https://bel.sputnik.by/20240201/kubryn-u-2024-m-u-sd-upershynyu-buduts-realzovats-vysokatekhnalagchnyya-praekty-1083289918.html
Кубрын: у 2024-м у СД упершыню будуць рэалізоўваць высокатэхналагічныя праекты
Кубрын: у 2024-м у СД упершыню будуць рэалізоўваць высокатэхналагічныя праекты
Sputnik Беларусь
Беларускія і расійскія ўлады павялічваць фінансаванне мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, якія дапамагаюць вырашаць пытанні ў сферы навукі і імпартазамяшчэння. 01.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-01T15:31+0300
2024-02-01T15:31+0300
2024-02-01T15:48+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
абарона
саюзныя праграмы
бяспека
палітыка
у беларусі
беларусь
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083290532_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_52f8cb559127c84c868d3d3606b44fc5.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. У 2024 годзе адначасова будзе ісці рэалізацыя дзевяці саюзных праграм, сказаў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын перад нарадай па саюзных праграмах у сферы абароны, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў пытанні фінансавання Саюзнай дзяржавы адбыўся прарыўны скачок – зацверджана павелічэнне аб’ёмаў фінансавання на 38%. У мінулым годзе сумарны аб’ём фінансавання складаў каля пяці млрд расійскіх рублёў. Цяпер ён перавышае шэсць млрд рублёў.Кубрын дадаў, што фінансаванне саюзных праграм, якія перайшлі на бягучы год, і запланаваных да падпісання, складзе каля шасці млрд расійскіх рублёў.Пры гэтым ён адзначыў, што магчыма павелічэнне бюджэтнага фінансавання саюзных праграм у сферы абароны. Усё будзе залежаць ад існуючай сітуацыі."У нас на 2024 год з сямі праграм перайшло шэсць. Тры праграмы ў галіне нацыянальнай бяспекі: удасканаленне сістэм пагранбяспекі Саюзнай дзяржавы, аб’екты ваеннай інфраструктуры і мадэрнізацыя аб’ектаў тылавога забеспячэння Рэгіянальнай групоўкі войск. Яшчэ тры праграмы высокатэхналагічныя: адна праграма ў рамках касмічнай дзейнасці "Комплекс СД ", праграма ў галіне мікраэлектронікі "ІнтэлАўто" і праграма ў галіне фатонікі "Кампанент Ф", - удакладніў намеснік дзяржсакратара.На яго думку, Пастаянны Камітэт зможа пераканаць урады дзвюх дзяржаў у неабходнасці фінансавання яшчэ трох праграм: удасканалення інфармацыйных рэсурсаў, ліквідацыі наступстваў ЧАЭС і "Біямембрана".Такім чынам, у кіраўніцтве Пасткама разлічваюць, што ў гэтым годзе адначасова будуць рэалізоўвацца дзевяць саюзных праграм.Кубрын акцэнтаваў увагу на тым, што сёння нарада мае рэвалюцыйны характар, таму што на ёй упершыню будуць разглядацца праекты ў высокіх тэхналогіях.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240129/putsn--lukashenka-padpsal-sherag-dakumenta-yakya-datychatstsa-sayuznay-dzyarzhavy-1083212639.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083290532_153:0:2884:2048_1920x0_80_0_0_09087631faace113afb98ea055a483ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, абарона, саюзныя праграмы, бяспека, палітыка, у беларусі, беларусь, расія, навіны
саюзная дзяржава, абарона, саюзныя праграмы, бяспека, палітыка, у беларусі, беларусь, расія, навіны
Кубрын: у 2024-м у СД упершыню будуць рэалізоўваць высокатэхналагічныя праекты
15:31 01.02.2024 (абноўлена: 15:48 01.02.2024) Беларускія і расійскія ўлады павялічваць фінансаванне мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, якія дапамагаюць вырашаць пытанні ў сферы навукі і імпартазамяшчэння.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. У 2024 годзе адначасова будзе ісці рэалізацыя дзевяці саюзных праграм, сказаў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын перад нарадай па саюзных праграмах у сферы абароны, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў пытанні фінансавання Саюзнай дзяржавы адбыўся прарыўны скачок – зацверджана павелічэнне аб’ёмаў фінансавання на 38%. У мінулым годзе сумарны аб’ём фінансавання складаў каля пяці млрд расійскіх рублёў. Цяпер ён перавышае шэсць млрд рублёў.
"У 2024 годзе распісаны практычна ўсе праграмы. Відавочна, што гэтыя грошы будуць выкарыстаны ў поўным аб’ёме", - лічыць намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.
Кубрын дадаў, што фінансаванне саюзных праграм, якія перайшлі на бягучы год, і запланаваных да падпісання, складзе каля шасці млрд расійскіх рублёў.
Пры гэтым ён адзначыў, што магчыма павелічэнне бюджэтнага фінансавання саюзных праграм у сферы абароны. Усё будзе залежаць ад існуючай сітуацыі.
"У нас на 2024 год з сямі праграм перайшло шэсць. Тры праграмы ў галіне нацыянальнай бяспекі: удасканаленне сістэм пагранбяспекі Саюзнай дзяржавы, аб’екты ваеннай інфраструктуры і мадэрнізацыя аб’ектаў тылавога забеспячэння Рэгіянальнай групоўкі войск. Яшчэ тры праграмы высокатэхналагічныя: адна праграма ў рамках касмічнай дзейнасці "Комплекс СД ", праграма ў галіне мікраэлектронікі "ІнтэлАўто" і праграма ў галіне фатонікі "Кампанент Ф", - удакладніў намеснік дзяржсакратара.
На яго думку, Пастаянны Камітэт зможа пераканаць урады дзвюх дзяржаў у неабходнасці фінансавання яшчэ трох праграм: удасканалення інфармацыйных рэсурсаў, ліквідацыі наступстваў ЧАЭС і "Біямембрана".
Такім чынам, у кіраўніцтве Пасткама разлічваюць, што ў гэтым годзе адначасова будуць рэалізоўвацца дзевяць саюзных праграм.
Кубрын акцэнтаваў увагу на тым, што сёння нарада мае рэвалюцыйны характар, таму што на ёй упершыню будуць разглядацца праекты ў высокіх тэхналогіях.
"Да сённяшняга дня ў рамках Саюзнай дзяржавы высокатэхналагічныя праекты не рэалізоўвалі. Згодна з заканадаўствам рэалізоўваліся толькі праекты ў галіне культуры і літаратуры. Упершыню мы будзем разглядаць высокатэхналагічныя праекты", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"