Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open

© AP / Asanka Brendon RatnayakeБалельшчыкі Арыны Сабаленка
Балельшчыкі Арыны Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2024
Падпісацца
Спартсменка адразу захапіла ініцыятыву ў матчы паўфіналу і ў выніку перамагла амерыканскую саперніцу Коры Гауф.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Тэнісістка з Беларусі Арына Сабаленка (№2 у рэйтынгу WTA) у чацвер здолела прабіцца ў фінал прэстыжнага турніру Australian Open, паведамляе Sputnik.
Беларуска пачала сустрэчу актыўна і дамінавала. Яе саперніца Коры Гауф (чацвёртая ракетка ў свеце) спрабавала пераламаць ход супрацьстаяння, часам ёй гэта ўдавалася, але гульня скончылася перамогай беларускі – 7:6, 6:4.
Спартсменкі правялі на корце амаль дзве гадзіны.
Гэта была сёмая сустрэча Сабаленка і Гауф, і трэцяя перамога на рахунку беларускі.
У фінальным супрацьстаянні Сабаленка згуляе супраць пераможцы пары Даяна Ястрэмская (93, Украіна) – Чжэн Цыньвэнь (15, Кітай).
Раней у турніры ўдзельнічалі беларускі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Але выбылі на розных стадыях турніру.
Арына Сабаленка ў свае 25 гадоў заваявала 13 тытулаў у адзіночным разрадзе. У мінулым годзе менавіта яна стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
Australian Open – першы ў сезоне турнір "Вялікага шлема", які праходзіць у Мельбурне з 14 па 27 студзеня. Яго прызавы фонд складае больш за 58 мільёнаў долараў. Пераможца ў адзіночным разрадзе атрымае 2,1 мільёна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2024
Пуцін расказаў, што кожны дзень па некалькі гадзін займаецца спортам
Стужка навiн
0