https://bel.sputnik.by/20240125/mnstr-eek-zaraz-galonae-ne-prymats-dakumenty-eaes-a-vykonvats-kh-1083080919.html
Міністр ЕЭК: зараз галоўнае не прымаць дакументы ЕАЭС, а выконваць іх
Міністр ЕЭК: зараз галоўнае не прымаць дакументы ЕАЭС, а выконваць іх
Sputnik Беларусь
Цяперашні склад Еўразійскай эканамічнай камісіі завяршае працу і перадае паўнамоцтвы новай камандзе, якую ўзначаліць прадстаўнік Казахстана. 25.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-25T14:51+0300
2024-01-25T14:51+0300
2024-01-25T14:51+0300
еэк
еаэс
эканоміка
меркаванне
у свеце
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/16/1045232663_0:0:1600:901_1920x0_80_0_0_bccdf534902740cf079719d8d0fdfade.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Асноўная праблема для ЕАЭС цяпер – гэта не распрацоўка новых дакументаў, а выкананне патрабаванняў ужо прынятых, заявіў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Ерэван – Астана – Ташкент на тэму: "Асноўныя вынікі працы ЕЭК за перыяд 2020-2024 гадоў" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Ён звярнуў увагу, што выкананне патрабаванняў – гэта адказнасць органаў на нацыянальным узроўні. Міністр падкрэсліў, што ў ЕАЭС ідзе вялікая работа, каб паміж краінамі Саюза быў безбар’ерны гандаль.Назаранка нагадаў, што ЕАЭС ствараўся для захавання і развіцця прамысловасці, а таксама ўзаемнага гандлю і кааперацыі. Саюз паставіў перад сабой задачу выйсці з тупіка, які ўтварыўся ў гандлі пасля распаду СССР. ЕАЭС неабходны ў тым ліку для таго, каб не трэба было пераправяраць прадукцыю пры пастаўках з адной краіны Саюза ў іншую.Цяпер, як лічыць Назаранка, створана ўся неабходная прававая база, у тым ліку ў сферы стандартызацыі. Прыняты 52 тэхнічныя рэгламенты, 47 з якіх набылі моц.Раней паведамлялася, што з 1 лютага 2024 года пачынае працу новы склад Калегіі ЕЭК. Міхаіл Мясніковіч (Беларусь) пакідае пасаду старшыні, і яго зменіць Бакытжан Сагінтаеў (Казахстан).Плануецца пашырыць эканамічнае супрацоўніцтва ў мэтах нарошчвання экспарту. Зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў выказала Індыя і іншыя дзяржавы Паўднёвай Азіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231225/myasnkovch-pakne-pasadu-kranka-eek-1-lyutaga-2024-goda-1082343976.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/16/1045232663_5:0:1428:1067_1920x0_80_0_0_0575b4ce276728b77b73410e282a790b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еэк, еаэс, эканоміка, меркаванне, у свеце, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
еэк, еаэс, эканоміка, меркаванне, у свеце, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Міністр ЕЭК: зараз галоўнае не прымаць дакументы ЕАЭС, а выконваць іх
Цяперашні склад Еўразійскай эканамічнай камісіі завяршае працу і перадае паўнамоцтвы новай камандзе, якую ўзначаліць прадстаўнік Казахстана.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Асноўная праблема для ЕАЭС цяпер – гэта не распрацоўка новых дакументаў, а выкананне патрабаванняў ужо прынятых, заявіў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Ерэван – Астана – Ташкент на тэму: "Асноўныя вынікі працы ЕЭК за перыяд 2020-2024 гадоў" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Мы сёння ўжо з вамі больш гаворым не аб стварэнні прававога поля, а больш аб тым, як зрабіць, каб тое, што мы прынялі, выконвалася ў жыцці", - сказаў міністр.
Ён звярнуў увагу, што выкананне патрабаванняў – гэта адказнасць органаў на нацыянальным узроўні. Міністр падкрэсліў, што ў ЕАЭС ідзе вялікая работа, каб паміж краінамі Саюза быў безбар’ерны гандаль.
Назаранка нагадаў, што ЕАЭС ствараўся для захавання і развіцця прамысловасці, а таксама ўзаемнага гандлю і кааперацыі. Саюз паставіў перад сабой задачу выйсці з тупіка, які ўтварыўся ў гандлі пасля распаду СССР. ЕАЭС неабходны ў тым ліку для таго, каб не трэба было пераправяраць прадукцыю пры пастаўках з адной краіны Саюза ў іншую.
Цяпер, як лічыць Назаранка, створана ўся неабходная прававая база, у тым ліку ў сферы стандартызацыі. Прыняты 52 тэхнічныя рэгламенты, 47 з якіх набылі моц.
Раней паведамлялася, што з 1 лютага 2024 года пачынае працу новы склад Калегіі ЕЭК. Міхаіл Мясніковіч (Беларусь) пакідае пасаду старшыні, і яго зменіць Бакытжан Сагінтаеў (Казахстан).
Плануецца пашырыць эканамічнае супрацоўніцтва ў мэтах нарошчвання экспарту. Зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў выказала Індыя і іншыя дзяржавы Паўднёвай Азіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"