Лукашэнка хоча ў хуткім часе сустрэцца з прэзідэнтам Індыі

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2024
Падпісацца
Беларускі бок зацікаўлены ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з індыйскімі партнёрамі ў машынабудаванні, фармацэўтыцы і сельскай гаспадарцы.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго індыйскага калегу Драўпадзі Мурму і народ Індыі з галоўным нацыянальным святам – Днём Рэспублікі.
"У Беларусі з вялікай цікавасцю назіраюць за сістэмнымі пераўтварэннямі і поспехамі вашай цудоўнай краіны ў сферах лічбавай эканомікі, касмічных даследаванняў, гарадской інфраструктуры і зялёнай энергетыкі", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Лукашэнка запэўніў свайго індыйскага калегу, што ў Мінску шануюць уклад Нью Дэлі ў забеспячэнне бяспекі па ўсім свеце, устойлівае развіццё, а таксама пераадоленне выклікаў для міжнароднай супольнасці.
У Беларусі паважаюць Індыю за тое, што яна праяўляе канструктыўную пазіцыю ў міжнародных арганізацыях, калі размова ідзе пра глабальны і рэгіянальны парадак дня.
Беларускі лідар падкрэсліў гатоўнасць і ў далейшым умацоўваць супрацоўніцтва з Індыяй да узроўню стратэгічных партнёраў. Рэспубліка гатова рэалізоўваць з індыйскімі партнёрамі праекты ў прамысловасці, аграрнай сферы, а таксама навуцы.
"Буду рад сустрэцца з Вамі ў хуткім часе ў Мінску або Нью-Дэлі для абмеркавання практычных крокаў пашырэння супрацоўніцтва", - падкрэсліў Лукашэнка.
У завяршэнне ён пажадаў свайму індыйскаму калегу здароўя і шчасця, а ўсім грамадзянам Індыі мірнага і шчаснага жыцця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2024
Лукашэнка ганарыцца стварэннем надзейнага фундамента дабрабыту беларусаў
Стужка навiн
0