https://bel.sputnik.by/20240131/ksyal-naveda-zhurnalsta-sputnik-khaybara-akf--balntsy--vdea-1083267083.html
Кісялёў наведаў журналіста Sputnik Хайбара Акіфі ў бальніцы – відэа
Кісялёў наведаў журналіста Sputnik Хайбара Акіфі ў бальніцы – відэа
Sputnik Беларусь
Гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і намеснік галоўнага рэдактара медыяхолдынга Алена Чапурных паразмаўлялі з Акіфі і яго бацькам Шахам... 31.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-31T17:53+0300
2024-01-31T17:53+0300
2024-01-31T17:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
відэа
дзмітрый кісялёў
медыягрупа "россия сегодня"
журналіст
sputnik
смі
грамадства
бяспека
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1f/1083260952_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_e43a29ac15d2c5ac8e8a4bf0d781ff1f.jpg
Журналіст Sputnik Афганістан Хайбар Акіфі, які сур’ёзна пацярпеў пры ўдары ўкраінскага дрона ў Белгарадзе, ужо можа хадзіць і поўнасцю аднавіўся псіхалагічна, распавёў РІА Навіны дырэктар НМДЦ хірургіі імя А.В. Вішнеўскага Аміран Рэвішвілі. У гэтай медустанове ў Маскве журналіст праходзіць працэс аднаўлення.Супрацоўнік афганскай рэдакцыі і яго родныя пацярпелі 12 кастрычніка мінулага года ў выніку атакі ўкраінскага беспілотніка, дрон тады ўпаў на дом, дзе знаходзілася сям’я. Тады загінулі 4-гадовая дачка журналіста Аміна і бацькі жонкі. Жонка, як і сам Хайбар, была паранена.У журналіста былі дыягнаставаны сур’ёзныя апёкі, мінна-выбухная траўма, пералом рэбраў, пашкоджанне таза і ўдар мозгу. Яго даставілі на лячэнне ў Маскву. Пасля ранення ён месяц праляжаў у коме."Цяпер ён (Акіфі) ходзіць, праўда з мыліцай. Але я думаю, што яшчэ трэба будзе адна невялікая аперацыя на локцевым суставе і далей сацыяльная адаптацыя", - расказаў урач.Таксама медык дадаў, што Акіфі "можа ўжо працаваць", паколькі "псіхалагічна рэабілітаваны поўнасцю.У сераду, 31 студзеня журналіста наведалі ў бальніцы гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і намеснік галоўнага рэдактара медыяхолдынга Алена Чапурных. Яны паразмаўлялі з Акіфі і яго бацькам Шахам Султанам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Киселев навестил журналиста Sputnik Хайбара Акифи в больнице
Sputnik Беларусь
Журналиста Sputnik Афганистан в среду, 31 января, посетили генеральный директор международной медиагруппы "Россия сегодня" Дмитрий Киселев и заместитель главного редактора медиахолдинга Елена Чепурных. Они пообщались с Акифи и его отцом Шахом Султаном, пожелали скорейшего выздоровления и возвращения к полноценной жизни.
2024-01-31T17:53+0300
true
PT0M53S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1f/1083260952_348:0:1788:1080_1920x0_80_0_0_d72020b314d6500d07611b7580bf3227.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, дзмітрый кісялёў, медыягрупа "россия сегодня", журналіст, sputnik, смі, грамадства, бяспека, расія, видео
відэа, дзмітрый кісялёў, медыягрупа "россия сегодня", журналіст, sputnik, смі, грамадства, бяспека, расія, видео
Кісялёў наведаў журналіста Sputnik Хайбара Акіфі ў бальніцы – відэа
Гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і намеснік галоўнага рэдактара медыяхолдынга Алена Чапурных паразмаўлялі з Акіфі і яго бацькам Шахам Султанам. Як прайшла сустрэча ў бальніцы, глядзіце на відэа.
Журналіст Sputnik Афганістан Хайбар Акіфі, які сур’ёзна пацярпеў пры ўдары ўкраінскага дрона ў Белгарадзе, ужо можа хадзіць і поўнасцю аднавіўся псіхалагічна, распавёў
РІА Навіны дырэктар НМДЦ хірургіі імя А.В. Вішнеўскага Аміран Рэвішвілі. У гэтай медустанове ў Маскве журналіст праходзіць працэс аднаўлення.
Супрацоўнік афганскай рэдакцыі і яго родныя пацярпелі 12 кастрычніка мінулага года ў выніку атакі ўкраінскага беспілотніка, дрон тады ўпаў на дом, дзе знаходзілася сям’я. Тады загінулі 4-гадовая дачка журналіста Аміна і бацькі жонкі. Жонка, як і сам Хайбар, была паранена.
У журналіста былі дыягнаставаны сур’ёзныя апёкі, мінна-выбухная траўма, пералом рэбраў, пашкоджанне таза і ўдар мозгу. Яго даставілі на лячэнне ў Маскву. Пасля ранення ён месяц праляжаў у коме.
"Цяпер ён (Акіфі) ходзіць, праўда з мыліцай. Але я думаю, што яшчэ трэба будзе адна невялікая аперацыя на локцевым суставе і далей сацыяльная адаптацыя", - расказаў урач.
Таксама медык дадаў, што Акіфі "можа ўжо працаваць", паколькі "псіхалагічна рэабілітаваны поўнасцю.
У сераду, 31 студзеня журналіста наведалі ў бальніцы гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і намеснік галоўнага рэдактара медыяхолдынга Алена Чапурных. Яны паразмаўлялі з Акіфі і яго бацькам Шахам Султанам.
"Хайбар, зараз ваша энергія, якая безумоўна будзе станавіцца ўсё больш і больш, павінна быць накіравана на прадаўжэнне роду, аднаўленне сям’і, ужо поўнай, і глядзець наперад. Так што такая задача", - пажадаў карэспандэнту Кісялёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"