https://bel.sputnik.by/20240128/lukashenka-rasya-zyalyaetstsa-ldaram-u-vyvuchenn-antarktyk-1083165135.html
Лукашэнка: Расія з’яўляецца лідарам у вывучэнні Антарктыкі
Лукашэнка: Расія з’яўляецца лідарам у вывучэнні Антарктыкі
Sputnik Беларусь
У часы СССР беларускія і расійскія вучоныя разам займаліся вывучэннем Антарктыды, а пасля распаду Саюза насуперак прагнозам, "што гэта ўсё загіне", выйшлі на... 28.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-28T16:41+0300
2024-01-28T16:41+0300
2024-01-28T16:42+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
антарктыда
беларуская антарктычная станцыя
навука
аляксандр лукашэнка
навіны
ссср
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1c/1083164873_0:121:3071:1848_1920x0_80_0_0_58bcd1eaf7fe232216346d704f0697b4.jpg
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Антарктыда дагэтуль з’яўляецца самым малавывучаным мацерыком планеты, і лідарам у яе вывучэнні з’яўляецца Расія, з якой ніхто не можа параўнацца, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу на станцыі "Восток" у нядзелю.Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, ён таксама выказаў падзяку расійскім сябрам, якія і раней, і цяпер дапамагаюць беларускім вучоным з размяшчэннем на сваёй станцыі. Тое ж датычыцца і падтрымкі даследаванняў, і абмену навуковымі данымі, і прадастаўлення абсталявання, дадаў прэзідэнт Беларусі."Ведаю, што працуе і наша абсталяванне там (у Антарктыдзе - Sputnik). Мне далі інфармацыю: у 2018-2020 гадах тут быў уведзены ў эксплуатацыю ультрафіялетавы фатометр канструкцыі беларускага ўніверсітэта. Я ўпэўнен, праграма будзе працягвацца з выкарыстаннем гэтага абсталявання", - сказаў Лукашэнка.Ён таксама паабяцаў звярнуць больш пільную ўвагу "на развіццё гэтага сектара навукі і практыкі", паколькі гэта дасць добры штуршок развіццю.Лукашэнка таксама цёпла адазваўся аб расійскіх палярніках, ён падкрэсліў, што яны працуюць у найскладанейшых умовах, і нават маршрут да станцыі вельмі доўгі і складаны."Вы здзяйсняеце подзвіг. Мы вамі ганарымся. Дзякуй вам вялікі. Мы, беларусы, будзем больш актыўна ўключацца ў гэтыя працэсы. Жывіце дружна. Мы – браты, нам дзяліць няма чаго. Уклад у навуку павінен быць як з боку Расіі, так і Беларусі" , - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.Нагадаем, сёння лідары Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін па відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел у цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" у Антарктыдзе.Станцыя "Восток"Станцыя "Восток" з’яўляецца адзінай круглагадовай унутрыкантынентальнай расійскай станцыяй у Антарктыдзе. У ліпені 1983 года на ёй была зафіксавана самая нізкая тэмпература паветра на планеце – тэрмометры апусціліся да адзнакі мінус 89,2 градуса.Працы па стварэнні новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" пачаліся ў 2019 годзе. Ён уключае ў сябе пяць модуляў. Гэта жылыя і грамадскія памяшканні для палярнікаў, энергацэнтры і тэхблокі для сістэмы ачысткі і захоўвання вады, а таксама гараж.Даўжыня комплексу 140 метраў, агульная плошча памяшканняў – каля 2 тысяч квадратных метраў. Станцыя стаіць на трохметровых апорах, што дазволіць ёй заставацца незанесенай снегам на працягу доўгіх гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20220920/belaruskaya-antarktychnaya-ekspedytsyya-stane-kruglagadovay-1067044852.html
беларусь
расія
антарктыда
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1c/1083164873_171:0:2900:2047_1920x0_80_0_0_f9f775b319e3a35c8285d1e57be5a8c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, антарктыда, беларуская антарктычная станцыя, навука, аляксандр лукашэнка, навіны , ссср, уладзімір пуцін, палітыка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, антарктыда, беларуская антарктычная станцыя, навука, аляксандр лукашэнка, навіны , ссср, уладзімір пуцін, палітыка
Лукашэнка: Расія з’яўляецца лідарам у вывучэнні Антарктыкі
16:41 28.01.2024 (абноўлена: 16:42 28.01.2024) У часы СССР беларускія і расійскія вучоныя разам займаліся вывучэннем Антарктыды, а пасля распаду Саюза насуперак прагнозам, "што гэта ўсё загіне", выйшлі на яшчэ больш высокі ўзровень супрацоўніцтва, падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Антарктыда дагэтуль з’яўляецца самым малавывучаным мацерыком планеты, і лідарам у яе вывучэнні з’яўляецца Расія, з якой ніхто не можа параўнацца, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу на станцыі "Восток" у нядзелю.
"Расія з’яўляецца лідарам у вывучэнні Антарктыкі на сённяшні дзень. Ніхто не можа з гэтым параўнацца. У нас была вялікая краіна – Савецкі Саюз. Мы разам працавалі (Беларусь і Расія - Sputnik). Але калі хтосьці спадзяваўся, што гэта ўсё загіне, – аказваецца, не загінула, а выйшла на больш высокі ўзровень", - падкрэсліў Лукашэнка.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, ён таксама выказаў падзяку расійскім сябрам, якія і раней, і цяпер дапамагаюць беларускім вучоным з размяшчэннем на сваёй станцыі. Тое ж датычыцца і падтрымкі даследаванняў, і абмену навуковымі данымі, і прадастаўлення абсталявання, дадаў прэзідэнт Беларусі.
"Ведаю, што працуе і наша абсталяванне там (у Антарктыдзе - Sputnik). Мне далі інфармацыю: у 2018-2020 гадах тут быў уведзены ў эксплуатацыю ультрафіялетавы фатометр канструкцыі беларускага ўніверсітэта. Я ўпэўнен, праграма будзе працягвацца з выкарыстаннем гэтага абсталявання", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама паабяцаў звярнуць больш пільную ўвагу "на развіццё гэтага сектара навукі і практыкі", паколькі гэта дасць добры штуршок развіццю.
"Мы вельмі ганарымся, што маем дачыненне да гэтага. Яшчэ раз дзякую расіянам, Вам, Уладзімір Уладзіміравіч. Вы ўдзяляеце гэтаму вялікую ўвагу", - дадаў беларускі лідар, звяртаючыся да Пуціна.
Лукашэнка таксама цёпла адазваўся аб расійскіх палярніках, ён падкрэсліў, што яны працуюць у найскладанейшых умовах, і нават маршрут да станцыі вельмі доўгі і складаны.
"Вы здзяйсняеце подзвіг. Мы вамі ганарымся. Дзякуй вам вялікі. Мы, беларусы, будзем больш актыўна ўключацца ў гэтыя працэсы. Жывіце дружна. Мы – браты, нам дзяліць няма чаго. Уклад у навуку павінен быць як з боку Расіі, так і Беларусі" , - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Нагадаем, сёння лідары Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін па відэаканферэнцсувязі
прынялі ўдзел у цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" у Антарктыдзе.
Станцыя "Восток" з’яўляецца адзінай круглагадовай унутрыкантынентальнай расійскай станцыяй у Антарктыдзе. У ліпені 1983 года на ёй была зафіксавана самая нізкая тэмпература паветра на планеце – тэрмометры апусціліся да адзнакі мінус 89,2 градуса.
Працы па стварэнні новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" пачаліся ў 2019 годзе. Ён уключае ў сябе пяць модуляў. Гэта жылыя і грамадскія памяшканні для палярнікаў, энергацэнтры і тэхблокі для сістэмы ачысткі і захоўвання вады, а таксама гараж.
Даўжыня комплексу 140 метраў, агульная плошча памяшканняў – каля 2 тысяч квадратных метраў. Станцыя стаіць на трохметровых апорах, што дазволіць ёй заставацца незанесенай снегам на працягу доўгіх гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"