https://bel.sputnik.by/20240131/tsvk-na-110-mestsa-u-avalnay-zale-zaregstravana-265-kandydata-u-deputaty-1083264545.html
ЦВК: на 110 месцаў у Авальнай зале зарэгістравана 265 кандыдатаў у дэпутаты
ЦВК: на 110 месцаў у Авальнай зале зарэгістравана 265 кандыдатаў у дэпутаты
Sputnik Беларусь
Усяго дзесяць чалавек з агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў яшчэ не дасягнулі 31 года, самаму маладому кандыдату – 23 гады. 31.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-31T17:17+0300
2024-01-31T17:17+0300
2024-02-05T10:07+0300
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
ігар карпенка
цвк рэспублікі беларусь
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031792_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_eb12a2bb692023ee2bcd7db7fc2716d8.jpg
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Выбарчыя камісіі завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты парламента і мясцовых Саветаў, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.Паводле яго слоў, кандыдатамі ва ўзросце да 31 года зарэгістраваны 10 чалавек, самаму маладому – 23 гады."Жанчын 92 чалавекі, гэта значыць, мы бачым, што мужчыны праявілі вялікую актыўнасць у вылучэнні сваіх кандыдатур", - сказаў ён.Самаму ўзроставаму кандыдату 66 гадоў, удакладніў кіраўнік ЦВК.Усяго кандыдатамі ў мясцовыя саветы зарэгістраваны 18 802 чалавекі.Конкурс на мясцовых выбарах – прыкладна паўтара чалавека на месца, удакладніў ён.Сёння пачаўся працэс агітацыі. Так, зарэгістраваныя кандыдаты могуць скарыстаць права данесці да ведама выбаршчыкаў свае перадвыбарчыя праграмы, правесці сустрэчы, а таксама выступіць на радыё і тэлебачанні.Агітацыя ў адпаведнасці з законамГаворачы аб правілах агітацыі, якая пачалася сёння, старшыня ЦВК адзначыў, што Выбарчы кодэкс гарантуе ўсім роўныя правы і магчымасці.Кандыдаты могуць са сваіх фондаў аплаціць дадатковыя публікацыі ў СМІ.Разам з тым Карпенка нагадаў, што ў Беларусі забаронена агітацыя, якая заклікае ігнараваць і не хадзіць на выбары."Забаронена агітацыя супраць канстытуцыйнага ладу, за гвалтоўнае звяржэнне ўлады, агітацыя, якая сее нацыянальную, расавую, этнічную, сацыяльную варожасць", - падкрэсліў ён.Гэтыя нормы прапісаны ў Выбарчым кодэксе.Адказваючы на пытанні журналістаў, Карпенка ўдакладніў, што пакуль што ў Цэнтрвыбаркаме няма інфармацыі аб тым, што хтосьці з незарэгістраваных кандыдатаў абскардзіў рашэнне выбарчых камісій.Партыі актыўныяКіраўнік ЦВК паведаміў, што пры вылучэнні кандыдатаў палітычныя партыі праявілі актыўнасць."Мы пакуль што не называем колькасць прадстаўнікоў палітычных партый. Мы пакуль што бачым статыстыку на ўзроўні вылучэння ад партый. (...) калі ранжыраваць па месцах, хто праявіў вялікую актыўнасць, больш вылучыў кандыдатаў у дэпутаты на сваіх партыйных з’ездах, на першым месцы партыя "Белая Русь", на другім ЛДПБ, на трэцім КПБ, і на чацвёртым месцы партыя працы і справядлівасці", - сказаў Карпенка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240129/galosna--demakratychna-nazralnk-ad-snd-ab-regstratsy-kandydata-u-deputaty-1083204714.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031792_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_646077fcf6bcbf541d76e9fa0d673e34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , адзіны дзень галасавання – 2024
выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , адзіны дзень галасавання – 2024
ЦВК: на 110 месцаў у Авальнай зале зарэгістравана 265 кандыдатаў у дэпутаты
17:17 31.01.2024 (абноўлена: 10:07 05.02.2024) Усяго дзесяць чалавек з агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў яшчэ не дасягнулі 31 года, самаму маладому кандыдату – 23 гады.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Выбарчыя камісіі завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты парламента і мясцовых Саветаў, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
"На 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў на сённяшні момант будуць прэтэндаваць 265 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў", - паведаміў журналістам Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, кандыдатамі ва ўзросце да 31 года зарэгістраваны 10 чалавек, самаму маладому – 23 гады.
"Жанчын 92 чалавекі, гэта значыць, мы бачым, што мужчыны праявілі вялікую актыўнасць у вылучэнні сваіх кандыдатур", - сказаў ён.
Самаму ўзроставаму кандыдату 66 гадоў, удакладніў кіраўнік ЦВК.
"У цэлым конкурс на месца ў Палаце прадстаўнікоў складае 2,4 чалавека на дэпутацкае крэсла", - адзначыў Карпенка.
Усяго кандыдатамі ў мясцовыя саветы зарэгістраваны 18 802 чалавекі.
Конкурс на мясцовых выбарах – прыкладна паўтара чалавека на месца, удакладніў ён.
"Зразумела, што традыцыйна ў некаторых пасялковых і сельскіх саветах, там безальтэрнатыўныя выбары, але ў шэрагу ў абласных, гарадскіх, раённых конкурс усё ж такі будзе", - сказаў кіраўнік ЦВК.
Сёння пачаўся працэс агітацыі. Так, зарэгістраваныя кандыдаты могуць скарыстаць права данесці да ведама выбаршчыкаў свае перадвыбарчыя праграмы, правесці сустрэчы, а таксама выступіць на радыё і тэлебачанні.
Агітацыя ў адпаведнасці з законам
Гаворачы аб правілах агітацыі, якая пачалася сёння, старшыня ЦВК адзначыў, што Выбарчы кодэкс гарантуе ўсім роўныя правы і магчымасці.
"Мясцовыя органы ўлады ўстанавілі месцы правядзення агітацыі. Месцы сустрэч з выбаршчыкамі, дзе можна размяшчаць друкаваныя матэрыялы, праграмы. ЦВК у сваю чаргу прыняла пастановы аб прадастаўленні эфірнага часу на радыё і тэлебачанні для кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў", - сказаў ён.
Кандыдаты могуць са сваіх фондаў аплаціць дадатковыя публікацыі ў СМІ.
Разам з тым Карпенка нагадаў, што ў Беларусі забаронена агітацыя, якая заклікае ігнараваць і не хадзіць на выбары.
"Забаронена агітацыя супраць канстытуцыйнага ладу, за гвалтоўнае звяржэнне ўлады, агітацыя, якая сее нацыянальную, расавую, этнічную, сацыяльную варожасць", - падкрэсліў ён.
Гэтыя нормы прапісаны ў Выбарчым кодэксе.
"Я рэкамендаваў бы кандыдатам, якія зарэгістраваны, азнаёміцца з Выбарчым кодэксам, уважліва прачытаць яго, каб не парушыць закон у час агітацыі", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
Адказваючы на пытанні журналістаў, Карпенка ўдакладніў, што пакуль што ў Цэнтрвыбаркаме няма інфармацыі аб тым, што хтосьці з незарэгістраваных кандыдатаў абскардзіў рашэнне выбарчых камісій.
Кіраўнік ЦВК паведаміў, што пры вылучэнні кандыдатаў палітычныя партыі праявілі актыўнасць.
"Мы пакуль што не называем колькасць прадстаўнікоў палітычных партый. Мы пакуль што бачым статыстыку на ўзроўні вылучэння ад партый. (...) калі ранжыраваць па месцах, хто праявіў вялікую актыўнасць, больш вылучыў кандыдатаў у дэпутаты на сваіх партыйных з’ездах, на першым месцы партыя "Белая Русь", на другім ЛДПБ, на трэцім КПБ, і на чацвёртым месцы партыя працы і справядлівасці", - сказаў Карпенка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"