https://bel.sputnik.by/20240131/kryvashlyka-u-lyubym-kryzse-pres-sluzhba-pavnna-spachatku-razabratstsa-1083259183.html
Крывашлыкаў: у любым крызісе прэс-служба павінна спачатку разабрацца
Крывашлыкаў: у любым крызісе прэс-служба павінна спачатку разабрацца
Sputnik Беларусь
Прадстаўнік медыягрупы "Россия сегодня" правёў у Мінску майстар-клас для беларускіх калег з прэс-службаў у рамках праекта SputnikPro. 31.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-31T14:11+0300
2024-01-31T14:11+0300
2024-01-31T14:15+0300
sputnikpro
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
смі
медыягрупа "россия сегодня"
журналіст
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1f/1083251893_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_855ac36a55108c36b5afa5e402757308.jpg
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Калі ўзнікае крызісная сітуацыя, прэс-службе найперш трэба разабрацца, заявіў кіраўнік прэс-службы Дырэкцыі па камунікацыях медыягрупы "Россия сегодня" Антон Крывашлыкаў падчас майстар-класа SputnikPro у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Эксперт падкрэсліў, што ў такіх выпадках трэба браць паўзу і думаць над тым, як не нашкодзіць – перш за ўсё свайму супрацоўніку. Неабходна і сфарміраваць канструктыўную пазіцыю арганізацыі.Далей трэба зразумець, на што трэба паўплываць і адкуль менавіта зыходзіць пагроза. Калі гэта апазіцыйныя СМІ з невялікімі ахопамі, дык не варта і рэагаваць.Акрамя таго, трэба вызначыць і характар пагрозы. Часам крызісная сітуацыя ствараецца ненаўмысна. Да прыкладу, гэта дваякае прачытанне загалоўка ў нейкім СМІ. Пры канструктыўным дыялогу яго рэальна выправіць. Не варта адразу запускаць у адказ шырокую інфармацыйную акцыю, якая можа пагоршыць становішча.Прадстаўнік "России сегодня" таксама звярнуў увагу, што асноўная сутнасць працы прэс-службы медыягрупы крыху адрозніваецца ад класічнага функцыяналу. Напрыклад, часта прэс-службы адыгрываюць ахоўную ролю. У медыягрупе ж стаіць задача прасоўванне дзейнасці арганізацыі."Мы працуем у канкурэнтным рынку, асабліва гэта датычыцца міжнароднай нашай дзейнасці", - адзначыў Крывашлыкаў.Здаровая сяброўская канкурэнцыя ёсць у групы і на расійскім медыя-рынку.Таксама важна і атрымаць водгук у СМІ пры запуску новых праектаў. Напрыклад, не так даўно медыягрупа пачала вяшчаць у Ліване на частаце, на якой раней працавала брытанскае Бі-Бі-Сі. У выніку ў мас-медыя было 122 згадкі пра старт гэтага праекта, у тым ліку 80 – у арабскіх СМІ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240131/pres-sakratar-rossii-segodnya-nashykh-zhurnalsta-prasuyuts-z-za-paspyakhovasts-1083255475.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1f/1083251893_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_4b4b0391a891391230bbb4b5c4089238.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, медыягрупа "россия сегодня", журналіст, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, медыягрупа "россия сегодня", журналіст, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Крывашлыкаў: у любым крызісе прэс-служба павінна спачатку разабрацца
14:11 31.01.2024 (абноўлена: 14:15 31.01.2024) Прадстаўнік медыягрупы "Россия сегодня" правёў у Мінску майстар-клас для беларускіх калег з прэс-службаў у рамках праекта SputnikPro.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Калі ўзнікае крызісная сітуацыя, прэс-службе найперш трэба разабрацца, заявіў кіраўнік прэс-службы Дырэкцыі па камунікацыях медыягрупы "Россия сегодня" Антон Крывашлыкаў падчас майстар-класа SputnikPro у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Рэагаваць бяздумна ў крызіснай сітуацыі – некарэктна абсалютна, нягледзячы на часовы прэсінг", - лічыць Крывашлыкаў.
Эксперт падкрэсліў, што ў такіх выпадках трэба браць паўзу і думаць над тым, як не нашкодзіць – перш за ўсё свайму супрацоўніку. Неабходна і сфарміраваць канструктыўную пазіцыю арганізацыі.
Далей трэба зразумець, на што трэба паўплываць і адкуль менавіта зыходзіць пагроза. Калі гэта апазіцыйныя СМІ з невялікімі ахопамі, дык не варта і рэагаваць.
Акрамя таго, трэба вызначыць і характар пагрозы. Часам крызісная сітуацыя ствараецца ненаўмысна. Да прыкладу, гэта дваякае прачытанне загалоўка ў нейкім СМІ. Пры канструктыўным дыялогу яго рэальна выправіць. Не варта адразу запускаць у адказ шырокую інфармацыйную акцыю, якая можа пагоршыць становішча.
Прадстаўнік "России сегодня" таксама звярнуў увагу, што асноўная сутнасць працы прэс-службы медыягрупы крыху адрозніваецца ад класічнага функцыяналу. Напрыклад, часта прэс-службы адыгрываюць ахоўную ролю. У медыягрупе ж стаіць задача прасоўванне дзейнасці арганізацыі.
"Мы працуем у канкурэнтным рынку, асабліва гэта датычыцца міжнароднай нашай дзейнасці", - адзначыў Крывашлыкаў.
Здаровая сяброўская канкурэнцыя ёсць у групы і на расійскім медыя-рынку.
"Наша задача зрабіць так, каб у прэс-рэлізе былі асвечаны асноўныя ключавыя аспекты дзейнасці медыягрупы, і забяспечыць пазіцыянаванне ў якасці лідара расійскай і зноў жа міжнароднай медыясферы", - дадаў ён.
Таксама важна і атрымаць водгук у СМІ пры запуску новых праектаў. Напрыклад, не так даўно медыягрупа пачала вяшчаць у Ліване на частаце, на якой раней працавала брытанскае Бі-Бі-Сі. У выніку ў мас-медыя было 122 згадкі пра старт гэтага праекта, у тым ліку 80 – у арабскіх СМІ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"