ЕЭК непакоіць, што некаторыя краіны не спяшаюцца да адзінага рынку лекаў

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкВытворчасць таблетак
Вытворчасць таблетак - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2024
Падпісацца
Заявак у адзіны рэестр лекаў ЕАЭС пададзена вельмі шмат, але пакуль што у асноўным яны ідуць з Расійскай Федэрацыі, а іншыя краіны адстаюць.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Ёсць вельмі вялікі прагрэс у стварэнні агульнага рынку лекаў, але ёсць і пэўныя праблемы, заявіў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Ерэван – Астана – Ташкент на тэму: "Асноўныя вынікі работы ЕЭК за перыяд 2020-2024 гадоў" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Назаранка паведаміў, што ў адзіным рэестры ЕАЭС зараз больш за 4,5 тысячы лекаў і яшчэ каля 10 тысяч заявак знаходзяцца ў працы. Пры гэтым 85% заявак паступілі ад Расіі.
"Нас гэта дастаткова сур’ёзна непакоіць, што чатыры краіны Еўразійскага эканамічнага саюза не вельмі ахвотна пераходзяць на наднацыянальныя працэдуры. Па розных прычынах. Ёсць прычыны суб’ектыўныя, ёсць прычыны аб’ектыўныя…", - адзначыў міністр ЕЭК.
На думку Назаранкі, у гэтым пытанні не трэба баяцца пераходу на наднацыянальны ўзровень. Гэта выгадны шлях, які дае магчымасць пастаўляць лекі па ўсім ЕАЭС.
"Няма ніякіх перашкод, каб нашы краіны ішлі па шляху (да агульнага рэестра - Sputnik)", - падкрэсліў прадстаўнік ЕЭК.
Міністр звярнуў увагу, што ў некаторых удзельнікаў ЕАЭС застаюцца асцярогі і ёсць спробы захаваць нацыянальную рэгістрацыю лекаў. Назаранка адзначыў, што для бізнесу будзе толькі горш, калі будуць дзве рэгістрацыі лекаў: наднацыянальная і нацыянальная.
"Хацеў бы... заклікаць усё ж прадстаўнікоў нашага бізнесу, прадстаўнікоў нашых упаўнаважаных органаў не баяцца гэтай задачы. Трэба пераходзіць на наднацыянальную рэгістрацыю, на адзіны рэестр, спрашчаць працэдуры", - сказаў Назаранка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Маскоўскі Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2023
Саміт ЕАЭС у 2024 годзе адбудзецца ў Маскве
Стужка навiн
0