https://bel.sputnik.by/20240125/novy-krank-mnzdaroya-raskaza-ab-pastalenykh-yamu-zadachakh-1083076856.html
Новы кіраўнік Мінздароўя расказаў аб пастаўленых яму задачах
Новы кіраўнік Мінздароўя расказаў аб пастаўленых яму задачах
Sputnik Беларусь
Адной з асноўных задач ён назваў аказанне якаснай меддапамогі, у тым ліку ў вёсцы. 25.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-25T13:12+0300
2024-01-25T13:12+0300
2024-01-25T13:12+0300
аляксандр хаджаеў
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083075241_54:0:1137:609_1920x0_80_0_0_57341272df11d5fd7d7622b32d1e0bc7.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сістэма аховы здароўя Беларусі павінна быць тварам і сэрцам да народа, заявіў новы кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Аляксандр Хаджаеў.У чацвер 25 снежня ён быў прызначаны на дадзеную пасаду прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, змяніўшы на ёй Дзмітрыя Піневіча.Ён таксама вызначыў задачы, пастаўленыя яму кіраўніком дзяржавы: яны датычыліся ў тым ліку прадаўжэння ўстаранення недахопаў у сферы аховы здароўя, якія былі выяўлены раней.Хаджаеў адзначыў, што ў гэтым напрамку ўжо шмат зроблена, але трэба больш глыбока падыходзіць да вырашэння адпаведных пытанняў.Выключыць кланавасцьПа словах Лукашэнкі, у сферы аховы здароўя павінны працаваць толькі адданыя сваёй справе прафесіяналы.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ведамстве не павінна быць людзей, якія сядзелі б на пасадзе і глядзелі "некуды там на суседнюю краіну", дзе плацяць больш грошай.Нагадаем, новы міністр аховы здароўя мае ступень кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Спецыялізуецца на наркалогіі, псіхіятрыі. У маі 2021-га быў прызначаны дырэктарам РНПЦ псіхічнага здароўя, да гэтага працаваў у галоўным упраўленні арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240110/medytsynsk-eksperyment-pravyaduts-u-adnym-z-regna-belarus-1082698925.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/19/1083075241_190:0:1002:609_1920x0_80_0_0_4f085e036f9fe4f1b377a21049ee908e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр хаджаеў, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
аляксандр хаджаеў, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Новы кіраўнік Мінздароўя расказаў аб пастаўленых яму задачах
Адной з асноўных задач ён назваў аказанне якаснай меддапамогі, у тым ліку ў вёсцы.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сістэма аховы здароўя Беларусі павінна быць тварам і сэрцам да народа, заявіў новы кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Аляксандр Хаджаеў.
У чацвер 25 снежня ён быў прызначаны на дадзеную пасаду прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, змяніўшы на ёй Дзмітрыя Піневіча.
"Пад фразай "тварам да народа" я маю на ўвазе прафесійныя кадры і матэрыяльна-тэхнічную базу, іншыя рэсурсы. Пад "сэрцам да народа" – суперажыванне, якое заўсёды было ўласціва беларускаму народу, спачуванне", - цытуе Хаджаева БелТА.
Ён таксама вызначыў задачы, пастаўленыя яму кіраўніком дзяржавы: яны датычыліся ў тым ліку прадаўжэння ўстаранення недахопаў у сферы аховы здароўя, якія былі выяўлены раней.
"Адной з асноўных задач, пастаўленых прэзідэнтам, з’яўляецца тое, каб якасная медыцынская дапамога дайшла да ўсіх жыхароў Беларусі, у тым ліку і ў вёсцы", - сказаў міністр.
Хаджаеў адзначыў, што ў гэтым напрамку ўжо шмат зроблена, але трэба больш глыбока падыходзіць да вырашэння адпаведных пытанняў.
Па словах Лукашэнкі, у сферы аховы здароўя павінны працаваць толькі адданыя сваёй справе прафесіяналы.
"Ведаю, што вы чалавек пазакланавы. Хоць у Міністэрстве аховы здароўя ў нас там і сямейныя дынастыі так званыя, і кланы і іншае. Чаго толькі не хапае. Гэтага быць не павінна", - звярнуўся прэзідэнт да Хаджаева, выказаўшы надзею, што гэтаму прыйдзе канец.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ведамстве не павінна быць людзей, якія сядзелі б на пасадзе і глядзелі "некуды там на суседнюю краіну", дзе плацяць больш грошай.
Нагадаем, новы міністр аховы здароўя мае ступень кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Спецыялізуецца на наркалогіі, псіхіятрыі. У маі 2021-га быў прызначаны дырэктарам РНПЦ псіхічнага здароўя, да гэтага працаваў у галоўным упраўленні арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"