https://bel.sputnik.by/20240126/byudzhet-prazhytachnaga-mnmumu-pavyshaetstsa--belarus-z-1-lyutaga-1083101834.html
Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 лютага
Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 лютага
Sputnik Беларусь
Ад памеру гэтага паказчыка залежаць некаторыя віды дзіцячай дапамогі, а таксама мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. 26.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-26T13:04+0300
2024-01-26T13:04+0300
2024-01-26T13:04+0300
дапамога
бпм
грошы
фінансы
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
пенсія
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_0:156:3086:1892_1920x0_80_0_0_579dbdb7b4453fa383934d0321651732.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 лютага 2024 года, паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы і сацабароны.Новы памер БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе 406 руб 74 кап. Гэта на 38 руб 95 кап або на 10,6% больш за папярэдні нарматыў.Такі памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2024 года.Нагадаем, гэты паказчык карэкціруецца ўладамі чатыры разы на год – у лютым, маі, жніўні і лістападзе.Як зменіцца дапамогаДа бюджэту пражытачнага мінімуму прывязаны некаторыя віды дапамогі на дзяцей. З 1 лютага аднаразовая выплата, звязаная з нараджэннем першынца, складзе 4 067 руб 40 кап (10 БПМ). Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей жанчыны будуць зараз атрымліваць 5 694 руб 36 кап (14 БПМ).Жанчыны, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, змогуць атрымаць таксама аднаразовую выплату ў памеры 1 БПМ – 406 руб 74 кап.Раней стала вядома, што з 1 лютага ў краіне павялічыцца дапамога па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Гэтыя выплаты залежаць ад памеру сярэднямесячнай зарплаты па рэспубліцы.А ў канцы мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій з 1 лютага 2024 года. Іх пераразлік будзе зроблены ў бок павышэння ў сярэднім на 10%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230819/mnpratsy-rastlumachyla-ad-chago-zalezhyts-pamer-pens--yak-yae-nalchvayuts-1078649981.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_178:0:2909:2048_1920x0_80_0_0_b686f81a42a55a04ce3ee3206cf26b9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дапамога, бпм, грошы, фінансы, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пенсія, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
дапамога, бпм, грошы, фінансы, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пенсія, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 лютага
Ад памеру гэтага паказчыка залежаць некаторыя віды дзіцячай дапамогі, а таксама мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 лютага 2024 года, паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы і сацабароны.
Новы памер БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе 406 руб 74 кап. Гэта на 38 руб 95 кап або на 10,6% больш за папярэдні нарматыў.
Такі памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2024 года.
Нагадаем, гэты паказчык карэкціруецца ўладамі чатыры разы на год – у лютым, маі, жніўні і лістападзе.
Да бюджэту пражытачнага мінімуму прывязаны некаторыя віды дапамогі на дзяцей. З 1 лютага аднаразовая выплата, звязаная з нараджэннем першынца, складзе 4 067 руб 40 кап (10 БПМ). Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей жанчыны будуць зараз атрымліваць 5 694 руб 36 кап (14 БПМ).
Жанчыны, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, змогуць атрымаць таксама аднаразовую выплату ў памеры 1 БПМ – 406 руб 74 кап.
Раней стала вядома, што з 1 лютага ў краіне павялічыцца дапамога па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Гэтыя выплаты залежаць ад памеру сярэднямесячнай зарплаты па рэспубліцы.
А ў канцы мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій з 1 лютага 2024 года. Іх пераразлік будзе зроблены ў бок павышэння ў сярэднім на 10%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"