіны студзеня наносяць удары па аб’ектах хусітаў.Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што гэтыя атакі – адказ на пагрозу свабодзе міжнароднага суднаходства і бяспецы вайскоўцаў.Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак у сваю чаргу растлумачыў, што групоўкі хусітаў здзейснілі шэраг небяспечных і дэстабілізуючых атак на камерцыйнае суднаходства ў Чырвоным моры, пагражаючы суднам як Брытаніі, так і іншых краін.Член вышэйшага палітычнага савета "Ансар Ала" Мухамед Алі аль-Хусі назваў дзеянні Вашынгтона і Лондана тэрарыстычным варварствам і наўмыснай і неапраўданай агрэсіяй.Хусіты, якія кантралююць большую частку йеменскага ўзбярэжжа Чырвонага мора, раней папярэджвалі аб сваіх намерах атакаваць любыя караблі, звязаныя з Ізраілем. Яны заклікалі іншыя краіны адклікаць з такіх суднаў свае экіпажы і не набліжацца да іх у мора.Хусіты таксама заявілі, што іх дзеянні ў Чырвоным моры накіраваны на дапамогу палесцінцам у сектары Газа.У выніку шэраг суднаходных кампаній вырашылі прыпыніць перавозкі праз Чырвонае мора.У МЗС Расіі заяўлялі, што дзеянні ЗША ў Йемене – гэта прамая пагроза глабальнаму міру і бяспецы. У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што нелегальныя кааліцыі ЗША прыводзяць да праблем і ў іншых рэгіёнах свету, у тым ліку ва Украіне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240122/laro-zakhad-ne-byantezhyts-shto-yago-zbroyay-atakaval-mrnykh-zhykharo-danetska-1082981039.html
йемен
зша
вялікабрытанія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/0c/1082756372_339:0:3000:1996_1920x0_80_0_0_84bf29f70505e9b401eddfcbbd7ba1a0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
йемен, хусіты, зша, вялікабрытанія, у свеце, палітыка, бяспека, навіны , здарэнні, тэрарызм
йемен, хусіты, зша, вялікабрытанія, у свеце, палітыка, бяспека, навіны , здарэнні, тэрарызм
ЗША і Вялікабрытанія нанеслі ўдары па аб’ектах хусітаў у Йемене
Амерыканскія і брытанскія вайскоўцы наносяць удары па йеменскай тэрыторыі з сярэдзіны студзеня, тлумачачы свае дзеянні пагрозамі міжнароднаму суднаходству з боку хусітаў.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Сілы ЗША і Вялікабрытаніі нанеслі ўдары па васьмі аб’ектах йеменскіх хусітаў, пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве краін.
"Ваенныя ЗША і Вялікабрытаніі па загадзе сваіх урадаў і пры падтрымцы Аўстраліі, Бахрэйна, Канады і Нідэрландаў нанеслі дадатковыя прапарцыянальныя і неабходныя ўдары супраць васьмі аб’ектаў хусітаў у Йемене", - адзначаецца ў тэксце.
Мэта ўдараў – зніжэнне магчымасцей хусітаў атакаваць судны, якія ідуць міжнароднымі гандлёвымі маршрутамі. У прыватнасці, сённяшні ўдар быў накіраваны на падземнае сховішча хусітаў і месцы, звязаныя з магчымасцямі ракетнага і паветранага назірання.
На сайце брытанскага ўрада адзначаецца, што самалёты выкарыстоўвалі высокадакладныя кіраваныя бомбы Paveway IV.
Нагадаем, што ЗША і Вялікабрытанія з сярэдзіны студзеня наносяць удары па аб’ектах хусітаў.
Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што гэтыя атакі – адказ на пагрозу свабодзе міжнароднага суднаходства і бяспецы вайскоўцаў.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак у сваю чаргу растлумачыў, што групоўкі хусітаў здзейснілі шэраг небяспечных і дэстабілізуючых атак на камерцыйнае суднаходства ў Чырвоным моры, пагражаючы суднам як Брытаніі, так і іншых краін.
Член вышэйшага палітычнага савета "Ансар Ала" Мухамед Алі аль-Хусі назваў дзеянні Вашынгтона і Лондана тэрарыстычным варварствам і наўмыснай і неапраўданай агрэсіяй.
Хусіты, якія кантралююць большую частку йеменскага ўзбярэжжа Чырвонага мора, раней папярэджвалі аб сваіх намерах атакаваць любыя караблі, звязаныя з Ізраілем. Яны заклікалі іншыя краіны адклікаць з такіх суднаў свае экіпажы і не набліжацца да іх у мора.
Хусіты таксама заявілі, што іх дзеянні ў Чырвоным моры накіраваны на дапамогу палесцінцам у сектары Газа.
У выніку шэраг суднаходных кампаній вырашылі прыпыніць перавозкі праз Чырвонае мора.
У МЗС Расіі заяўлялі, што дзеянні ЗША ў Йемене – гэта прамая пагроза глабальнаму міру і бяспецы. У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што нелегальныя кааліцыі ЗША прыводзяць да праблем і ў іншых рэгіёнах свету, у тым ліку ва Украіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"