Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Блакада Ленінграда: як горад змагаўся і выжываў амаль 900 дзён – відэа

Падпісацца
Роўна 80 гадоў таму Ленінград быў поўнасцю вызвалены ад фашысцкай блакады. У гонар перамогі ў горадзе на Няве прагрымеў салют у 24 артылерыйскія залпы з 324 гармат. Глядзіце на відэа, як прарвалася блакаднае кола.
Кола блакады нямецка-фашысцкімі войскамі вакол Ленінграда самкнулася 8 верасня 1941 года. Па ўсіх разліках германскага камандавання, горад на Няве павінен быў быць сцёрты з зямлі, а яго насельніцтва памерці ад голаду і холаду.
Асада Ленінграда доўжылася 872 дні, у ёй аказаліся 2,887 мільёна жыхароў, у тым ліку 400 тысяч дзяцей. Амаль 3 гады людзі пераносілі голад і бамбёжкі.
Фрагмент успамінаў Зінаіды Андрэевай: "...Бамбілі нас па-страшнаму. Спачатку мы жылі ў стагах сена. У кастрычніку 1941 года выпаў першы снег, і нас пасялілі на другім паверсе школы. Там мы і жылі да 1942 года. Спачатку мы ратаваліся сваімі запасамі прадуктаў, якія прывезлі з сабой, але потым усё гэта скончылася, і мы селі на "чыстыя" 125 г хлеба".
На Ленінград было скінута больш за 107 тысяч запальных і фугасных авіябомб. Гітлераўцы выпусцілі па горадзе каля 150 тысяч артылерыйскіх снарадаў. Былі разбураны каля 10 тысяч дамоў і іншых будынкаў.
Паступова ў горадзе скончыліся запасы паліва, вады, спынілася падача святла і цяпла. Увосень 1941 года пачаўся голад. Была ўведзена картачная сістэма забеспячэння гараджан харчаваннем.

Фрагмент успамінаў Ганны Уласавай: "Самае страшнае – гэта голад. Паміралі ленінградцы ў ложках, на вуліцах, асабліва на пачатку 1942 года. Водаправод не працаваў. Мы з чайнікам хадзілі па ваду на Няву. Не было электрычнасці, лазні не працавалі, трамваі стаялі. Мы сядзелі і спалі ў зімовым паліто, і я не думала, што калі-небудзь яго здыму..."

Дарога жыцця

28 месяцаў жыцця ў абложаным Ленінградзе сталі б немагчымыя для некалькіх мільёнаў блакаднікаў, калі б не Дарога жыцця.
Пракладзеная па лёдзе Ладажскага возера траса забяспечвала горад усім неабходным. З 21 лістапада 41-га да сакавіка 43-га ў Ленінград па Дарозе жыцця дастаўлялася харчаванне, боепрыпасы і на зваротным шляху эвакуіравалася грамадзянскае насельніцтва. Для транспарціроўкі нафтапрадуктаў па дне Ладажскага возера быў пракладзены трубаправод.
Па Дарозе жыцця ў горад было дастаўлена 1,615 млн тон грузаў. Эвакуіраваны больш як 1,3 мільёна ленінградцаў і параненых воінаў.

Подзвіг Ленінграда

У асадзе Ленінграда працягвалі працаваць звыш 200 прадпрыемстваў, у тым ліку сем суднабудаўнічых заводаў, якія выпусцілі за гэты час 13 падводных лодак. Прамысловасць абложанага Ленінграда вырабляла 150 узораў ваеннай прадукцыі. Усяго ў гады блакады ленінградскія прадпрыемствы вырабілі каля 10 мільёнаў снарадаў і мін, 12 тысяч мінамётаў, 1,5 тысячы самалётаў, былі выраблены і адрамантаваны 2 тысячы танкаў.

Зняцце блакады

12 студзеня 1943 года савецкія войскі прыступілі да аперацыі "Искра". Яе мэтай быў прарыў блакады горада, якая доўжылася больш за два гады і аднаўленне сувязі Ленінграда з Вялікай зямлёй. Падчас бязлітасных баёў 18 студзеня савецкім войскам удалося ўпершыню прарваць блакаду горада. Да поўнага вызвалення Ленінграда – 27 студзеня 1944 гады – заставаўся яшчэ год.
Блакада Ленінграда, паводле розных ацэнак, забрала жыцці ад 640 тысяч да 1,5 мільёна чалавек. У 1965 годзе Ленінграду прысвоена званне "горад-герой".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Жыхарка ваеннага Ленінграда: пра тое, што я блакадніца, даведалася ў 22 гады
Першым памёр Юра: блакадніца пра вайну і пра тое, як чакалі Перамогу
Блакада ў Ленінградзе: выжыць любой цаной
Стужка навiн
0