https://bel.sputnik.by/20240127/patryyatychny-fakultaty-maya-aychyna-zyavtstsa--shkolakh-belarus-1083134571.html
Патрыятычны факультатыў "Мая Айчына" з’явіцца ў школах Беларусі
Патрыятычны факультатыў "Мая Айчына" з’явіцца ў школах Беларусі
Sputnik Беларусь
Міністэрства адукацыі зацвердзіла чарговую пастанову аб факультатывах, якія разлічаны на 5-8 класы. 27.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-27T10:38+0300
2024-01-27T10:38+0300
2024-01-27T10:38+0300
адукацыя
школа
факультатыў
грамадства
міністэрства адукацыі рб
пастанова
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045823341_0:0:2929:1648_1920x0_80_0_0_6d967813c7473dcce48ae31f58633073.jpg
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Новы факультатыў "Мая Айчына" плануецца ўвесці ў беларускіх школах з 5 па 7 клас, вынікае з пастановы міністэрства адукацыі №326 ад 23 кастрычніка, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў суботу.Праграма разлічана на 105 гадзін, гэта значыць па 35 гадзін у кожным класе на працягу трох навучальных гадоў.У Мінадукацыі адзначаюць, што сярод задач факультатыву – пашырэнне ведаў навучэнцаў аб "асаблівасцях гістарычнага развіцця Рэспублікі Беларусь і жыцця беларускага народа" і фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі.Плануецца таксама развіццё крытычнага мышлення "на аснове аналізу розных крыніц інфармацыі".Па выніках курса, як чакаецца, у школьнікаў сфарміруецца каштоўнаснае стаўленне да Радзімы, павага да нацыянальнай спадчыны, культуры і традыцый. Яны будуць мець уяўленні аб паняццях "Радзіма", "Айчына", "знакі дзяржаўнасці", "дзяржаўная ўлада" і іншых, а таксама талерантна ставіцца да іншых нацыянальнасцей.Плануюцца экскурсіі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі і не толькі.На фінальным занятку плануюць арганізоўваць літаратурна-музычную гасцёўню "Я слаўлю Айчыну, якая ёсць...".Гэтай жа пастановай Мінадукацыі зацвердзіла і праграму факультатыву "Асновы этыкету" для 7-8 класаў. Яна разлічана на адзін навучальны год (35 гадзін).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240124/mezentsa-adznachy-vazhnasts-patryyatychnaga-vykhavannya-moladz-rf--belarus-1083052078.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045823341_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_7976d45a06428350950d6d47192b8e57.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, школа, факультатыў, грамадства, міністэрства адукацыі рб, пастанова, у беларусі, беларусь, навіны
адукацыя, школа, факультатыў, грамадства, міністэрства адукацыі рб, пастанова, у беларусі, беларусь, навіны
Патрыятычны факультатыў "Мая Айчына" з’явіцца ў школах Беларусі
Міністэрства адукацыі зацвердзіла чарговую пастанову аб факультатывах, якія разлічаны на 5-8 класы.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Новы факультатыў "Мая Айчына" плануецца ўвесці ў беларускіх школах з 5 па 7 клас, вынікае з пастановы міністэрства адукацыі №326 ад 23 кастрычніка, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў суботу.
Праграма разлічана на 105 гадзін, гэта значыць па 35 гадзін у кожным класе на працягу трох навучальных гадоў.
У Мінадукацыі адзначаюць, што сярод задач факультатыву – пашырэнне ведаў навучэнцаў аб "асаблівасцях гістарычнага развіцця Рэспублікі Беларусь і жыцця беларускага народа" і фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Плануецца таксама развіццё крытычнага мышлення "на аснове аналізу розных крыніц інфармацыі".
Па выніках курса, як чакаецца, у школьнікаў сфарміруецца каштоўнаснае стаўленне да Радзімы, павага да нацыянальнай спадчыны, культуры і традыцый. Яны будуць мець уяўленні аб паняццях "Радзіма", "Айчына", "знакі дзяржаўнасці", "дзяржаўная ўлада" і іншых, а таксама талерантна ставіцца да іншых нацыянальнасцей.
Плануюцца экскурсіі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі і не толькі.
На фінальным занятку плануюць арганізоўваць літаратурна-музычную гасцёўню "Я слаўлю Айчыну, якая ёсць...".
Гэтай жа пастановай Мінадукацыі зацвердзіла і праграму факультатыву "Асновы этыкету" для 7-8 класаў. Яна разлічана на адзін навучальны год (35 гадзін).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"