https://bel.sputnik.by/20240124/turtsyya-adobryla-stuplenne-shvetsy--nata-1083028456.html
Турцыя адобрыла ўступленне Швецыі ў НАТА
Турцыя адобрыла ўступленне Швецыі ў НАТА
Sputnik Беларусь
Швецыя і Фінляндыя адначасова падалі заяўкі на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс у маі 2022 года, аднак стаць яго членам пакуль што ўдалося толькі... 24.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-24T09:58+0300
2024-01-24T09:58+0300
2024-01-24T09:58+0300
ната
турцыя
швецыя
парламент
бяспека
палітыка
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/18/1083027630_0:0:3176:1787_1920x0_80_0_0_8e45563fca8cd7c3ba4d4c5321f46405.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Парламент Турцыі прагаласаваў за ратыфікацыю членства Швецыі ў НАТА, паведамляе РІА Навіны.У Белым доме ўжо адрэагавалі на рашэнне Турцыі ўхваліць членства Швецыі ў ваенна-палітычным блоку. Саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван прывітаў вынікі галасавання ў турэцкім парламенце і адзначыў, што гэта было важным прыярытэтам для амерыканскага лідара Джо Байдэна.Ён таксама назваў Швецыю моцным абаронным партнёрам і выказаў меркаванне, што ўдзел гэтай краіны ў НАТА зробіць альянс яшчэ мацней.Нагадаем, Швецыя і Фінляндыя ў маі 2022 года падалі заяўкі на ўступленне ў альянс. У пачатку красавіка 2023 года Фінляндыя стала 31-м членам блока, а заяўка Швецыі да таго моманту не атрымала адабрэння ад двух членаў – Турцыі і Венгрыі.Парламент Венгрыі ўключыў ратыфікацыю пратакола аб уступленні Швецыі ў НАТА ў план вясенняй сесіі, якая пачнецца ў канцы лютага.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240123/ltva--polshcha-pravyaduts-vuchenn--suvalkskm-kaldory-1083002635.html
турцыя
швецыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/18/1083027630_205:0:2936:2048_1920x0_80_0_0_3d198bb9ce0d64ae0c70a1fa1673b7d3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ната, турцыя, швецыя, парламент, бяспека, палітыка, у свеце, навіны
ната, турцыя, швецыя, парламент, бяспека, палітыка, у свеце, навіны
Турцыя адобрыла ўступленне Швецыі ў НАТА
Швецыя і Фінляндыя адначасова падалі заяўкі на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс у маі 2022 года, аднак стаць яго членам пакуль што ўдалося толькі апошняй.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Парламент Турцыі прагаласаваў за ратыфікацыю членства Швецыі ў НАТА, паведамляе
РІА Навіны.
"За" выказаліся 287 дэпутатаў з 346, "супраць"– 55. Яшчэ чацвёра "ўстрымаліся". Адзначаецца, што рашэнне парламента набудзе моц пасля таго, як турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган падпіша адпаведны ўказ. Прэзідэнт мае права разгледзець яго падпісанне на працягу 15 дзён.
У Белым доме ўжо адрэагавалі на рашэнне Турцыі ўхваліць членства Швецыі ў ваенна-палітычным блоку. Саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван прывітаў вынікі галасавання ў турэцкім парламенце і адзначыў, што гэта было важным прыярытэтам для амерыканскага лідара Джо Байдэна.
Ён таксама назваў Швецыю моцным абаронным партнёрам і выказаў меркаванне, што ўдзел гэтай краіны ў НАТА зробіць альянс яшчэ мацней.
Нагадаем, Швецыя і Фінляндыя ў маі 2022 года падалі заяўкі на ўступленне ў альянс. У пачатку красавіка 2023 года Фінляндыя стала 31-м членам блока, а заяўка Швецыі да таго моманту не атрымала адабрэння ад двух членаў – Турцыі і Венгрыі.
Парламент Венгрыі ўключыў ратыфікацыю пратакола аб уступленні Швецыі ў НАТА ў план вясенняй сесіі, якая пачнецца ў канцы лютага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"