Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: кожны адкрыты мемарыял – доказ генацыду савецкага народа

© Sputnik / Павел Бедняков / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця мемарыяла ў памяць аб мірных жыхарах СССР - ахвярах нацысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця мемарыяла ў памяць аб мірных жыхарах СССР - ахвярах нацысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2024
Падпісацца
Лукашэнка прыбыў у Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 80-гадоваму юбілею вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Кожны адкрыты мемарыял, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай айчыннай вайны, з’яўляецца сведкам, абвінаваўцам, суддзёй і доказам генацыду, якому падвяргаўся савецкі народ, упэўнен прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Кожны такі помнік – сведка, абвінаваўца і суддзя. Кожны помнік – неабвержны доказ генацыду савецкага народа. Гэта прыгавор на стагоддзі, як бы камусьці гэтага не хацелася сёння", - заявіў ён на цырымоніі адкрыцця Мемарыяла ў памяць аб мірных жыхарах СССР – ахвярах нацысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Прэзідэнт перакананы, што памяць аб ахвярах той вайны зараз перашкаджае некаторым жыць.
"Гэта яны сёння ўшаноўваюць катаў у сваіх парламентах. Гэта яны пачалі вайну з магіламі і помнікамі ў Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар адзначыў, што нельга думаць, быццам разбурыўшы манумент, можна знішчыць памяць, якая жыве ў сэрцах людзей.
"Народа, які знайшоў у сабе сілы выбудоўваць новыя мірныя адносіны з тымі дзяржавамі, якія яшчэ ўчора неслі пакуты і смерць на нашы землі", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў дзень поўнага зняцця блакады Ленінграда людзі могуць пагрузіцца "ў думкі і пачуцці людзей, якія перажылі на зямлі пекла".
"Нават праз 80 гадоў памяць аб гэтых падзеях прымушае сціскацца сэрцы, зноў адчуваць горыч страт і радасць вызвалення, і неверагодны напал барацьбы за жыццё, за нашу Перамогу", - адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 80-гадоваму юбілею вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады. Беларускі прэзідэнт прымае ўдзел у гэтых мерапрыемствах разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін: Расія зробіць усё для канчатковага выкаранення нацызму
Стужка навiн
0