https://bel.sputnik.by/20240126/byaglo-pavnshava-belaruskkh-blakadnka-z-lenngradskm-dnm-peramog-1083125542.html
Бяглоў павіншаваў беларускіх блакаднікаў з ленінградскім Днём Перамогі
Бяглоў павіншаваў беларускіх блакаднікаў з ленінградскім Днём Перамогі
Sputnik Беларусь
Дзень поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якая доўжылася амаль 900 дзён, адзначаецца 27 студзеня. 26.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-26T18:38+0300
2024-01-26T18:38+0300
2024-01-26T18:41+0300
ленінград
блакада
аляксандр бяглоў
расія
у беларусі
беларусь
вялікая айчынная вайна
беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны
гісторыя
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1a/1083117764_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_7fd6faee716a6b152cc4576c15d46a91.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Кожны з тых, хто перажыў блакаду Ленінграда, павінен быць ахінуты ўвагай і клопатам незалежна ад таго, дзе пражывае, гаворыцца ў віншаванні губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова, адрасаванага беларускім блакаднікам.У пятніцу, 26 студзеня, у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня поўнага зняцця блакады Ленінграда.Віншаванне Бяглова, адрасаванае ветэранам, удзельнікам абароны і жыхарам блакаднага горада, якія пражываюць у Беларусі, зачытаў кіраўнік Рускага дома ў Мінску Юрый Макушын.Ён заявіў, што для кіраўніцтва горада надзвычай важна, каб кожны з блакаднікаў быў ахінуты ўвагай і клопатам незалежна ад таго, дзе пражывае."Улады Санкт-Пецярбурга лічаць гэта сваім абавязкам і несумненным прыярытэтам", - удакладніў губернатар.Бяглоў падзякаваў беларускім блакаднікам за ратныя і працоўныя здзяйсненні, жыццёвую мудрасць, актыўную грамадскую і грамадзянскую пазіцыю.Па даных Мінпрацы, па стане на пачатак 2024 года ў Беларусі пражывала крыху больш за 200 жыхароў блакаднага Ленінграда. У мінулым годзе іх было 237. У Мінску, паводле інфармацыі гарадскіх улад, пражывае 84 блакаднікі.Дзень поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якая доўжылася амаль 900 дзён, адзначаецца 27 студзеня. Яе ахвярамі сталі не менш за мільён чалавек (ваенных і цывільных).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240124/groza-novyya-fakty-ab-blakadze-lenngrada-adkryvayutstsa--dagetul-1083037594.html
ленінград
расія
беларусь
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1a/1083117764_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_883a4703535ea487244320407ccb5982.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ленінград, блакада, аляксандр бяглоў, расія, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, гісторыя, грамадства, бяспека, навіны , санкт-пецярбург
ленінград, блакада, аляксандр бяглоў, расія, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, гісторыя, грамадства, бяспека, навіны , санкт-пецярбург
Бяглоў павіншаваў беларускіх блакаднікаў з ленінградскім Днём Перамогі
18:38 26.01.2024 (абноўлена: 18:41 26.01.2024) Дзень поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якая доўжылася амаль 900 дзён, адзначаецца 27 студзеня.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Кожны з тых, хто перажыў блакаду Ленінграда, павінен быць ахінуты ўвагай і клопатам незалежна ад таго, дзе пражывае, гаворыцца ў віншаванні губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова, адрасаванага беларускім блакаднікам.
У пятніцу, 26 студзеня, у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня поўнага зняцця блакады Ленінграда.
Віншаванне Бяглова, адрасаванае ветэранам, удзельнікам абароны і жыхарам блакаднага горада, якія пражываюць у Беларусі, зачытаў кіраўнік Рускага дома ў Мінску Юрый Макушын.
"Гэты дзень з’яўляецца свяшчэнным для кожнага ленінградца, для ўсёй краіны. Ён стаў нашым ленінградскім Днём Перамогі. Дзякуючы подзвігу абаронцаў і жыхароў горада, варожым каварным планам не наканавана было спраўдзіцца", - адзначаецца ў віншаванні.
Ён заявіў, што для кіраўніцтва горада надзвычай важна, каб кожны з блакаднікаў быў ахінуты ўвагай і клопатам незалежна ад таго, дзе пражывае.
"Улады Санкт-Пецярбурга лічаць гэта сваім абавязкам і несумненным прыярытэтам", - удакладніў губернатар.
Бяглоў падзякаваў беларускім блакаднікам за ратныя і працоўныя здзяйсненні, жыццёвую мудрасць, актыўную грамадскую і грамадзянскую пазіцыю.
"Вы выхоўваеце ў падрастаючым пакаленні павагу да гераічнай гісторыі нашай Айчыны. З’яўляючыся сведкамі тых лёсавызначальных падзей, гаварыце праўду аб вырашальнай ролі савецкага народа ў перамозе над фашызмам. Ад душы жадаю вам здароўя, мірнага неба, дабрабыту і даўгалецця", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Санкт-Пецярбурга.
Па даных Мінпрацы, па стане на пачатак 2024 года ў Беларусі пражывала крыху больш за 200 жыхароў блакаднага Ленінграда. У мінулым годзе іх было 237. У Мінску, паводле інфармацыі гарадскіх улад, пражывае 84 блакаднікі.
Дзень поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якая доўжылася амаль 900 дзён, адзначаецца 27 студзеня. Яе ахвярамі сталі не менш за мільён чалавек (ваенных і цывільных).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"