Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка папракнуў Украіну і краіны Балтыі ў пошуку "за морамі лепшага жыцця"

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 28.01.2024
Падпісацца
Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што ў будучым Украіна вернецца да супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю.
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка папракнуў улады Украіны і краін Балтыі ў тым, што яны спрабуюць шукаць "за морамі лепшага жыцця" і ў процівагу прывёў перавагі супрацоўніцтва Мінска з Расіяй.
"А што перашкаджала Украіне, балтыйскім краінам так працаваць з намі? Гэта наш свет, мы яго выбудоўвалі некалькі дзесяцігоддзяў, разам перамаглі ў гэтай страшнай вайне (Вялікай Айчыннай - Sputnik), давайце рухацца ў гэтым напрамку… Не, не хочацца (гэтым краінам - Sputnik) – шукаюць за морамі лепшага жыцця", - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у нядзелю ў Санкт-Пецярбургу.
Ён нагадаў, што "ў Савецкім саюзе ніхто нічога не дзяліў". Таксама беларускі лідар заявіў, што ў Мінску рады, што Беларусь і Расія не разышліся.
"І ў Антарктыцы агульную справу робім… І я падумаў, якая (яшчэ - Sputnik) краіна магла б даць такія магчымасці такой краіне, як Беларусь?" - працягнуў Лукашэнка.
Беларускі лідар падкрэсліў, што ні адна краіна не здольна была б так ставіцца да рэспублікі, як ставіцца да яе Расія.
Ён выказаў меркаванне, што ў будучым Украіна вернецца да супрацоўніцтва і з Расіяй, і з Беларуссю.

Візіт у Расію

Нагадаем, беларускі лідар прыбыў у горад на Няве ў суботу і разам са сваім расійскім калегам прысутнічаў на памятных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя поўнага зняцця блакады Ленінграда. Як распавёў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў працягнулі размову ў нефармальнай абстаноўцы.
На наступны дзень, у нядзелю, кіраўнікі дзяржаў па відэасувязі прынялі ўдзел у цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" у Антарктыдзе. Пуцін і Лукашэнка выйшлі на сувязь са станцыяй з Канстанцінаўскага палаца.
Пасля адбылася двухбаковая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі.
А затым кіраўнікі дзяржаў агледзелі шматфункцыянальны спартыўна-канцэртны комплекс "СКА Арена" ў Пецярбургу – самую вялікую хакейную пляцоўку ў свеце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на спектаклі-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, на стадыёне Газпром Арена у Санкт-Пецярбургу - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2024
Дзень Перамогі
Пуцін: тыя, хто пераглядае вынікі ВАВ, выракаюцца сваіх жа продкаў
Стужка навiн
0