https://bel.sputnik.by/20240201/shpakosk-sayuzny-medyyakholdyng-budze-stvorany-na-ranapranay-asnove-1083291812.html
Шпакоўскі: саюзны медыяхолдынг будзе створаны на раўнапраўнай аснове
Шпакоўскі: саюзны медыяхолдынг будзе створаны на раўнапраўнай аснове
Sputnik Беларусь
Пастанова аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы была падпісана нядаўна прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу. 01.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-01T16:10+0300
2024-02-01T16:10+0300
2024-02-01T16:10+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
пасольства беларусі ў расіі
аляксандр шпакоўскі
смі
медыяхолдынг
грамадства
палітыка
меркаванне
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104214/69/1042146912_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_877067c80b4c15d00b757e7d8cff239a.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Саюзныя СМІ плануецца прывесці ў адпаведнасць з духам часу і патрэбамі інтэграцыі, паведаміў Sputnik саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі."Цяпер фінансаванне (саюзных СМІ - Sputnik) ажыццяўляецца Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у долях 65% на 35%. Расійская Федэрацыя ўносіць крыху большы ўклад, чым Рэспубліка Беларусь, таму што асноўныя рэдакцыі размешчаны ў Маскве. Мы паглядзім, як у далейшым будзе выглядаць гэтая сітуацыя. Калі будзе неабходнасць, то і фінансаванне будзе павялічана. У любым выпадку тая дагаворна-прававая база, якая існуе ў Саюзнай дзяржаве, прадугледжвае роўнасць бакоў у прыняцці рашэнняў", - сказаў Шпакоўскі.Што да канкрэтных тэрмінаў стварэння кампаніі, то казаць пра гэта пакуль што рана, тым не менш, ёсць прыблізныя даты.Паводле яго слоў, да гэтага моманту павінен быць завершаны працэс ліквідацыі ўжо існуючай тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы – "ТРО Союза" і створана аўтаномная некамерцыйная арганізацыя "Объединенная редакция союзных СМИ" з цэнтрам у Маскве і прадстаўніцтвам з правамі юрыдычнай асобы ў Мінску.Акрамя таго, неабходна падрыхтаваць і падпісаць адпаведныя статутныя дакументы і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць работу медыяхолдынга, падабраць кадры. Медыякампанія будзе прадстаўлена друкарскай рэдакцыяй, тэлеканалам і інтэрнэт-выданнем. Асноўны націск будзе зроблены на СМІ ў інтэрнэце і новыя медыя.Ён падкрэсліў, што сучасны стан Саюзных СМІ, як друкаваных выданняў, так і тэлеканала, не адпавядае патрабаванням гістарычнага моманту і тым выклікам, з якімі сустракаецца Беларусь і Расія. Таму сістэму інфармацыйнага забеспячэння Саюзнай дзяржавы рэфарміруюць і прыводзяць у адпаведнасць з надзённымі запатрабаваннямі інтэграцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240129/padpsana-pastanova-ab-stvarenn-medyyakampan-sayuznay-dzyarzhavy-1083208352.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104214/69/1042146912_155:0:2822:2000_1920x0_80_0_0_3b6edcc1514f0fbadea6ef9d1990697d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, пасольства беларусі ў расіі, аляксандр шпакоўскі, смі, медыяхолдынг, грамадства, палітыка, меркаванне, навіны
саюзная дзяржава, пасольства беларусі ў расіі, аляксандр шпакоўскі, смі, медыяхолдынг, грамадства, палітыка, меркаванне, навіны
Шпакоўскі: саюзны медыяхолдынг будзе створаны на раўнапраўнай аснове
Пастанова аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы была падпісана нядаўна прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Саюзныя СМІ плануецца прывесці ў адпаведнасць з духам часу і патрэбамі інтэграцыі, паведаміў Sputnik саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі.
"Цяпер фінансаванне (саюзных СМІ - Sputnik) ажыццяўляецца Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у долях 65% на 35%. Расійская Федэрацыя ўносіць крыху большы ўклад, чым Рэспубліка Беларусь, таму што асноўныя рэдакцыі размешчаны ў Маскве. Мы паглядзім, як у далейшым будзе выглядаць гэтая сітуацыя. Калі будзе неабходнасць, то і фінансаванне будзе павялічана. У любым выпадку тая дагаворна-прававая база, якая існуе ў Саюзнай дзяржаве, прадугледжвае роўнасць бакоў у прыняцці рашэнняў", - сказаў Шпакоўскі.
Што да канкрэтных тэрмінаў стварэння кампаніі, то казаць пра гэта пакуль што рана, тым не менш, ёсць прыблізныя даты.
"На маю думку і паводле ацэнак спецыялістаў, уцягнутых у стварэнне гэтай структуры, паўнацэнную работу медыяхолдынга трэба чакаць у пачатку 2025 года", - удакладніў саветнік-пасланнік.
Паводле яго слоў, да гэтага моманту павінен быць завершаны працэс ліквідацыі ўжо існуючай тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы – "ТРО Союза" і створана аўтаномная некамерцыйная арганізацыя "Объединенная редакция союзных СМИ" з цэнтрам у Маскве і прадстаўніцтвам з правамі юрыдычнай асобы ў Мінску.
Акрамя таго, неабходна падрыхтаваць і падпісаць адпаведныя статутныя дакументы і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць работу медыяхолдынга, падабраць кадры. Медыякампанія будзе прадстаўлена друкарскай рэдакцыяй, тэлеканалам і інтэрнэт-выданнем. Асноўны націск будзе зроблены на СМІ ў інтэрнэце і новыя медыя.
"Размова ідзе не толькі аб стварэнні і прасоўванні сайта, але таксама і аб стварэнні розных віртуальных сеткавых супольнасцяў, Telegram-каналаў, тое, што зараз карыстаецца папулярнасцю ў аўдыторыі гледачоў. Асабліва ў маладзёжным асяроддзі, у тым ліку, у якасці крыніцы атрымання інфармацыі палітычных навін аб падзеях, якія адбываюцца ў нашых краінах і ў свеце ў цэлым", - звярнуў увагу Шпакоўскі.
Ён падкрэсліў, што сучасны стан Саюзных СМІ, як друкаваных выданняў, так і тэлеканала, не адпавядае патрабаванням гістарычнага моманту і тым выклікам, з якімі сустракаецца Беларусь і Расія. Таму сістэму інфармацыйнага забеспячэння Саюзнай дзяржавы рэфарміруюць і прыводзяць у адпаведнасць з надзённымі запатрабаваннямі інтэграцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"