https://bel.sputnik.by/20240125/konkurs-fotazhurnalstyk-mya-stsenna-nazva-sklad-zhury-2024-goda-1083075790.html
Конкурс фотажурналістыкі імя Сценіна назваў склад журы 2024 года
Конкурс фотажурналістыкі імя Сценіна назваў склад журы 2024 года
Sputnik Беларусь
Прызавы фонд юбілейнага года складзе 125, 100 і 75 тысяч расійскіх рублёў за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі. Уладальнік вышэйшай узнагароды... 25.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-25T12:50+0300
2024-01-25T12:50+0300
2024-01-25T12:50+0300
фота
фотавыстава
міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна
андрэй сценін
медыягрупа "россия сегодня"
навіны
фатаграфія
грамадства
журналістыка
смі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083070423_0:83:3068:1809_1920x0_80_0_0_c5cab790fb0092863f294ecb5e5e8ede.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. У юбілейны год у судзейскую каманду конкурсу памяці Андрэя Сцяніна ўвайшлі фотажурналісты – уладальнікі яго вышэйшай узнагароды, Гран-пры, розных гадоў.Міжнародная частка журы прадстаўлена двума італьянскімі фатографамі – Даніла Гарсія Ды Меа і Габрыэле Чэконі, а таксама фотажурналісткай з Турцыі Шэбнем Кашкун.Фотасерыя Ды Меа "Летиция. История невидимой жизни" атрымала Гран-пры ў 2016-м годзе, гісторыя Чэконі "Отверженные и земля" стала ўладальнікам галоўнага прыза ў 2019-м годзе, а адзіночны кадр Кошкун "Новая опасность для подводного мира: отходы COVID-19" быў удастоены вышэйшай конкурснай узнагароды 2021-га года.Расію ў складзе журы прадстаўляюць Алёна Качаткова і Аляксей Арлоў. Іх эмацыянальна яркія і дакладныя па фатаграфічным рашэнні серыі – "Как я болела" і "Зарево" – заваявалі Гран-пры ў 2018-м і 2023-м гадах адпаведна.Алёна Качаткова: "Для мяне ўдзел у працы журы юбілейнага конкурсу імя Сценіна вельмі каштоўны. На працягу 10 гадоў конкурс дае выдатную пляцоўку для выказвання фатографам з розных краін. У 2018-м годзе я заваявала Гран-пры конкурсу, і для мяне гэта стала вялікай падтрымкай і адкрыла шмат новых магчымасцей, дзякуючы конкурсу мае работы атрымалі міжнароднае прызнанне.Мне падабаюцца ўважлівыя і беражлівыя адносіны да пераможцаў конкурсу і іх гісторый, дапамога арганізатараў у далейшым прасоўванні работ. І зараз я рада прыняць удзел у гэтым конкурсе ўжо ў іншай якасці. Бачыць работы іншых фатографаў заўсёды цікава і натхняльна. Конкурс імя Сценіна – тая пляцоўка, дзе моцныя работы могуць атрымаць дастойную адзнаку і заслужанае прызнанне. Я спадзяюся, што ў гэтым годзе будзе прадстаўлена вялікая колькасць узрушаючых і запамінальных гісторый, і для іх конкурс стане цудоўным пачаткам шляху".Аляксей Арлоў: "Па-першае, хочацца павіншаваць усіх, хто мае дачыненне з юбілеем конкурсу імя Андрэя Сценіна. Сёння гэта самы важны конкурс фотажурналістыкі для маладых фатографаў, таму хочацца пажадаць яму і надалей адкрываць новыя імёны і расказваць па-сапраўднаму важныя гісторыі пра людзей і іх лёсы праз работы аўтараў. Немагчыма пераацаніць важнасць існавання такога конкурсу. Я ўпэўнен, што юбілейны, дзесяты па ліку конкурс падорыць гледачу шмат дзіўных і найлепшых фотаработ з усяго свету.Для мяне ж удзел у працы журы гэта перш за ўсё велізарная адказнасць: неабходна вытрымаць ці нават падняць узровень расійскай і сусветнай фатаграфіі, але ў той жа час не ўпусціць новых і таленавітых аўтараў, якія могуць згубіцца ў велізарным патоку фатаграфій, што дасылаюцца на конкурс. Я па сабе ведаю, што значыць дасылаць работы на такі вялікі конкурс, калі не ведаеш, чаго чакаць, і нават не верыш, што твае работы могуць быць заўважаны. Наперадзе вялікая праца, але, я ўпэўнен, у выніку ўсё складзецца правільна, так, як павінна быць".Габрыэле Чэконі: "Пасля атрымання Гран-пры конкурсу ўдзел у яго журы дае выдатную магчымасць вярнуць і фатографам, і самому конкурсу тое, чым ён мяне ўзнагародзіў у 2019-м годзе. Гэта выдатна мець шанс убачыць работы канкурсантаў і выказаць сваё меркаванне аб іх, падтрымаць лепшыя з тых работ маладых фатографаў з усяго свету, якія прымуць удзел у конкурсе. Я спадзяюся, што конкурс прадставіць усю шматскладанасць і дынамічнасць сучаснага свету, якія фарміруюць мову фотажурналістыкі для дакладнага выяўлення сутнасці самых значных падзей бягучага года".Шэбнем Кашкун: “Конкурс імя Андрэя Сценіна вельмі важны, асабліва для міжнароднай вядомасці маладых журналістаў. Для мяне, якая атрымала перамогу на гэтым конкурсе, стаць часткай яго судзейскай каманды значыць шмат, бо даць фатографам і іх работам магчымасць зрабіць наступны крок у кар’еры вельмі важна.Мы стараемся тое з таго, што адбываецца, што найбольш важна, зрабіць вядомым большай колькасці людзей. Як фотажурналіст, я падыходжу да гэтага з неверагоднай адказнасцю.А зараз наша задача выступіць пасрэднікам паміж канкурсантамі і аўдыторыяй, даць іх работам дарогу ў жыццё. Нам трэба будзе суправадзіць падарожжа з фатаграфій, якія прыбылі з многіх частак свету, і нас чакае сапраўды займальны працэс".Даніла Гарсія ды Меа: "Увайсці ў журы конкурсу Сценіна, прэстыжнага міжнароднага спаборніцтва, якое на працягу дзесяці гадоў адзначае лепшыя работы маладых фотажурналістаў з усяго свету, – гэта і гонар, і каласальная магчымасць. Гэты конкурс значыць вельмі шмат для мяне, які перамагаў на ім у розныя гады з зусім рознымі фотагісторыямі, што аказалі сацыяльны ўплыў на тыя пласты грамадства, якім былі прысвечаны.Я ўпэўнен, што ўвага да таго, што аб’ядноўвае прыватнае і агульнае, найбольш яскрава вызначае глыбінныя сутнасці гэтага конкурсу. Са свайго боку, я гатоў прыкласці ўсе сілы, асабістыя і прафесійныя, каб выбраць тыя з работ, якія прадстаўляюць самыя сучасныя, важныя і чалавечыя значныя гісторыі. Як гэта было і ў маім выпадку, я веру, што падтрымка пераможцаў і іх работ з боку конкурсу дасць магутны штуршок развіццю іх прафесійнай кар’еры, бо мы, фатографы, з’яўляемся "грамадскім вокам, якое пазірае на свет", і таксама ўносім свой уклад у тое, каб зрабіць наш свет лепей".Прыём работ на конкурс па традыцыі стартаваў 22 снежня – у дзень нараджэння Андрэя Сценіна, імя якога ён носіць. Свае заяўкі фотапрафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў могуць падаць на сайце на рускай, англійскай і кітайскай мовах. Прыём заявак адкрыты да 15 сакавіка 2024 года ўключна.Прызавы фонд юбілейнага года складзе 125, 100 і 75 тысяч расійскіх рублёў за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна, Гран-пры, атрымае 700 тысяч расійскіх рублёў.Конкурс Сценіна таксама захоўвае традыцыю выставачных турнэ сваіх пераможцаў па расійскіх і замежных гарадах. Выставы пераможцаў конкурсу за час яго існавання ўбачылі гледачы ў Кітаі, ПАР, Мексіцы, Аргенціне, Уругваі, Калумбіі, ДР Конга, Турцыі, Ліване, Германіі, Іспаніі, Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Польшчы, Егіпце і іншых краінах.Аб конкурсеМіжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.У міжнародным сегменце конкурс праходзіць пры падтрымцы інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканала і партала RT (Міжнароднае), медыяхолдынга Independent Media (ПАР), навінавага агенцтва ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партала газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партала The Paper (Кітай), медыясеткі Al Mayadeen (Ліван).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231019/sta-vyadomy-ladalnk-gran-pry-konkursu-fotazhurnalstyk-mya-andreya-stsenna-1080425518.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083070423_337:0:3068:2048_1920x0_80_0_0_22d11ec864a52437d326170e9c458452.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фота, фотавыстава, міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна, андрэй сценін, медыягрупа "россия сегодня", навіны , фатаграфія, грамадства, журналістыка, смі, расія
фота, фотавыстава, міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна, андрэй сценін, медыягрупа "россия сегодня", навіны , фатаграфія, грамадства, журналістыка, смі, расія
Конкурс фотажурналістыкі імя Сценіна назваў склад журы 2024 года
Прызавы фонд юбілейнага года складзе 125, 100 і 75 тысяч расійскіх рублёў за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна, Гран-пры, атрымае 700 тысяч расійскіх рублёў.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. У юбілейны год у судзейскую каманду
конкурсу памяці Андрэя Сцяніна ўвайшлі фотажурналісты – уладальнікі яго вышэйшай узнагароды, Гран-пры, розных гадоў.
Міжнародная частка журы прадстаўлена двума італьянскімі фатографамі – Даніла Гарсія Ды Меа і Габрыэле Чэконі, а таксама фотажурналісткай з Турцыі Шэбнем Кашкун.
Фотасерыя Ды Меа "
Летиция. История невидимой жизни" атрымала Гран-пры ў 2016-м годзе, гісторыя Чэконі "
Отверженные и земля" стала ўладальнікам галоўнага прыза ў 2019-м годзе, а адзіночны кадр Кошкун "
Новая опасность для подводного мира: отходы COVID-19" быў удастоены вышэйшай конкурснай узнагароды 2021-га года.
Расію ў складзе журы прадстаўляюць Алёна Качаткова і Аляксей Арлоў. Іх эмацыянальна яркія і дакладныя па фатаграфічным рашэнні серыі – "
Как я болела" і "
Зарево" – заваявалі Гран-пры ў 2018-м і 2023-м гадах адпаведна.
Алёна Качаткова: "Для мяне ўдзел у працы журы юбілейнага конкурсу імя Сценіна вельмі каштоўны. На працягу 10 гадоў конкурс дае выдатную пляцоўку для выказвання фатографам з розных краін. У 2018-м годзе я заваявала Гран-пры конкурсу, і для мяне гэта стала вялікай падтрымкай і адкрыла шмат новых магчымасцей, дзякуючы конкурсу мае работы атрымалі міжнароднае прызнанне.
Мне падабаюцца ўважлівыя і беражлівыя адносіны да пераможцаў конкурсу і іх гісторый, дапамога арганізатараў у далейшым прасоўванні работ. І зараз я рада прыняць удзел у гэтым конкурсе ўжо ў іншай якасці. Бачыць работы іншых фатографаў заўсёды цікава і натхняльна. Конкурс імя Сценіна – тая пляцоўка, дзе моцныя работы могуць атрымаць дастойную адзнаку і заслужанае прызнанне. Я спадзяюся, што ў гэтым годзе будзе прадстаўлена вялікая колькасць узрушаючых і запамінальных гісторый, і для іх конкурс стане цудоўным пачаткам шляху".
Аляксей Арлоў: "Па-першае, хочацца павіншаваць усіх, хто мае дачыненне з юбілеем конкурсу імя Андрэя Сценіна. Сёння гэта самы важны конкурс фотажурналістыкі для маладых фатографаў, таму хочацца пажадаць яму і надалей адкрываць новыя імёны і расказваць па-сапраўднаму важныя гісторыі пра людзей і іх лёсы праз работы аўтараў. Немагчыма пераацаніць важнасць існавання такога конкурсу. Я ўпэўнен, што юбілейны, дзесяты па ліку конкурс падорыць гледачу шмат дзіўных і найлепшых фотаработ з усяго свету.
Для мяне ж удзел у працы журы гэта перш за ўсё велізарная адказнасць: неабходна вытрымаць ці нават падняць узровень расійскай і сусветнай фатаграфіі, але ў той жа час не ўпусціць новых і таленавітых аўтараў, якія могуць згубіцца ў велізарным патоку фатаграфій, што дасылаюцца на конкурс. Я па сабе ведаю, што значыць дасылаць работы на такі вялікі конкурс, калі не ведаеш, чаго чакаць, і нават не верыш, што твае работы могуць быць заўважаны. Наперадзе вялікая праца, але, я ўпэўнен, у выніку ўсё складзецца правільна, так, як павінна быць".
Габрыэле Чэконі: "Пасля атрымання Гран-пры конкурсу ўдзел у яго журы дае выдатную магчымасць вярнуць і фатографам, і самому конкурсу тое, чым ён мяне ўзнагародзіў у 2019-м годзе. Гэта выдатна мець шанс убачыць работы канкурсантаў і выказаць сваё меркаванне аб іх, падтрымаць лепшыя з тых работ маладых фатографаў з усяго свету, якія прымуць удзел у конкурсе. Я спадзяюся, што конкурс прадставіць усю шматскладанасць і дынамічнасць сучаснага свету, якія фарміруюць мову фотажурналістыкі для дакладнага выяўлення сутнасці самых значных падзей бягучага года".
Шэбнем Кашкун: “Конкурс імя Андрэя Сценіна вельмі важны, асабліва для міжнароднай вядомасці маладых журналістаў. Для мяне, якая атрымала перамогу на гэтым конкурсе, стаць часткай яго судзейскай каманды значыць шмат, бо даць фатографам і іх работам магчымасць зрабіць наступны крок у кар’еры вельмі важна.
Мы стараемся тое з таго, што адбываецца, што найбольш важна, зрабіць вядомым большай колькасці людзей. Як фотажурналіст, я падыходжу да гэтага з неверагоднай адказнасцю.
А зараз наша задача выступіць пасрэднікам паміж канкурсантамі і аўдыторыяй, даць іх работам дарогу ў жыццё. Нам трэба будзе суправадзіць падарожжа з фатаграфій, якія прыбылі з многіх частак свету, і нас чакае сапраўды займальны працэс".
Даніла Гарсія ды Меа: "Увайсці ў журы конкурсу Сценіна, прэстыжнага міжнароднага спаборніцтва, якое на працягу дзесяці гадоў адзначае лепшыя работы маладых фотажурналістаў з усяго свету, – гэта і гонар, і каласальная магчымасць. Гэты конкурс значыць вельмі шмат для мяне, які перамагаў на ім у розныя гады з зусім рознымі фотагісторыямі, што аказалі сацыяльны ўплыў на тыя пласты грамадства, якім былі прысвечаны.
Я ўпэўнен, што ўвага да таго, што аб’ядноўвае прыватнае і агульнае, найбольш яскрава вызначае глыбінныя сутнасці гэтага конкурсу. Са свайго боку, я гатоў прыкласці ўсе сілы, асабістыя і прафесійныя, каб выбраць тыя з работ, якія прадстаўляюць самыя сучасныя, важныя і чалавечыя значныя гісторыі. Як гэта было і ў маім выпадку, я веру, што падтрымка пераможцаў і іх работ з боку конкурсу дасць магутны штуршок развіццю іх прафесійнай кар’еры, бо мы, фатографы, з’яўляемся "грамадскім вокам, якое пазірае на свет", і таксама ўносім свой уклад у тое, каб зрабіць наш свет лепей".
Прыём работ на конкурс па традыцыі стартаваў 22 снежня – у дзень нараджэння Андрэя Сценіна, імя якога ён носіць. Свае заяўкі фотапрафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў могуць падаць на сайце на
рускай,
англійскай і
кітайскай мовах. Прыём заявак адкрыты да 15 сакавіка 2024 года ўключна.
Прызавы фонд юбілейнага года складзе 125, 100 і 75 тысяч расійскіх рублёў за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна, Гран-пры, атрымае 700 тысяч расійскіх рублёў.
Конкурс Сценіна таксама захоўвае традыцыю выставачных турнэ сваіх пераможцаў па расійскіх і замежных гарадах. Выставы пераможцаў конкурсу за час яго існавання ўбачылі гледачы ў Кітаі, ПАР, Мексіцы, Аргенціне, Уругваі, Калумбіі, ДР Конга, Турцыі, Ліване, Германіі, Іспаніі, Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Польшчы, Егіпце і іншых краінах.
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
У міжнародным сегменце конкурс праходзіць пры падтрымцы інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканала і партала RT (Міжнароднае), медыяхолдынга Independent Media (ПАР), навінавага агенцтва ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партала газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партала The Paper (Кітай), медыясеткі Al Mayadeen (Ліван).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 19 кастрычніка 2023, 13:56