https://bel.sputnik.by/20240126/sk-ras-kvalfkava-krushenne-samalta-l-76-pad-belgaradam-yak-terakt-1083096743.html
СК Расіі кваліфікаваў крушэнне самалёта Іл-76 пад Белгарадам як тэракт
СК Расіі кваліфікаваў крушэнне самалёта Іл-76 пад Белгарадам як тэракт
Sputnik Беларусь
На рэштках фюзеляжа Іл-76, які пацярпеў крушэнне, ёсць сляды паражальных элементаў. 26.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-26T09:14+0300
2024-01-26T09:14+0300
2024-01-26T09:14+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
украіна
расія
бяспека
вайскоўцы
самалёт
ваенныя самалёты
здарэнні
тэракт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/05/1061843441_0:128:3225:1942_1920x0_80_0_0_08f90aaed5173d6e92cfd06b7160d955.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "тэракт" па факце знішчэння самалёта Іл-76 у Белгародскай вобласці, бартавыя самапісцы адпраўлены на расшыфроўку, паведамілі ў СК.У сераду УСУ атакавалі над Белгародскай вобласцю ваенна-транспартны самалёт Іл-76, на якім перавозілі 65 украінскіх ваеннапалонных, каб абмяняць. Усе ваеннапалонныя, 6 членаў экіпажа і тры суправаджаючыя загінулі.У СК паведамілі, што на месцы крушэння следчыя і крыміналісты знайшлі "чорныя скрыні", фрагменты цел. Цяпер бартавыя самапісцы адпраўлены на расшыфроўку, знойдзеныя фрагменты будуць адпраўлены на генетычную экспертызу для ідэнтыфікацыі.Тлумачачы падставы для такой кваліфікацыі злачынства ў Следчым камітэце Расіі адзначылі, што пярвічны аналіз сабраных даных даў падставы зрабіць выснову аб тым, што здарэнне можна характарызаваць як тэрарыстычную атаку.Цяпер следчыя праводзяць допыты сведкаў і відавочцаў крушэння самалёта.Ідзе ўстанаўленне асоб з ліку ўкраінскіх вайскоўцаў на дачыненне да дадзенага злачынства.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каменціруючы гэты факт, паведаміў, што на фрагментах збітага самалёта знойдзены сляды паражальных элементаў."(…) мы ведаем, што на рэштках фюзеляжа самалёта знайшлі адтуліну ад паражальных элементаў", - заявіў ён.Паводле яго слоў, следчым застаецца толькі вызначыць, тып паражальных элементаў.Мінабароны РФ раней зрабіла заяву аб тым, што кіеўскі рэжым быў праінфармаваны аб падрыхтоўцы перавозкі ваеннапалонных на абмен, які павінен быў адбыцца пазней у сераду. Знешнепалітычнае ведамства Расіі таксама заявіла, што крушэнне Іл-76 "ставіць вялікае пытанне аб магчымасцях хоць нейкіх дамоўленасцей" з Кіевам.Мінабароны РФ паведаміла, што ЗРК нанёс удар дзвюма ракетамі з тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Украінскія вайскоўцы ведалі аб абмене палоннымі, які рыхтаваўся.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240125/kreml-prakamentsrava-krushenne-samalta-l-76-1083067947.html
украіна
расія
белгародская вобласць
белгарад
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/05/1061843441_496:0:3225:2047_1920x0_80_0_0_641a72a629011e0404b02cb5b687d854.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, украіна, расія, бяспека, вайскоўцы, самалёт, ваенныя самалёты, здарэнні, тэракт, ск рф, крымінальная справа, белгародская вобласць, навіны , белгарад
спецаперацыя, украіна, расія, бяспека, вайскоўцы, самалёт, ваенныя самалёты, здарэнні, тэракт, ск рф, крымінальная справа, белгародская вобласць, навіны , белгарад
СК Расіі кваліфікаваў крушэнне самалёта Іл-76 пад Белгарадам як тэракт
На рэштках фюзеляжа Іл-76, які пацярпеў крушэнне, ёсць сляды паражальных элементаў.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "тэракт" па факце знішчэння самалёта Іл-76 у Белгародскай вобласці, бартавыя самапісцы адпраўлены на расшыфроўку, паведамілі ў СК.
У сераду УСУ атакавалі над Белгародскай вобласцю ваенна-транспартны самалёт Іл-76, на якім перавозілі 65 украінскіх ваеннапалонных, каб абмяняць. Усе ваеннапалонныя, 6 членаў экіпажа і тры суправаджаючыя загінулі.
"СК Расіі па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па (…) ст. 205 УК РФ (тэракт)", - паведаміў тэлеграм-канал СК.
У СК паведамілі, што на месцы крушэння следчыя і крыміналісты знайшлі "чорныя скрыні", фрагменты цел. Цяпер бартавыя самапісцы адпраўлены на расшыфроўку, знойдзеныя фрагменты будуць адпраўлены на генетычную экспертызу для ідэнтыфікацыі.
Тлумачачы падставы для такой кваліфікацыі злачынства ў Следчым камітэце Расіі адзначылі, што пярвічны аналіз сабраных даных даў падставы зрабіць выснову аб тым, што здарэнне можна характарызаваць як тэрарыстычную атаку.
Цяпер следчыя праводзяць допыты сведкаў і відавочцаў крушэння самалёта.
Ідзе ўстанаўленне асоб з ліку ўкраінскіх вайскоўцаў на дачыненне да дадзенага злачынства.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каменціруючы гэты факт, паведаміў, што на фрагментах збітага самалёта знойдзены сляды паражальных элементаў.
"(…) мы ведаем, што на рэштках фюзеляжа самалёта знайшлі адтуліну ад паражальных элементаў", - заявіў ён.
Паводле яго слоў, следчым застаецца толькі вызначыць, тып паражальных элементаў.
Мінабароны РФ раней зрабіла заяву аб тым, што кіеўскі рэжым быў праінфармаваны аб падрыхтоўцы перавозкі ваеннапалонных на абмен, які павінен быў адбыцца пазней у сераду. Знешнепалітычнае ведамства Расіі таксама заявіла, што крушэнне Іл-76 "ставіць вялікае пытанне аб магчымасцях хоць нейкіх дамоўленасцей" з Кіевам.
Мінабароны РФ паведаміла, што ЗРК нанёс удар дзвюма ракетамі з тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Украінскія вайскоўцы ведалі аб абмене палоннымі, які рыхтаваўся.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"