https://bel.sputnik.by/20240131/agtatsyya-kandydatam--deputaty-startue--belarus-1083246069.html
Агітацыя кандыдатамі ў дэпутаты стартуе ў Беларусі
Агітацыя кандыдатамі ў дэпутаты стартуе ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Выбары ў ніжнюю палату парламента і мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у Адзіны дзень галасавання – 25 лютага. 31.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-31T09:23+0300
2024-01-31T09:23+0300
2024-02-05T10:06+0300
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1d/1083194748_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_58702435bf4f4e65d73023175989c24b.jpg
МІНСК, 31 сту – Sputnik. У Беларусі пачынаецца этап агітацыі на выбарах у дэпутаты, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме краіны.Выбары ў ніжнюю палату парламента і мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у Адзіны дзень галасавання – 25 лютага. На іх запланавана выбраць 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацсходу.Згодна з каляндарным планам ЦВК, у аўторак, 30 студзеня, скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, а з 31 студзеня яны могуць пачаць агітацыю.Колькасць кандыдатаўЦяпер пакуль што не вядома агульная колькасць зарэгістраваных па краіне кандыдатаў у дэпутаты, ЦВК гэтыя звесткі яшчэ не паведаміла.Вядома, што 298 чалавек вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты ніжняй палаты парламента. Большасць з іх – амаль 40% – вылучаны партыямі. Крыху больш за 30% кандыдатаў – жанчыны. Пры гэтым 7,4% прэтэндэнтаў з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі парламента.Акрамя таго, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі паступілі дакументы ад 18 996 грамадзян, каб зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. З іх 871 чалавек вылучаны ў абласныя і Мінскі гарадскі, 6 927 – у раённыя Саветы.Таксама 773 кандыдаты ў дэпутаты вылучаны ў гарадскія Саветы дэпутатаў у гарадах абласнога падпарадкавання і 316 у гарадскія саветы ў гарадах раённага падпарадкавання, 65 – у пасялковыя і 10 044 – у сельскія саветы дэпутатаў. Больш за палову з іх – 54% – прадстаўнікі жаночага полу.Таксама вядома, што 22 чалавекі з вылучаных кандыдатамі мясцовых саветаў з’яўляюцца расіянамі. 7 398 чалавек з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі мясцовых саветаў. Пры гэтым палітпартыямі вылучана 4 925 чалавек (23,6%), працоўнымі калектывамі 4 897 чалавек (23,5%), але большасць вылучана грамадзянамі шляхам збору подпісаў – 11 012 (52,9%).Як будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыяКандыдаты могуць вырабляць і распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы, праводзіць масавыя мерапрыемствы па-за памяшканнямі, напрыклад, сходы, мітынгі і пікетаванне, а таксама сустрэчы з выбаршчыкамі. Кандыдаты могуць выкарыстоўваць і іншыя агітацыйныя формы, калі яны не забаронены законам.Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты парламента маюць права выступіць па тэлебачанні і радыё, удзельнічаць у тэледэбатах і публікаваць свае перадвыбарныя праграмы ў друкаваных СМІ.Кандыдаты ў мясцовыя саветы дэпутатаў абласнога і базавага тэрытарыяльнага ўзроўню могуць размяшчаць свае перадвыбарчыя праграмы на сайце адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў спецыяльна адведзенай для гэтага рубрыцы.ЦВК таксама зацвердзіла графік размеркавання эфірнага часу на ТБ і радыё для бясплатных выступленняў кандыдатаў у дэпутаты парламента. Мясцовыя органы ўлады, у сваю чаргу, вызначыліся з месцамі для правядзення перадвыбарнай агітацыі.Агітацыя працягнецца па 24 лютага.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240129/lukashenka-vybary--belarus--ras-proyduts-spakoyna-1083206383.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1d/1083194748_101:0:1238:853_1920x0_80_0_0_a849c86d5202c8a13b01a82fdaf88b39.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024
выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024
Агітацыя кандыдатамі ў дэпутаты стартуе ў Беларусі
09:23 31.01.2024 (абноўлена: 10:06 05.02.2024) Выбары ў ніжнюю палату парламента і мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у Адзіны дзень галасавання – 25 лютага.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. У Беларусі пачынаецца этап агітацыі на выбарах у дэпутаты, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме краіны.
Выбары ў ніжнюю палату парламента і мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у Адзіны дзень галасавання – 25 лютага. На іх запланавана выбраць 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацсходу.
Згодна з каляндарным планам ЦВК, у аўторак, 30 студзеня, скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, а з 31 студзеня яны могуць пачаць агітацыю.
Цяпер пакуль што не вядома агульная колькасць зарэгістраваных па краіне кандыдатаў у дэпутаты, ЦВК гэтыя звесткі яшчэ не паведаміла.
Вядома, што 298 чалавек вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты ніжняй палаты парламента. Большасць з іх – амаль 40% – вылучаны партыямі. Крыху больш за 30% кандыдатаў – жанчыны. Пры гэтым 7,4% прэтэндэнтаў з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі парламента.
Акрамя таго, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі паступілі дакументы ад 18 996 грамадзян, каб зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. З іх 871 чалавек вылучаны ў абласныя і Мінскі гарадскі, 6 927 – у раённыя Саветы.
Таксама 773 кандыдаты ў дэпутаты вылучаны ў гарадскія Саветы дэпутатаў у гарадах абласнога падпарадкавання і 316 у гарадскія саветы ў гарадах раённага падпарадкавання, 65 – у пасялковыя і 10 044 – у сельскія саветы дэпутатаў. Больш за палову з іх – 54% – прадстаўнікі жаночага полу.
Таксама вядома, што 22 чалавекі з вылучаных кандыдатамі мясцовых саветаў з’яўляюцца расіянамі. 7 398 чалавек з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі мясцовых саветаў. Пры гэтым палітпартыямі вылучана 4 925 чалавек (23,6%), працоўнымі калектывамі 4 897 чалавек (23,5%), але большасць вылучана грамадзянамі шляхам збору подпісаў – 11 012 (52,9%).
Як будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя
Кандыдаты могуць вырабляць і распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы, праводзіць масавыя мерапрыемствы па-за памяшканнямі, напрыклад, сходы, мітынгі і пікетаванне, а таксама сустрэчы з выбаршчыкамі. Кандыдаты могуць выкарыстоўваць і іншыя агітацыйныя формы, калі яны не забаронены законам.
Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты парламента маюць права выступіць па тэлебачанні і радыё, удзельнічаць у тэледэбатах і публікаваць свае перадвыбарныя праграмы ў друкаваных СМІ.
Кандыдаты ў мясцовыя саветы дэпутатаў абласнога і базавага тэрытарыяльнага ўзроўню могуць размяшчаць свае перадвыбарчыя праграмы на сайце адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў спецыяльна адведзенай для гэтага рубрыцы.
ЦВК таксама зацвердзіла графік размеркавання эфірнага часу на ТБ і радыё для бясплатных выступленняў кандыдатаў у дэпутаты парламента. Мясцовыя органы ўлады, у сваю чаргу, вызначыліся з месцамі для правядзення перадвыбарнай агітацыі.
Агітацыя працягнецца па 24 лютага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"