Відэа

Агуркі пайшлі: мінскія цяпліцы сталі даваць больш зялёнай агародніны – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Восенню 2023-га прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, краіна хоча поўнасцю забяспечыць сябе зімой айчыннымі агуркамі. У тым ліку для гэтага ўвялі льготныя тарыфы, вырашылі пабудаваць новыя цяпліцы.
А што адбываецца ў старых? Карэспандэнт Sputnik Беларусь накіраваўся ў Мінскі парнікова-цяплічны камбінат. Аказваецца, ураджай агуркоў сапраўды вырас. У лістападзе 2023-га быў план вырасціць 155 тон, а атрымалі 201 тону. У снежні план – 220 тон, факт – 250 тон. План на студзень – 228 тон, але цяплічнікі абяцаюць зрабіць не менш за 300 тон.
Павялічыць аб’ёмы дапамаглі льготныя тарыфы на электраэнергію, але не толькі. Вытворца эксперыментуе з інтэнсіўнасцю падсвятлення, што таксама дае вынікі. Таксама ў планах – замена энергаёмістых натрыевых газаразрадных лямп на больш эканамічныя святлодыёды. Зараз для эксперымента ў двух месцах у цяпліцах зрабілі святлодыёдную падсветку.
Тэсціруецца абсталяванне ад брэсцкага вытворцы і падраздзялення Нацыянальнай акадэміі навук. Якое пакажа сябе лепш, тое і будуць выкарыстоўваць. Дарэчы, ужо зараз відаць, што пад святлодыёдамі хутчэй расце лісце салаты. Вытворца змог выйграць некалькі дзён.
Для лепшага росту выкарыстоўваюць не толькі добрае святло, але і натуральную біяабарону. Шкодных жучкоў з’ядаюць іншыя жучкі. Карысныя. Дарэчы, іх завозяць з Расіі.
Акрамя таго, зараз адмаўляюцца ад заходніх расходнікаў і матэрыялаў. Практычна ўсё ў цяпліцах – расійскай і беларускай вытворчасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0