https://bel.sputnik.by/20240129/putsn-rasya-nvestsravala--ekanomku-belarus-zvysh-4-mlrd-u-2023-godze-1083203020.html
Пуцін: Расія інвесціравала ў эканоміку Беларусі звыш $4 млрд у 2023 годзе
Пуцін: Расія інвесціравала ў эканоміку Беларусі звыш $4 млрд у 2023 годзе
Sputnik Беларусь
Краіны ўніфікавалі заканадаўства ў многіх галінах дзякуючы паспяховаму выкананню 28 саюзных праграм. 29.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-29T17:08+0300
2024-01-29T17:08+0300
2024-01-29T17:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
навіны
расія
беларусь
санкт-пецярбург
эканоміка
палітыка
вышэйшы дзяржаўны савет
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/09/1047088934_0:0:1440:810_1920x0_80_0_0_643cbf64a87d0877aa14b3580b4f35fb.jpg
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Расія і Беларусь ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга націску Захаду цесна ўзаемадзейнічаюць на сусветнай арэне, аказваюць падтрымку адзін аднаму, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы.Паводле яго слоў, падыходы дзвюх краін да актуальных глабальных і рэгіянальных праблем супадаюць або блізкія. Што датычыцца эканомікі, расійскі лідар адзначыў: дзякуючы паспяховаму выкананню 28 галіновых саюзных праграм уніфікавана расійскае і беларускае заканадаўства, сфарміраваны прававыя і арганізацыйныя асновы агульнай эканамічнай прасторы.Поспехі ў гандлі і інвестыцыіЗ году ў год устойліва расце ўзаемны гандаль Расіі і Беларусі. Расійскі кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што па выніках 11 месяцаў 2023 года тавараабарот паміж краінамі дадаў амаль 9,5% у параўнанні з тым жа перыядам 2022-га і ўшчыльную наблізіўся да рэкордных 43 млрд долараў.Што тычыцца інвестыцый, Расія ўклала ў беларускую эканоміку звыш 4 млрд долараў у мінулым годзе. Цяпер у рэспубліцы працуе каля 2,4 тысячы расійскіх кампаній, адзначыў Пуцін.Атамная дзяржава, космас, тэхналагічны суверэнітэтРасійскі лідар нагадаў, што пры непасрэдным удзеле Расіі ў 2023 годзе завершана будаўніцтва БелАЭС.Падчас ВДС Уладзімір Пуцін таксама згадаў аб тым, што зараз ідзе падрыхтоўка беларускага касманаўта для палёту на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэтае мерапрыемства запланавана на вясну бягучага года.Акрамя таго, ён паведаміў, што падрыхтавана да зацвярджэння новая стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі на перыяд да 2035 года. Яна змяшчае канкрэтныя крокі па ўмацаванні агульнага тэхналагічнага суверэнітэту, уключаючы запуск буйных сумесных праектаў па імпартазамяшчэнні і стварэнні канкурэнтаздольных прадуктаў з высокім дададзеным коштам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240129/lukashenka-belarus--rasya-abnavl-gstarychny-maksmum-u-gandl-1083200225.html
расія
беларусь
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/09/1047088934_160:0:1440:960_1920x0_80_0_0_df15f8c3f19b36edd1ab470339ca0bf1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, навіны , расія, беларусь, санкт-пецярбург, эканоміка, палітыка, вышэйшы дзяржаўны савет
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, навіны , расія, беларусь, санкт-пецярбург, эканоміка, палітыка, вышэйшы дзяржаўны савет
Пуцін: Расія інвесціравала ў эканоміку Беларусі звыш $4 млрд у 2023 годзе
Краіны ўніфікавалі заканадаўства ў многіх галінах дзякуючы паспяховаму выкананню 28 саюзных праграм.
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Расія і Беларусь ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга націску Захаду цесна ўзаемадзейнічаюць на сусветнай арэне, аказваюць падтрымку адзін аднаму, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы.
Паводле яго слоў, падыходы дзвюх краін да актуальных глабальных і рэгіянальных праблем супадаюць або блізкія. Што датычыцца эканомікі, расійскі лідар адзначыў: дзякуючы паспяховаму выкананню 28 галіновых саюзных праграм уніфікавана расійскае і беларускае заканадаўства, сфарміраваны прававыя і арганізацыйныя асновы агульнай эканамічнай прасторы.
"Створаны ўмовы для правядзення адзінай маркаэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, для сумеснай работы па мінімізацыі страты ад незаконных заходніх рэстрыкцый", - адзначыў Пуцін.
Поспехі ў гандлі і інвестыцыі
З году ў год устойліва расце ўзаемны гандаль Расіі і Беларусі. Расійскі кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што па выніках 11 месяцаў 2023 года тавараабарот паміж краінамі дадаў амаль 9,5% у параўнанні з тым жа перыядам 2022-га і ўшчыльную наблізіўся да рэкордных 43 млрд долараў.
Што тычыцца інвестыцый, Расія ўклала ў беларускую эканоміку звыш 4 млрд долараў у мінулым годзе. Цяпер у рэспубліцы працуе каля 2,4 тысячы расійскіх кампаній, адзначыў Пуцін.
Атамная дзяржава, космас, тэхналагічны суверэнітэт
Расійскі лідар нагадаў, што пры непасрэдным удзеле Расіі ў 2023 годзе завершана будаўніцтва БелАЭС.
"Гэта, вядома, вельмі сур’ёзны рух наперад. Не проста станцыя пабудавана, а як мы заўсёды гаворым, галіна ствараецца. І ў гэтым сэнсе Беларусь стала атамнай дзяржавай. Гэта сур’ёзны крок наперад у развіцці эканомікі і навуковай сферы, тэхналагічным развіцці", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.
Падчас ВДС Уладзімір Пуцін таксама згадаў аб тым, што зараз ідзе падрыхтоўка беларускага касманаўта для палёту на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэтае мерапрыемства запланавана на вясну бягучага года.
Акрамя таго, ён паведаміў, што падрыхтавана да зацвярджэння новая стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі на перыяд да 2035 года. Яна змяшчае канкрэтныя крокі па ўмацаванні агульнага тэхналагічнага суверэнітэту, уключаючы запуск буйных сумесных праектаў па імпартазамяшчэнні і стварэнні канкурэнтаздольных прадуктаў з высокім дададзеным коштам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"