https://bel.sputnik.by/20240126/lukashenka-uns-pavnna-byts-na-vartse-padchas-zmeny-pakalennya-1083107476.html
Лукашэнка: УНС павінен быць на варце падчас змены пакаленняў
Лукашэнка: УНС павінен быць на варце падчас змены пакаленняў
Sputnik Беларусь
У рэспубліцы пасля змяненняў у Канстытуцыі з’яўляецца новая палітычная архітэктура, таму ў такі пераходны перыяд важна сачыць за эканомікай краіны. 26.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-26T14:12+0300
2024-01-26T14:12+0300
2024-01-26T14:54+0300
усебеларускі народны сход
унс
аляксандр лукашэнка
навіны
у беларусі
беларусь
навука
навукоўцы
моладзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046878277_0:0:1164:654_1920x0_80_0_0_0c3ae8f5b342eda06c45773fa052eff9.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Змена пакаленняў – гэта заўсёды небяспечны перыяд, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з вучонымі.Паводле яго слоў, у міжваенны перыяд у Беларусі ішлі такія важныя працэсы, як індустрыялізацыя, калектывізацыя і культурная рэвалюцыя.Лукашэнка нагадаў аб новай ролі Усебеларускага народнага сходу, які зараз будзе іграць ролю абмежавальніка для ўлады.Прэзідэнт нагадаў, што ідзе рэфармаванне палітычнага жыцця ў краіне. Так, Усебеларускі народны сход стаў канстытуцыйным органам, які мае сур’ёзныя паўнамоцтвы."І людзі там павінны быць адпаведныя прадстаўлены. Нам бы не паўтарыць гарбачоўскі перыяд, калі мы, як мульцікі глядзелі, радаваліся: ах, шчасце прыйдзе. Краіну развалілі і ў яму трапілі", - асабліва адзначыў беларускі лідар.На яго думку, нашай рэспубліцы нельга такое паўтараць, таму УНС павінен быць уманціраван ў жыццё ўсяго беларускага грамадства."Гэты орган павінен падчас пераходнага перыяду, змены пакаленняў быць на варце, ён павінен бачыць, што адбываецца. Таму і Ваенную дактрыну, і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі – пытанні вайны і міру (для нас яны найважнейшыя) менавіта там павінны вырашаць", - цытуе Лукашэнку БелТА.Пры гэтым ён у чарговы раз паўтарыў свой тэзіс аб тым, што трэба надаваць увагу эканоміцы і не выпусціць якасць. У тым ліку, гэта датычыцца і навучальных устаноў і асабліва Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240126/lukashenka-pastav-navukotsam-metu-na-god-yakasts-1083102771.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046878277_28:0:900:654_1920x0_80_0_0_8af9251b66dae345e100ec62d99eb298.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
усебеларускі народны сход, унс, аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь, навука, навукоўцы, моладзь
усебеларускі народны сход, унс, аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь, навука, навукоўцы, моладзь
Лукашэнка: УНС павінен быць на варце падчас змены пакаленняў
14:12 26.01.2024 (абноўлена: 14:54 26.01.2024) У рэспубліцы пасля змяненняў у Канстытуцыі з’яўляецца новая палітычная архітэктура, таму ў такі пераходны перыяд важна сачыць за эканомікай краіны.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Змена пакаленняў – гэта заўсёды небяспечны перыяд, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з вучонымі.
Паводле яго слоў, у міжваенны перыяд у Беларусі ішлі такія важныя працэсы, як індустрыялізацыя, калектывізацыя і культурная рэвалюцыя.
"Цяжкія былі часы. Людзі справіліся. Нам цяпер прасцей: у нас значная база, у тым ліку і навуковая. Але ідзе змена пакаленняў, і нам бы тут не памыліцца", - звярнуў увагу ён.
Лукашэнка нагадаў аб новай ролі Усебеларускага народнага сходу, які зараз будзе іграць ролю абмежавальніка для ўлады.
Прэзідэнт нагадаў, што ідзе рэфармаванне палітычнага жыцця ў краіне. Так, Усебеларускі народны сход стаў канстытуцыйным органам, які мае сур’ёзныя паўнамоцтвы.
"І людзі там павінны быць адпаведныя прадстаўлены. Нам бы не паўтарыць гарбачоўскі перыяд, калі мы, як мульцікі глядзелі, радаваліся: ах, шчасце прыйдзе. Краіну развалілі і ў яму трапілі", - асабліва адзначыў беларускі лідар.
На яго думку, нашай рэспубліцы нельга такое паўтараць, таму УНС павінен быць уманціраван ў жыццё ўсяго беларускага грамадства.
"Гэты орган павінен падчас пераходнага перыяду, змены пакаленняў быць на варце, ён павінен бачыць, што адбываецца. Таму і Ваенную дактрыну, і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі – пытанні вайны і міру (для нас яны найважнейшыя) менавіта там павінны вырашаць", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Пры гэтым ён у чарговы раз паўтарыў свой тэзіс аб тым, што трэба надаваць увагу эканоміцы і не выпусціць якасць. У тым ліку, гэта датычыцца і навучальных устаноў і асабліва Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
"Узровень якасці павінен быць грунтоўны. Мы рыхтуем будучае – моладзь. Кіраўнікі – гэта архіважнейшае пытанне ў гэтай будучыні", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"