https://bel.sputnik.by/20240126/mnenerga-belaes-znachna-znzla-vykdy-parnkovykh-gaza-1083110627.html
Мінэнерга: БелАЭС значна знізіла выкіды парніковых газаў
Мінэнерга: БелАЭС значна знізіла выкіды парніковых газаў
Sputnik Беларусь
Беларусь актыўна развівае чыстую энергетыку як за кошт АЭС, пабудаванай разам з Расіяй, так і з дапамогай гідраэлектрастанцый, сонечнай энергіі і не толькі. 26.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-26T16:08+0300
2024-01-26T16:08+0300
2024-01-26T16:08+0300
белаэс
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
клімат
энергетыка
міністэрства энергетыкі рб
у беларусі
беларусь
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_0:0:960:540_1920x0_80_0_0_ed63912926c92c5025e54c9959f6f632.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Найбольш важкі ўклад у чыстую энергетыку ў Беларусі ўнесла БелАЭС, заявіла намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вольга Пруднікава на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Пасля ўводу станцыі, паводле слоў намесніка міністра, патрэбнасці рэспублікі ў электрычнай энергіі будуць пакрывацца на 40%. Два блокі выпрацавалі ўжо каля 24 млрд кВт/г у год.Яна дадала, што агульная магутнасць генерацыі на аднаўляльных крыніцах энергіі ў краіне дасягнула 608 МВт."Гэта крыніцы, якія выкарыстоўваюць энергію сонца, паветра, вады. Гэта біягазавыя ўстаноўкі. Гэта ўстаноўкі, якія працуюць на біямасе", - растлумачыла прадстаўнік Мінэнерга.Сукупная выпрацоўка на гэтых крыніцах энергіі ў 2023 годзе склала 1,2 млрд кВт/г.Таксама ў краіне ёсць гідраэлектрастанцыі. Разам у мінулым годзе яны выпрацавалі амаль 300 млн кВт/г.Уключаны ў энергасістэму краіны і Навагрудскі ветрапарк сумарнай магутнасцю 9 МВт.Акрамя таго, паводле слоў намесніка міністра, у Беларусі мала выкарыстоўваюць вугаль (толькі на цэментных заводах), але і ад гэтага невялікага аб’ёму плануецца адыходзіць. Плануецца больш выкарыстоўваць як паліва біямасу ў выглядзе пелетаў, а таксама RDF-паліва."…Мы вядзем пэўную працу, каб вугаль прыбраць з балансу (энергетычнага - Sputnik)", - сказала Пруднікава.Намеснік міністра энергетыкі таксама адзначыла, што ў Беларусі чыстай энергетыкай пачалі займацца дастаткова даўно. Напрыклад, шмат гадоў у рэспубліцы ёсць практыка выкарыстання торфу, гідрарэсурсаў і гэтак далей."Мы пераводзіліся на газ, калі лічылася таксама, што блакітнае паліва з’яўляецца адным з экалагічна чыстых відаў паліва. Была праведзена вялікая работа... Газіфікацыя нашага жылля, усіх раёнаў, якія ёсць сёння ў Рэспубліцы Беларусь", - нагадала Пруднікава.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230624/yak-u-turtsy-klmat-u-belarus-stanovtstsa-trapchnym-zayavl--nan-1076801341.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_120:0:840:540_1920x0_80_0_0_cc8ceb63c11d3d7c72457f8a971bd8ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, клімат, энергетыка, міністэрства энергетыкі рб, у беларусі, беларусь, меркаванне
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, клімат, энергетыка, міністэрства энергетыкі рб, у беларусі, беларусь, меркаванне
Мінэнерга: БелАЭС значна знізіла выкіды парніковых газаў
Беларусь актыўна развівае чыстую энергетыку як за кошт АЭС, пабудаванай разам з Расіяй, так і з дапамогай гідраэлектрастанцый, сонечнай энергіі і не толькі.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Найбольш важкі ўклад у чыстую энергетыку ў Беларусі ўнесла БелАЭС, заявіла намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вольга Пруднікава на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Пасля ўводу станцыі, паводле слоў намесніка міністра, патрэбнасці рэспублікі ў электрычнай энергіі будуць пакрывацца на 40%. Два блокі выпрацавалі ўжо каля 24 млрд кВт/г у год.
"Пры гэтым мы скарацілі выкіды парніковых газаў на 12 млн тон эквівалента CO2. Гэта вельмі вялікая велічыня", - падкрэсліла Пруднікава.
Яна дадала, што агульная магутнасць генерацыі на аднаўляльных крыніцах энергіі ў краіне дасягнула 608 МВт.
"Гэта крыніцы, якія выкарыстоўваюць энергію сонца, паветра, вады. Гэта біягазавыя ўстаноўкі. Гэта ўстаноўкі, якія працуюць на біямасе", - растлумачыла прадстаўнік Мінэнерга.
Сукупная выпрацоўка на гэтых крыніцах энергіі ў 2023 годзе склала 1,2 млрд кВт/г.
Таксама ў краіне ёсць гідраэлектрастанцыі. Разам у мінулым годзе яны выпрацавалі амаль 300 млн кВт/г.
Уключаны ў энергасістэму краіны і Навагрудскі ветрапарк сумарнай магутнасцю 9 МВт.
Акрамя таго, паводле слоў намесніка міністра, у Беларусі мала выкарыстоўваюць вугаль (толькі на цэментных заводах), але і ад гэтага невялікага аб’ёму плануецца адыходзіць. Плануецца больш выкарыстоўваць як паліва біямасу ў выглядзе пелетаў, а таксама RDF-паліва.
"…Мы вядзем пэўную працу, каб вугаль прыбраць з балансу (энергетычнага - Sputnik)", - сказала Пруднікава.
Намеснік міністра энергетыкі таксама адзначыла, што ў Беларусі чыстай энергетыкай пачалі займацца дастаткова даўно. Напрыклад, шмат гадоў у рэспубліцы ёсць практыка выкарыстання торфу, гідрарэсурсаў і гэтак далей.
"Мы пераводзіліся на газ, калі лічылася таксама, што блакітнае паліва з’яўляецца адным з экалагічна чыстых відаў паліва. Была праведзена вялікая работа... Газіфікацыя нашага жылля, усіх раёнаў, якія ёсць сёння ў Рэспубліцы Беларусь", - нагадала Пруднікава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"