https://bel.sputnik.by/20240201/bagamaz-branskaya-voblasts-pavyalchyts-vytvorchasts-kambayna-gomselmasha-1083284034.html
Багамаз: Бранская вобласць павялічыць вытворчасць камбайнаў "Гомсельмаша"
Багамаз: Бранская вобласць павялічыць вытворчасць камбайнаў "Гомсельмаша"
Sputnik Беларусь
Адзін з найбуйнейшых праектаў Беларусі і Бранскай вобласці звязаны з вытворчасцю камбайнаў, якіх вырабілі за мінулы год каля тысячы. 01.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-01T13:16+0300
2024-02-01T13:16+0300
2024-02-01T13:16+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
бранская вобласць
аляксандр лукашэнка
у беларусі
беларусь
расія
эканоміка
сельская гаспадарка
вытворчасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083283531_0:0:3088:1737_1920x0_80_0_0_9f198fa877a819426ca1745a827c61d6.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Бранская вобласць Расіі разлічвае ў два разы павялічыць вытворчасць камбайнаў беларускага "Гомсельмаша", заявіў журналістам у Мінску губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.Сёння ён правёў рабочую сустрэчу з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле слоў губернатара, на сустрэчы былі абмеркаваны буйныя сумесныя праекты і пашырэнне кааперацыйных сувязей Беларусі і рэгіёна, які ён узначальвае.Губернатар адзначыў, што адным з важных напрамкаў у мэтах імпартазамяшчэння з’яўляецца павелічэнне вытворчасці сельгастэхнікі. Па гэтым напрамку "Брянсксельмаш" і Гомсельмаш ужо супрацоўнічаюць.Паводле слоў губернатара, у 2023 годзе "Брянсксельмаш" вырабіў амаль адну тысячу гомельскіх камбайнаў.Багамаз адзначыў важнасць павелічэння колькасці камбайнаў для таго, каб краіны зрабілі крокі ў пытаннях імпартазамяшчэння."Тыя рынкі збыту, якія былі раней заняты "сябрамі" з Захаду, іншымі краінамі, сёння замяшчаюць нашымі прадпрыемствамі", - сказаў губернатар.Таксама ў якасці прыярытэтных для развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю знаходзяцца такія сферы, як будаўніцтва і гуманітарная сфера.Багамаз адзначыў, што Бранская вобласць чакае на працу і беларускіх будаўнікоў, якія могуць паўдзельнічаць ва ўзвядзенні жылых комплексаў. Губернатар таксама паведаміў, што сёння ў Мінску абмяркоўвалася магчымасць візіту беларускай дэлегацыі ў гэты рэгіён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231215/galochanka-belarus-vypuststs-mpartazamyashchalnay-praduktsy-na-29-mlrd-1082067707.html
бранская вобласць
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083283531_137:0:2868:2048_1920x0_80_0_0_52490801b1efcd10d3ef51e27a1772a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, бранская вобласць, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, расія, эканоміка, сельская гаспадарка, вытворчасць, навіны
саюзная дзяржава, бранская вобласць, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, расія, эканоміка, сельская гаспадарка, вытворчасць, навіны
Багамаз: Бранская вобласць павялічыць вытворчасць камбайнаў "Гомсельмаша"
Адзін з найбуйнейшых праектаў Беларусі і Бранскай вобласці звязаны з вытворчасцю камбайнаў, якіх вырабілі за мінулы год каля тысячы.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Бранская вобласць Расіі разлічвае ў два разы павялічыць вытворчасць камбайнаў беларускага "Гомсельмаша", заявіў журналістам у Мінску губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.
Сёння ён правёў рабочую сустрэчу з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле слоў губернатара, на сустрэчы былі абмеркаваны буйныя сумесныя праекты і пашырэнне кааперацыйных сувязей Беларусі і рэгіёна, які ён узначальвае.
Губернатар адзначыў, што адным з важных напрамкаў у мэтах імпартазамяшчэння з’яўляецца павелічэнне вытворчасці сельгастэхнікі. Па гэтым напрамку "Брянсксельмаш" і Гомсельмаш ужо супрацоўнічаюць.
"Мы выпусцілі новы, вельмі добры камбайн. Мы дадзім яшчэ адну пляцоўку, і вытворчасць камбайнаў на бранскай зямлі будзе павялічана амаль у два разы", - сказаў Багамаз.
Паводле слоў губернатара, у 2023 годзе "Брянсксельмаш" вырабіў амаль адну тысячу гомельскіх камбайнаў.
Багамаз адзначыў важнасць павелічэння колькасці камбайнаў для таго, каб краіны зрабілі крокі ў пытаннях імпартазамяшчэння.
"Тыя рынкі збыту, якія былі раней заняты "сябрамі" з Захаду, іншымі краінамі, сёння замяшчаюць нашымі прадпрыемствамі", - сказаў губернатар.
Таксама ў якасці прыярытэтных для развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю знаходзяцца такія сферы, як будаўніцтва і гуманітарная сфера.
Багамаз адзначыў, што Бранская вобласць чакае на працу і беларускіх будаўнікоў, якія могуць паўдзельнічаць ва ўзвядзенні жылых комплексаў. Губернатар таксама паведаміў, што сёння ў Мінску абмяркоўвалася магчымасць візіту беларускай дэлегацыі ў гэты рэгіён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"