https://bel.sputnik.by/20240130/baytsy-sl-spetsaperatsyy-mnabarony-zadzeynchany--akhove-padnvykh-mezh-belarus-1083223591.html
Байцы сіл спецаперацый мінабароны задзейнічаны ў ахове паўднёвых меж Беларусі
Байцы сіл спецаперацый мінабароны задзейнічаны ў ахове паўднёвых меж Беларусі
Sputnik Беларусь
Сітуацыя на мяжы рэспублікі няпростая, межы "зялёным фуражкам" дапамагаюць ахоўваць падраздзяленні абароннага ведамства. 30.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-30T11:19+0300
2024-01-30T11:19+0300
2024-01-30T11:19+0300
мяжа
украіна
беларусь
у беларусі
навіны
бяспека
пагранічнікі
сілы спецыяльных аперацый
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
міністэрства абароны рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1e/1083222003_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_11fa12b850d4eed856e95dc0d367eaf3.jpg
МІНСК, 30 сту – Sputnik. Байцы Узброеных Сіл Беларусі працягваюць выконваць пастаўленую прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам задачу па ўзмацненні ўчасткаў мяжы на паўднёвым напрамку, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.Асноўнай мэтай вайскоўцаў у ведамстве назвалі гарантаванне бяспекі жыхароў краіны, спыненне парушэння дзяржмяжы. Акрамя таго, перад вайскоўцамі стаіць задача выключыць каналы пастаўкі зброі і боепрыпасаў.У прэс-службе падкрэслілі, што на паўднёвым напрамку задзейнічаны асабовы склад сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл.Асаблівую ўвагу вайскоўцы надаюць рабоце на КПП. У Мінабароны звярнулі ўвагу, што вайскоўцы, якія знаходзяцца на ўзмацненні, нікому не пагражаюць, а абараняюць Радзіму, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць.Сітуацыя няпростаяПасля пачатку спецаперацыі Расіі ва Украіне сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы ўскладнілася. Пагранічнікі рэспублікі рэгулярна фіксавалі правакацыі з боку сумежнай дзяржавы.Старшыня Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў нядаўна заявіў, што колькасць правакацый апошнім часам зменшылася. Сітуацыю ён назваў параўнальнай з леташняй.Паводле яго слоў, сумежны бок абсталюе дадатковыя абаронныя пазіцыі, у тым ліку ў пунктах пропуску, якія зараз не працуюць.Пры гэтым ён нагадаў аб даручэнні прэзідэнта Беларусі пагранічнікам – надзейна ахоўваць дзяржмяжу ў сучасных умовах "у нашай пагранічнай прасторы".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230416/pastayannaya-bayavaya-gatonasts-yak-desantnk-akhovayuts-myazhu-z-ukranay-1074404409.html
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1e/1083222003_85:0:1126:781_1920x0_80_0_0_91a346baddd5c271569f604ea6f1dc01.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, украіна, беларусь, у беларусі, навіны , бяспека, пагранічнікі, сілы спецыяльных аперацый, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, міністэрства абароны рб, спецаперацыя
мяжа, украіна, беларусь, у беларусі, навіны , бяспека, пагранічнікі, сілы спецыяльных аперацый, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, міністэрства абароны рб, спецаперацыя
Байцы сіл спецаперацый мінабароны задзейнічаны ў ахове паўднёвых меж Беларусі
Сітуацыя на мяжы рэспублікі няпростая, межы "зялёным фуражкам" дапамагаюць ахоўваць падраздзяленні абароннага ведамства.
МІНСК, 30 сту – Sputnik. Байцы Узброеных Сіл Беларусі працягваюць выконваць пастаўленую прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам задачу па ўзмацненні ўчасткаў мяжы на паўднёвым напрамку, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Асноўнай мэтай вайскоўцаў у ведамстве назвалі гарантаванне бяспекі жыхароў краіны, спыненне парушэння дзяржмяжы. Акрамя таго, перад вайскоўцамі стаіць задача выключыць каналы пастаўкі зброі і боепрыпасаў.
"Пад аховай важныя аб’екты, уключаючы дарогі і пуцеправоды. Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам, праводзіцца на ўчастках па перыметры паўднёвай часткі краіны", - гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе падкрэслілі, што на паўднёвым напрамку задзейнічаны асабовы склад сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл.
Асаблівую ўвагу вайскоўцы надаюць рабоце на КПП. У Мінабароны звярнулі ўвагу, што вайскоўцы, якія знаходзяцца на ўзмацненні, нікому не пагражаюць, а абараняюць Радзіму, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць.
Пасля пачатку
спецаперацыі Расіі ва Украіне сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы ўскладнілася. Пагранічнікі рэспублікі рэгулярна фіксавалі правакацыі з боку сумежнай дзяржавы.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў нядаўна заявіў, што колькасць правакацый апошнім часам зменшылася. Сітуацыю ён назваў параўнальнай з леташняй.
Паводле яго слоў, сумежны бок абсталюе дадатковыя абаронныя пазіцыі, у тым ліку ў пунктах пропуску, якія зараз не працуюць.
Пры гэтым ён нагадаў аб даручэнні прэзідэнта Беларусі пагранічнікам – надзейна ахоўваць дзяржмяжу ў сучасных умовах "у нашай пагранічнай прасторы".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"