https://bel.sputnik.by/20240201/lukashenka-razlchvae-na-pavelchenne-tavaraabarotu-z-branskay-voblastsyu-1083279837.html
Лукашэнка разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Бранскай вобласцю
Лукашэнка разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Бранскай вобласцю
Sputnik Беларусь
Паводле слоў беларускага лідара, рэспубліку і Бранскую вобласць звязваюць даўнія гістарычныя і чалавечыя сувязі. 01.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-01T11:58+0300
2024-02-01T11:58+0300
2024-02-01T13:02+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
аляксандр лукашэнка
саюзная дзяржава
бранская вобласць
эканоміка
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083283270_0:33:1200:708_1920x0_80_0_0_9454daf0fefee630711c75f431d1123b.png
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Бранская вобласць і Беларусь павінны павялічыць тавараабарот да 1 млрд долараў, аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы ў чацвер сустракаецца з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам.Паводле слоў Лукашэнкі, у 2020 годзе Беларусь і Бранская вобласць ставілі задачу ўзняць тавараабарот да 1 млрд долараў, але ў 2023 годзе тэмп быў крыху зніжаны.Гаворачы аб супрацоўніцтве з Бранскай вобласцю, Лукашэнка падкрэсліў, што краіна гатова дапамагчы гэтаму рэгіёну Расіі і актыўна развіваць эканамічныя сувязі."Заўсёды гавару, аснова асноў для вырашэння цяперашніх і магчымых будучых праблем – гэта эканоміка" - сказаў беларускі лідар.Ён нагадаў, што ў савецкія часы казалі: калі ёсць эканоміка, вытворчасць, то партыйная, камсамольская і прафсаюзная праца дабавіцца."Так яно ёсць і зараз", - падсумаваў Лукашэнка.Паводле слоў прэзідэнта, галоўны рэзерв – рэалізацыя буйных кааперацыйных прамысловых праектаў. Як ідзе работа, бачна на прыкладзе супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю такіх машынабудаўнічых флагманаў як "Амкадор" і "Гомсельмаш", якія арганізавалі ў Бранскай вобласці свае вытворчасці.Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова ствараць з гэтай вобласцю Расіі і іншыя прадпрыемствы па вырабе тэхнікі, матэрыялаў і абсталявання.Важная сельская гаспадаркаЛукашэнка нагадаў і аб важнасці такога напрамку ў супрацоўніцтве Беларусі і Браншчыны, як сельская гаспадарка. У ім таксама ёсць чаму павучыцца адна ў адной, тым больш, што ў рэспублікі і вобласці падобныя землі і кліматычныя ўмовы."Мы ведаем, што Браншчына лідзіруе ў Расіі ў выпуску асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і ставіць рэкорды ва ўраджайнасці бульбы і збожжавых, жыта, трыцікале ў прыватнасці. На добры ўзровень у вас выйшла жывёлагадоўля. Для нас гэта таксама адзін і прыярытэтаў і шырокае поле для сумеснай дзейнасці", - адзначыў беларускі прэзідэнт.Ён таксама растлумачыў, што Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя вырабляе добрыя кармы. У перспектыве – выпуск ветэрынарных прэпаратаў і абсталявання для жывёлагадоўлі.Паводле яго слоў, Беларусь гатова працягваць пастаўкі ў Бранскую вобласць прадуктаў харчавання і іншых тавараў, не ствараючы канкурэнцыі мясцовым вытворцам.Лукашэнка паведаміў таксама, што Беларусь гатова дапамагаць Бранскай вобласці ўсім, чым магчыма, бо гэты рэгіён Расіі з'яўляецца адным з самых блізкіх для Беларусі – "не начарцілі мяжу, як гэта здарылася з Польшчай, краінамі Балтыі і, яшчэ горш, з Украінай".Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і Бранскую вобласць звязваюць даўнія гістарычныя і чалавечыя сувязі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240129/lukashenka-belarus--rasya-abnavl-gstarychny-maksmum-u-gandl-1083200225.html
бранская вобласць
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083283270_0:0:1176:881_1920x0_80_0_0_1c3d1147e7678246d9fff01916af050d.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, саюзная дзяржава, бранская вобласць, эканоміка, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, расія, вытворчасць, сельская гаспадарка
аляксандр лукашэнка, саюзная дзяржава, бранская вобласць, эканоміка, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, расія, вытворчасць, сельская гаспадарка
Лукашэнка разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Бранскай вобласцю
11:58 01.02.2024 (абноўлена: 13:02 01.02.2024) Паводле слоў беларускага лідара, рэспубліку і Бранскую вобласць звязваюць даўнія гістарычныя і чалавечыя сувязі.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Бранская вобласць і Беларусь павінны павялічыць тавараабарот да 1 млрд долараў, аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер сустракаецца з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам.
Паводле слоў Лукашэнкі, у 2020 годзе Беларусь і Бранская вобласць ставілі задачу ўзняць тавараабарот да 1 млрд долараў, але ў 2023 годзе тэмп быў крыху зніжаны.
"У бягучым годзе трэба аднавіць дасягнутыя раней лічбы", - заявіў прэзідэнт.
Гаворачы аб супрацоўніцтве з Бранскай вобласцю, Лукашэнка падкрэсліў, што краіна гатова дапамагчы гэтаму рэгіёну Расіі і актыўна развіваць эканамічныя сувязі.
"Заўсёды гавару, аснова асноў для вырашэння цяперашніх і магчымых будучых праблем – гэта эканоміка" - сказаў беларускі лідар.
Ён нагадаў, што ў савецкія часы казалі: калі ёсць эканоміка, вытворчасць, то партыйная, камсамольская і прафсаюзная праца дабавіцца.
"Так яно ёсць і зараз", - падсумаваў Лукашэнка.
Гаворачы аб тым, што трэба аднавіць тавараабарот у 1 млрд долараў, прэзідэнт дадаў: "Думаю, што нікога не трэба пераконваць, што мільярд – далёка не гранічны паказчык".
Паводле слоў прэзідэнта, галоўны рэзерв – рэалізацыя буйных кааперацыйных прамысловых праектаў. Як ідзе работа, бачна на прыкладзе супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю такіх машынабудаўнічых флагманаў як "Амкадор" і "Гомсельмаш", якія арганізавалі ў Бранскай вобласці свае вытворчасці.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова ствараць з гэтай вобласцю Расіі і іншыя прадпрыемствы па вырабе тэхнікі, матэрыялаў і абсталявання.
Важная сельская гаспадарка
Лукашэнка нагадаў і аб важнасці такога напрамку ў супрацоўніцтве Беларусі і Браншчыны, як сельская гаспадарка. У ім таксама ёсць чаму павучыцца адна ў адной, тым больш, што ў рэспублікі і вобласці падобныя землі і кліматычныя ўмовы.
"Мы ведаем, што Браншчына лідзіруе ў Расіі ў выпуску асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і ставіць рэкорды ва ўраджайнасці бульбы і збожжавых, жыта, трыцікале ў прыватнасці. На добры ўзровень у вас выйшла жывёлагадоўля. Для нас гэта таксама адзін і прыярытэтаў і шырокае поле для сумеснай дзейнасці", - адзначыў беларускі прэзідэнт.
Ён таксама растлумачыў, што Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя вырабляе добрыя кармы. У перспектыве – выпуск ветэрынарных прэпаратаў і абсталявання для жывёлагадоўлі.
Паводле яго слоў, Беларусь гатова працягваць пастаўкі ў Бранскую вобласць прадуктаў харчавання і іншых тавараў, не ствараючы канкурэнцыі мясцовым вытворцам.
"Трэба аб’яднаць нашы магчымасці на неабсяжным беларуска-расійскім рынку", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы губернатару.
Лукашэнка паведаміў таксама, што Беларусь гатова дапамагаць Бранскай вобласці ўсім, чым магчыма, бо гэты рэгіён Расіі з'яўляецца адным з самых блізкіх для Беларусі – "не начарцілі мяжу, як гэта здарылася з Польшчай, краінамі Балтыі і, яшчэ горш, з Украінай".
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і Бранскую вобласць звязваюць даўнія гістарычныя і чалавечыя сувязі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"